Хамерсміцкі мост
Хамерсміцкі мост (англ.: Hammersmith Bridge) — падвесны мост праз Тэмзу ў заходнім Лондане. Мост злучае цэнтр лонданскага бора Хамерсміт і Фулэм на паўночным беразе Тэмзы з раёнам Барнс бора Рычманд-апан-Тэмз. Мост дазваляе аўтамабільны рух і праход пешаходаў. Гэта другі сталы мост на гэтым месцы.
Мост Хамерсміт | |
---|---|
Каардынаты: 51°29′18″ пн. ш. 0°13′49″ з. д.HGЯO | |
Афіцыйная назва | англ.: Hammersmith Bridge |
Вобласць ужывання | аўтамабільны, пешаходны |
Перасякае | Тэмза |
Месца размяшчэння | Лондан |
Канструкцыя | |
Агульная даўжыня | 210 |
Шырыня моста | 13 |
Эксплуатацыя | |
Адкрыццё | 1887 |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьЗбудаванне моста было ўхвалена парламенцкім законам у 1824 годзе, на наступны год мост пачалі будаваць. Гэта быў першы падвесны мост праз Тэмзу, ён быў спраектаваны Уільямам Тырні Кларкам. Будаўніцтва моста абыйшлося ў £80,000, праезд па мосту быў платным.
Да 1870-х гадоў мост Хамерсміт ужо не спраўляўся з нагрузкай цяжкага транспарту, яго ўласнікі занепакоіліся, калі ў 1870 годзе 11-12 тысяч людзей сабраліся на мосце для таго, каб прагледзець на лодкавую рэгату, якая пад мостам праходзіла адзнаку трохі меншую за палову дыстанцыі гонкі працягласцю 4¼ мілі. У 1884 годзе часовы мост быў узведзены для падтрымання руху падчас будаўніцтва сталага моста.
Сучасны падвесны мост быў спраектаваны інжынерам сэрам Джозефам Безалетам і стаіць на тым жа падмурку, што і старая канструкцыя Кларка. Новы мост быў пабудаваны кампаніяй Дыксан, Эплбі і Торн. Мост быў адкрыты спадчынным прынцам Эдуардам 11 чэрвеня 1887 года.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хамерсміцкі мост