Шова
Шова (трансліт.: Šova) — востраў у заходняй частцы возеры Струста (Браслаўскія азёры). Прыкладная плошча — 0,15 км².
Шова | |
---|---|
Характарыстыкі | |
Плошча | 0,15 км² |
Насельніцтва | 0 чал. |
Размяшчэнне | |
55°41′40″ пн. ш. 27°00′33″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | возера Струста |
Краіна | |
Гісторыя
правіцьУ 1920 — 1930-ых гг. на востраве Шова знаходзілася частка хутара Востраў Струста. Але хутар быў канчаткова ліквідаваны падчас калектывізацыі пасля II Сусветнай вайны.
У 1995 г. уключаны ў склад Нацыянальнага парка Браслаўскія азёры.
У наш час незаселены.
Геаграфія
правіцьАбрысамі нагадвае няправільны чатырохвугольнік з доўгім мысам на ўсходнім беразе. Даўжыня — 611 м, шырыня — да 385 м. Знаходзіцца за 75 м на захад ад вострава Чайчын і 520 м на ўсход ад заходняга берага возера Струста. Вышыня сушы — да 25 м.
Прырода
правіцьБольшая частка вострава Шова пакрыта хваёвым лесам і хмызнякамі. Тут гняздуюць шматлікія птушкі.
Ахова
правіцьВостраў Шова з’яўляецца часткай Нацыянальнага парка Браслаўскія азёры. Турыстычныя стаянкі забаронены. Магчымы толькі кароткія пешаходныя экскурсіі.
Літаратура
правіць- Шидловский К., Браславские озера. Путеводитель по зоне отдыха Браслав. — Мн.: Полымя, 1989
- Шидловский К., Плыткевич С. Браслав и его окрестности. Путеводитель. — Мн.: Рифтур, 2002 ISBN 985-6700-02-7