Ян Кшыштаф Клюк
Ян Кшыштаф Клюк (польск.: Jan Krzysztof Kluk; 13 верасня 1739, Цехановец — 2 ліпеня 1796, Цехановец) — польскі натураліст, энтамолаг, аграном, каталіцкі святар (вікарый Цеханоўца). Апісаў шэраг таксонаў матылькоў, у тым ліку некалькі родаў, якія жывуць у Новым Свеце (Heliconius, Danaus і інш.). Быў не толькі навукоўцам, але і адораным мастаком, што дапамагала ілюстраваць яго працы.
Ян Кшыштаф Клюк | |
---|---|
польск.: Jan Krzysztof Kluk | |
Дата нараджэння | 13 верасня 1739 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 ліпеня 1796 (56 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | энтамолаг, натураліст, батанік, аграном |
Навуковая сфера | энтамалогія і аграномія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | |
---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Kluk». Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Kluk».
|
Біяграфія
правіцьКлюк нарадзіўся ў сям'і беднага двараніна, архітэктара цэркваў. У 1763 скончыў семінарыю для місіянераў у Варшаве. З 1767 па 1770 быў святаром у Віне. З 1770-х гадоў і да сваёй смерці заставаўся святаром у Цеханоўцы.
Памяць
правіцьУ 1962 годзе ў Цеханоўцы адкрыты музей земляробства , названы ў яго гонар (польск.: Muzeum Rolnictwa im. ks. Krzysztofa Kluka w Ciechanowcu).
Працы
правіць- Kluk, Jan Krzysztof. Dykcyonarz roślinny, w którym podług układu Linneusza są opisane rośliny nie tylko krajowe dzikie, pożyteczne, albo szkodliwe... («Даведнік раслін, у якім згодна з сістэмай Лінея апісаны расліны не толькі айчынныя дзікія, карысныя, альбо шкодныя...») — 1786-1788. (польск.)