Хронотопь
арт-група
«Хронотопь» — сеткавы кінематаграфічны праект аб міфалогіі сучаснага чалавека, рытуалах і абрадах нашага часу. Праект створаны калектывам аўтараў пад куратарствам Андрэя Кудзіненкі.[1]
Пазіцыянуе сабе як погляд на рэчаіснасць, свабодны ад прапаганды, шаблонаў рынку, фарматаў фестывальнага мэйнстрыму. Шукае новыя формы існавання кінематографа: яго фінансавання, вытворчасці, дэманстрацыі, аб’яднання, навучання. У межах праекту створаны кароткія (у сярэднім 3—7 хвілін) эпізоды ў жанры ігравога ці дакументальнага кіно, мак’юмэнтары, анімацыі, якія аб’яднаныя ў альманахі. Створаны вэб-серыял, адукацыйныя праграмы, ладзяцца фестывалі, існуе прафесійнае таварыства ўзаемадапамогі па стварэнні незалежнага кіно.[2]
Фестывалі і мерапрыемствы
правіць- альманах «Хронотопь #375» — найлепшы фільм у конкурсе «Омнибус» кінафестывалю «Киношок 2015» (Расія)
- эпізод «Тайна горбатой ямы» — другі прыз «Sensacyjna lato filmow» (Польшча)
- сумесна с кінашколай-студыяй Андрэя Полупанава (Мінск) праведзены два навучальных практыкума-інтэнсіва «ХронотопЬ» 1.0 і 2.0
- 1—8 ліпеня 2016 года ў арт-вёсцы Каптаруны (Віцебская вобласць) прайшоў арт-фэст «Хронотопь.Обнуление» і кіналетнік
- у 2016 годзе альманах «Танатос и Эрос» удзельнік фестываля «Киношок» (Анапа), фестываляў у Мінску, Гродна, Уроцлаве, Варшаве.
- «Венок» — прыз глядацкіх сімпатый фестываля ў Варшаве.
Крыніцы
правіць- ↑ Хронотопь (руск.)(недаступная спасылка). Минский международный кинофестиваль «Лістапад». Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2019. Праверана 16 верасня 2019.
- ↑ Ірэна Кацяловіч (2017-08-21). "Андрей Кудиненко: Я считаю документальное кино немного аморальным"(руск.). «Звязда». Праверана 2019-09-16.
Спасылкі
правіць- Афіцыйная старонка «Хронотопь» у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте»