432-гі Галоўны ваенны клінічны медыцынскі цэнтр
Установа аховы здароўя «432-гі ордэна Чырвонай Зоркі Галоўны ваенны медыцынскі клінічны цэнтр узброеных сіл Рэспублікі Беларусь» — медыцынскі шматпрофільны спецыялізаваны цэнтр, а таксама навуковы, навучальна-метадычны цэнтр медыцынскай службы Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і клінічная база ваенна-медыцынскага факультэта БДМУ.
432-гі Галоўны ваенны клінічны медыцынскі цэнтр | |
---|---|
Гады існавання | З 2003 |
Краіна | Беларусь |
Падпарадкаванне | Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства абароны |
Тып | вайсковая медыцынская ўстанова |
Удзел у |
Міратворчая аперацыя ААН у Ліване, Місія беларускіх ваенных медыкаў у Сірыі |
У 432-м ГВКМЦ праводзіцца поўны комплекс дыягнастычнай і лячэбнай дапамогі пацыентам, высокі ўзровень падрыхтоўкі лекараў і наяўнае высакакласнае медабсталяванне дазваляюць ажыццяўляць лячэнне мноства захворванняў. 432-гі Галоўны ваенны медыцынскі клінічны цэнтр узброеных сіл РБ не мае аналогаў на тэрыторыі Беларусі. Вялікая частка лекараў шпіталя маюць 1-ю і вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, некаторыя з іх прызнаны заслужанымі лекарамі Рэспублікі Беларусь, многія маюць навуковыя ступені[1].
Гісторыя
правіцьЦарскі перыяд
правіцьПершы ў Мінску часовы ваенны шпіталь быў адкрыты паводле ўказу расійскага імператара Аляксандра І 17 жніўня 1805 года. У жніўні 1828 года ўказам імператара Мікалая І было зацверджана палажэнне аб стварэнні ў Мінску сталага ваеннага шпіталя 1-га класа. Праз 8 гадоў ён быў перафарміраваны ў ваенны шпіталь другога класа, а колькасць месцаў павялічылася ад 150 да 310.
Нягледзячы на цяжкасці, злучаныя з эпідэміямі халеры, сыпнога і зваротнага тыфа, медычны склад шпіталя паспяхова спалучаў лячэбную працу з навукова-педагагічнай дзейнасцю. Ужо на працягу першых пятнаццаці гадоў дзейнасці ўстановы былі апублікаваны навуковыя працы яго супрацоўнікаў аб эпідэмічнай халеры, гарачках, ліхаманках, метадах лячэння хвароб, раненняў, воспы і шматлікія іншыя.
Лекары шпіталя актыўна ўдзельнічалі ў стварэнні і працы Мінскага навуковага таварыства лекараў, што значна спрыяла далейшаму развіццю расійскай і сусветнай медыцыны.
З 1828 па 1917 год шпіталь існаваў як Мінскі ваенны шпіталь для лячэння хворых і параненых вайскоўцаў.
Савецкі перыяд
правіцьЗ 1918-га па 1939 год Мінскі ваенны шпіталь выконваў функцыі гарнізоннага.
У 1939 годзе набыў статус Акруговага клінічнага шпіталя Беларускай адмысловай ваеннай акругі на 350 коек і, фактычна, стаў цэнтрам перадавой медыцынскай думкі — базай для падрыхтоўкі лекараў і малодшага медыцынскага персаналу. Абавязковымі ў шпіталі сталі навуковая праца і ваенна-палявая падрыхтоўка.
У першыя дні вайны шпіталь падвергся бамбаванню нямецкай авіяцыі і 24 чэрвеня 1941 года быў рэарганізаваны ў 432 спецыялізаваны эвакуацыйны шпіталь на 400 коек. Ацалелы асабовы склад, хворыя і параненыя былі эвакуіраваны ў тыл краіны.
У гады Вялікай Айчыннай вайны шпіталь месцаваўся ў Барысаве, Смаленску, Вязьме, Краснауфімску, Варонежскай вобласці, Харкаве. Прасоўваючыся за надыходзячымі войскамі ў складзе Паўднёва-заходняга, Другога Украінскага і Трэцяга Беларускага франтоў асабовы склад шпіталя аказаў хірургічную дапамогу 60 тысячам хворых і параненых, вярнуўшы ў строй больш за 70 % салдатаў і афіцэраў Чырвонай арміі, якія знаходзіліся на лячэнні.
У студзені 1946 года прайшоўшы праз Украіну, Малдавію і Беларусь 432-гі эвакуацыйны шпіталь Трэцяга Беларускага фронту быў рэарганізаваны ў 432 Акруговы ваенны шпіталь Беларускай ваеннай акругі.
У шпіталі былі разгорнутыя першае хірургічнае, тэрапеўтычнае, вочнае і ЛОР аддзяленні, лабараторыя, рэнтгенкабінет. На тэрыторыі ваеннага гарадка ў намётах змесцаваліся другое хірургічнае аддзяленне з аперацыйнай і перавязачнай, ізалятар і санітарны прапускны пункт.
У пасляваенныя гады на базе шпіталя і ваенна-медыцынскай службы Беларускай ваеннай акругі неаднаразова праводзіліся зборы кіраўнічага складу медыцынскай службы Ўзброеных Сіл Савецкага Саюза. Досвед і веды лекараў медыцынскай установы высока шанаваліся і шырока выкарыстоўваліся пры правядзенні шматлікіх даследчых і агульнавайсковых вучэнняў.
У 1975 годзе Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за дасягнутыя поспехі ў медыцынскім абслугоўванні вайскоўцаў і ў сувязі з 30-годдзем Перамогі савецкага народу ў Вялікай Айчыннай вайне 432-гі акруговы ваенны шпіталь Беларускай ваеннай акругі ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
Свае веды і досвед хірургі шпіталя паспяхова ўжывалі пры аказанні дапамогі параненым і пацярпелым, якія ўдзельнічалі ў Афганскай вайне.
Сучаснасць
правіцьСа стварэннем Узброеных Сіл Беларусі 432-гі акруговы ваенны клінічны шпіталь быў рэарганізаваны спачатку ў 432-гі Галоўны ваенны клінічны шпіталь Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, а ў лістападзе 2003 года — у дзяржаўную ўстанову «432-гі ордэна Чырвонай Зоркі галоўны ваенны клінічны шпіталь Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь». Пасля галоўная медыцынская ўстанова Узброеных Сіл атрымала назву: Дзяржаўная ўстанова «432-гі ордэна Чырвонай Зоркі галоўны ваенны клінічны медыцынскі цэнтр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» [2].
14 лютага 2023 года 45 байцоў медыцынскага атрада спецыяльнага прызначэння 432-га Галоўнага ваеннага клінічнага шпіталя УС РБ адправіліся ў Сірыю для аказання дапамогі ў наступствах лютаўскага землетрасення[3].
Арганізацыйная структура
правіцьУ наш час 432 ГВКМЦ — шматпрофільная, спецыялізаваная лячэбная ўстанова, навуковы, навучальны і метадычны цэнтр медыцынскай службы Узброеных Сіл, клінічная база ваенна-медыцынскага факультэта Мінскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Падчас рэфармавання сістэмы ваенна-медыцынскага забеспячэння асноўная ўвага была нададзена максімальнаму развіццю стацыянарна-замяшчальных тэхналогій. У гэтых мэтах блізкія па профілі лячэбныя аддзяленні былі аб’яднаны ў лячэбныя і дыягнастычныя цэнтры. Акрамя таго, створаны новыя структурныя падраздзяленні — медыцынскае аддзяленне (кансультацыйнае), прызначанае для правядзення унутрашпітальных кансультацый хворых, а таксама ваенна-медычнай экспертызы і аддзяленне адмысловых метадаў лячэння (імунатэрапіі).
Зведаў змены і медыцынскі атрад адмысловага прызначэння, арганізацыйна-штатная структура якога стала ў большай меры адказваць яго сучаснаму прызначэнню і задачам.
Больш за 65 % лекараў цэнтра маюць стаж працы па спецыяльнасці больш за 10 гадоў, больш за 40 % вайскоўцаў і каля 30 % лекараў з ліку грамадзянскага персанала маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, сярод іх чатыры Заслужаных лекара Рэспублікі Беларусь, дактары і кандыдаты медыцынскіх навук, шэраг лекараў рыхтуе дысертацыйныя працы.
Лекарамі цэнтра штогод выконваецца каля 40 ваенна-навуковых прац, укараняецца больш за 45 новых метадаў лячэння хворых і дыягностыкі захворванняў, уносіцца ў сярэднім 20-30 рацыяналізатарскіх прапаноў. На базе медыцынскай установы праходзяць навучанне і павялічваюць сваю кваліфікацыю ад 300 да 400 медыцынскіх працаўнікоў Узброеных Сіл, студэнтаў і курсантаў ваенна-медыцынскага факультэта МДМУ ў год.
У апошнія гады шырокі распаўсюд у дзейнасці цэнтра атрымала ўкараненне сродкаў аўтаматызацыі і вылічальнай тэхнікі. Так у практыку аддзялення функцыянальнай дыягностыкі ўкаранёна 17 праграм розных метадаў даследаванняў. Засвоены і выконваюцца 32 розных метаду дыягностыкі з выкарыстаннем найскладанай сучаснай апаратуры.
Цэнтр займае вышэйшыя пазіцыі ў рэспубліцы па прафесійнай падрыхтоўцы асабовага склада, абсталяванні, укараненні новых метадаў дыягностыкі і лячэнні захворванняў, шматлікія з якіх з’яўляюцца перадавымі ў Рэспубліцы Беларусь. Да іх адносяцца:
- стварэнне і ўдасканаленне лакальнай агульнашпітальнай камп’ютарнай сеткі;
- выкарыстанне відэаскапічных метадаў дыягностыкі і лячэння захворванняў у аддзяленнях таракальнай і чэраўной хірургіі, оталарынгалагічным аддзяленні;
- холтэраўскае манітораванне ў кардыялагічных аддзяленнях;
- схемы дыягностыкі і лячэння анаэробнай некластрыдыянальнай інфекцыі ў аддзяленні гнойнай хірургіі;
- схемы дыягностыкі хелікабактэрнай інфекцыі ў гастраэнтэралагічным аддзяленні і цэнтры клінічнай лабараторнай дыягностыкі;
- шэраг аперацый на вочным яблыку і прыдатках вока (у тым ліку імплантацыя штучных крышталікаў, хірургія катаракты пры дапамозе ўльтрагуку праз малы разрэз);
- некаторыя метады функцыянальных даследаванняў і анэстэзіі;
Унікальныя аператыўныя ўмяшанні праводзяцца ў аддзяленнях неадкладнай хірургіі, траўматалагічным, ускладненай траўмы і мікрахірургіі і шматлікія іншыя.
Створаныя ў Галоўным ваенным клінічным медыцынскім цэнтры Узброеных Сіл умовы дазваляюць штогод ажыццяўляць лячэнне каля 16 тысяч хворых, у ліку якіх вайскоўцы, пенсіянеры Узброеных Сіл і члены іх сем’яў, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, вязні фашысцкіх канцлагераў і ваяры-інтэрнацыяналісты, супрацоўнікі іншых сілавых структур. Падаюцца і платныя паслугі грамадзянскаму насельніцтву.
Экспазіцыі цэнтра, двойчы прымалага ўдзел у міжнароднай выставе «Мінскі салон абароннай прамысловасці» адзначаны ганаровымі дыпламамі.
На працягу шэрагу гадоў высокую адзнаку праца ваенных лекараў атрымлівала падчас праводжаных у Рэспубліцы Беларусь буйнамаштабных вучэнняў Узброеных Сіл.
За заслугі ў ахове здароўя насельніцтва, падвышэнні якасці медыцынскай дапамогі і лекавага забеспячэння вайскоўцаў працоўны калектыў 432-га галоўнага ваеннага клінічнага медыцынскага цэнтра Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[4].
Паслугі
правіцьАказанне медыцынскай дапамогі па кірунках:
- Хірургія:
- агульная хірургія;
- судзінкавая хірургія;
- нейрахірургія;
- траўматалогія і артапедыя;
- уралогія;
- практалогія;
- гінекалогія;
- отарыналярынгалогія;
- афтальмалогія;
- эндаскапічная і рентгенхірургія;
- стаматалогія, сківіца-асабовая хірургія і артапедыя;
- Фізіятэрапія і нетрадыцыйныя метады лячэння;
- Медыцынская рэабілітацыя і лячэбная фізкультура;
- Ваенна-медычная экспертыза;
- Тэрапія:
- кардыялогія;
- рэўматалогія;
- пульманалогія;
- алергалогія;
- гастраэнтэралогія;
- эндакрыналогія;
- гематалогія;
- дэрматавенералогія;
- інфекцыйныя хваробы.
- Неўралогія:
- агульная неўралогія;
- судзінкавая неўралогія;
- псіхіятрыя;
- псіхатэрапія.[5]
Кіраўнікі
правіцьСпіс няпоўны:
- Мікалай Аляксандравіч Паўтаў - з 1925
- Ігар Георгіевіч Касінскі (на 2020 год)
Зноскі
- ↑ medportal «ГЛАВНЫЙ ВОЕННЫЙ КЛИНИЧЕСКИЙ ГОСПИТАЛЬ № 432»
- ↑ Ваенна-інфармацыйны партал міністэрства абароны — «Годовой праздник государственного учреждения „432 ордена Красной Звезды главный военный клинический медицинский центр Вооруженных Сил“ (1805)»(недаступная спасылка)
- ↑ Белорусские медики отправились на российском самолете в Сирию ― видео
- ↑ Ваенна-інфармацыйны партал Міністэрства абароны — «Годовой праздник государственного учреждения „432 ордена Красной Звезды главный военный клинический медицинский центр Вооруженных Сил“ (1805)»(недаступная спасылка)
- ↑ medportal.org — «432 ГВКМЦ»