Элін Вэгнер
Элін Мацільда Элізабэт Вэгнер (шведск.: Elin Mathilda Elisabeth Wägner; 16 мая 1882, Лунд — 7 студзеня 1949, Берг, Крунуберг) — шведская пісьменніца, журналістка, педагог, эколаг. Грамадскі дзеяч, арганізатар руху па абароне і выратаванні дзяцей, актывістка фемінісцкага і пацыфісцкага рухаў; заснавальнік групы Фогельстад. Член Шведскай акадэміі з 1944 года.
Элін Вэгнер | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Elin Mathilda Elisabeth Wägner |
Дата нараджэння | 16 мая 1882[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 студзеня 1949[1][2][…] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Sven Wägner[d][2][3][…] |
Муж | John Landquist[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналістка, пісьменніца, суфражыстка |
Жанр | аповесць, раман, сцэнар |
Мова твораў | шведская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Галоўная прэмія Дзевяці[d] (1923) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЭлін Вэгнер нарадзілася ў 1882 годзе ў Лундзе. Яе бацькам быў школьны дырэктар; у трохгадовым узросце яна пазбавілася маці. Калі бацька паўторна ажаніўся, Элін некаторы час жыла з дзядзькам, а потым пераехала разам з новай сям’ёй бацькі спачатку ў Нючэпінг, а затым у Хельсінгбарг[9].
Журналісцкая дзейнасць Вэгнер пачалася ў газеце Helsingborgs Dagblad. Затым яна пераехала ў Стакгольм і працавала ў вядомым жаночым часопісе Idun. Пазней яна стала першым рэдактарам часопіса Tidevarvet , які выдаваўся так званай групай Фогельстад. Вегнер таксама сама шмат пісала для гэтага часопіса, у прыватнасці, аб нямецкай і англійскай літаратуры, этналогіі і антрапалогіі[9]. Яна таксама працавала выкладчыкам у жаночай школе ў Фогельстадзе .
У 1910 годзе Вэгнер выйшла замуж за літаратурнага крытыка Ёна Ландквіста. У 1922 годзе муж і жонка развяліся, але працягвалі падтрымліваць адзін аднаго. Дзяцей у іх не было. На сястры Элін быў жанаты Грэгар Паульсон.
Пасля разводу Вэгнер пераехала са сталіцы ў Смоланд і пасялілася ў вёсцы Берг на поўнач ад Векшэ[9]. Непадалёк жыла яе сяброўка і паплечніца Флоры Гатэ, з якой яны разам падарожнічалі: як па Смоланду, збіраючы матэрыял для кнігі Вэгнер Tusen år i Småland, так і за межы Швецыі, у тым ліку ў Маскву і Ленінград у 1934 годзе[9][10].
Грамадская дзейнасць
правіцьЭлін Вэгнер была адной з найбольш вядомых суфражыстак, дзеячаў руху за прадастаўленне жанчынам выбарчага права ў Швецыі, ініцыятарам стварэння шведскага грамадства за жаночае раўнапраўе.
Разам з Фрэдрыкай Брэмер Вэгнер з’яўляецца ініцыятарам і найбольш важнай і ўплывовай дзяячкай фемінісцкага руху Швецыі.
У лістападзе 1919 года Элін Вэгнер, Элен Пальмшэрна і Герда Маркус стварылі ў Швецыі першую ў краіне арганізацыю па абароне і выратаванні дзяцей пад назвай «Рэдда Барнен» (шведскае аддзяленне «Міжнароднага саюза дапамогі дзецям»).
Літаратурная творчасць
правіцьАўтар раманаў, артыкулаў у газетах і часопісах, сцэнарыяў да 4-х фільмаў. Сярод найбольш папулярных раманаў Э. Вэгнер — Norrtullsligan («Мужчыны і іншыя няшчасці», 1908), Pennskaftet («Ручка», 1910), аповесць у духу народных традыцый з жыцця сялян Åsa-Hanna (1918). Выкарыстала творчы псеўданім «Дэвінэз» (Devinez).
Кнігі і шматлікія артыкулы Э. Вэгнер прысвечаны праблемам жаночай эмансіпацыі, грамадзянскіх правоў, руху за мір, павышэнню дабрабыту людзей, ахове навакольнага асяроддзя.
Абраная бібліяграфія
правіць
|
|
Зноскі
- ↑ а б Elin Matilda Elisabeth Wägner // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ а б в г д Elin Mathilda Elisabeth Wägner Праверана 28 лютага 2020.
- ↑ а б Lunds domkyrkoförsamlings kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/LLA/13254/C I/14 (1881-1892), bildid: 00106227_00062, sida 58 Праверана 28 верасня 2020.
- ↑ Bergs kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/VALA/00028/C/4 (1920-1949), bildid: 80007270_00183 Праверана 28 верасня 2020.
- ↑ Wägner, Elin Matilda Elisabet // https://www.svenskagravar.se/gravsatt/cc4504e4-5b7b-4784-bde7-1ad3c8f4c5d7 — Svenskagravar.se. Праверана 10 мая 2023.
- ↑ 12) Elin Wägner // Norra kyrkogården i Lund Праверана 12 мая 2023.
- ↑ а б www.svenskaakademien.se Праверана 20 ліпеня 2020.
- ↑ а б http://www.samfundetdenio.se/
- ↑ а б в г Svenskt kvinnobiografiskt lexikon.
- ↑ Irene Andersson. Hilda Florence (Flory) Margaret Gate (англ.). Svenskt kvinnobiografiskt lexikon.
Спасылкі
правіць- Bibi Jonsson. Elin Mathilda Elisabeth Wägner (англ.). Svenskt kvinnobiografiskt lexikon.
- Elin Wägner (шведск.). Stockholmskällan.