Фінансавы крызіс 2011 года ў Беларусі
Фінансавы (эканамічны) крызіс 2011 года ў Рэспубліцы Беларусь — комплекс з'яў у эканоміцы краіны, выкліканы шматгадовым адмоўным сальда гандлёвага балансу і выдаткамі элементаў адміністрацыйна-каманднай сістэмы ў эканоміцы, і з-за ажыятажнага попыту на замежную валюту і павышэння заработнай платы перад прэзідэнцкімі выбарамі 2010 года (гл. #Прычыны крызісу). Крызіс выяўляецца ў недахопе валюты, падзенні рэнтабельнасці імпарту, росце коштаў і падзенні пакупной здольнасці насельніцтва з прычыны больш за 50%-най дэвальвацыі беларускага рубля (гл. #Наступствы). Нягледзячы на правядзенне дэвальвацыі і ўвядзенне антыкрызіснага рэгулявання эканомікі, крызісныя з'явы не зніклі, а інфляцыя шматразова перавысіла прагнозныя паказчыкі (гл. #Інфляцыя і грашовыя ўклады). Большасць незалежных экспертаў лічаць, што без правядзення структурных рэформаў сітуацыя працягне пагаршацца (гл. #Перспектывы). Акрамя таго, з-за курсу, які праводзіцца кіраўніцтвам краіны, узніклі праблемы з атрыманнем замежных крэдытаў (гл. #Прыцягненне крэдытаў).
У выніку крызісу ўстаноўлены Нацбанкам курс долара за студзень-жнівень вырас з 3000 да 5035 рублёў. З-за адсутнасці валюты ў абменных пунктах сфармаваўся чорны рынак, дзе курс долара дасягнуў 8000-9000 рублёў (гл. #Змена курсу долара ЗША ў беларускіх рублях). Інфляцыя за студзень-ліпень склала 41%. Кошты на прадукты харчавання (у тым ліку кантралюемыя дзяржавай) за першае паўгоддзе выраслі ў сярэднім на 44,4%, на нехарчовыя тавары — на 52,3%, на паслугі — на 23,1%, на пасажырскія перавозкі — на 43,8%.
Хроніка
правіцьХроніка падзей 2011 года
правіць- Студзень:
- Інфляцыя за месяц — 1,4%[1].
- 10 студзеня. Золатавалютныя рэзервы Беларусі паменшыліся да 5 мільярдаў долараў[2].
- 12 студзеня. Збор з пакупнікоў валюты на Беларускай валютна-фондавай біржы павялічаны з 0,0095 % да 2 % (у 210 раз)[3].
- 25 студзеня. У Мінску распачала працу місія МВФ для карэктоўкі макраэканамічнага прагнозу[4].
- 27 студзеня. У Беларусь паступілі сродкі ад размяшчэння еўрааблігацый на суму 800 млн. долараў, працэнты па якіх будуць гасіцца двойчы ў год да 2018 года[5].
- 31 студзеня. Па стане на 1 студзеня 2011 года дзяржаўны доўг Беларусі склаў больш 12,7 млрд. долараў (у нацыянальным эквіваленце - больш 38,3 трлн. рублёў). Такім чынам, за год дзярждоўг павялічыўся на 25,9%[6].
- Люты:
- Інфляцыя за месяц — 2,7%[7].
- Сакавік:
- За месяц фізічныя асобы купілі ў банкаў валюты больш за $700 млн больш, чым прадалі.
- Золатавалютныя рэзервы Нацбанка зменшыліся прыкладна на $260 млн.
- Інфляцыя за сакавік склала 1,9%.
- 10 сакавіка. МВФ заклікаў урад Беларусі ўзмацніць жорсткасць манетарнай палітыкі[8].
- 15 сакавіка. Standard & Poor’s панізіла доўгатэрміновы рэйтынг РБ па абавязацельствах: з «В+» да «В» у замежнай валюце і з «ВB» да «В+» у беларускіх рублях [9].
- 16 сакавіка. Міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын, знаходзячыся ў Мінску 15 сакавіка заявіў, што ў Беларусі досыць магчымасцяў пазбягаць дэфолтаў[10].
- 17 сакавіка. Глава Нацбанка Пётр Пракаповіч даў абяцанне не праводзіць дэвальвацыю рубля (гл. ніжэй).
- 22 сакавіка:
- Нацбанк спыніў прадаваць банкам валюту для рэалізацыі ў абменных пунктах[11].
- Уведзена прыярытэтнасць заявак на куплю валюты на Беларускай валютна-фондавай біржы[12].
- 29 сакавіка. Калідор дапушчальных адхіленняў курсу ў абменных пунктах і на міжбанкавым рынку павялічаны з 2 % да 10 %[13].
- 31 сакавіка. Нацбанк заявіў пра ўвядзенне мараторыя на змены ў крэдытна-грашовай палітыцы[14].
- Красавік:
- Фарміраванне сталага дэфіцыту валюты. З'яўленне шматдзённых чэргаў у абменных пунктаў.
- Ажыятажны попыт насельніцтва на цукар і алей.
- Пачаў працу сайт prokopovi.ch па заключэнню здзелак на чорным рынку валюты.
- Золатавалютныя рэзервы Нацбанка малаважна выраслі — прыкладна на $30 млн.
- Інфляцыя ў красавіку склала 4,5%[15].
- 1 красавіка:
- Сфарміраваны рынак льготнага (прыярытэтнага) забеспячэння валютай імпарцёраў медыкаментаў і энерганосьбітаў па афіцыйным курсе за кошт валюты, якая паступае на біржу ў выніку абавязковай перадачы 30 % экспартнай выручкі прадпрыемствамі.
- Беларусь скарачае выдаткі бюджэту і плануе паменшыць узровень дэфіцыту бюджэту да 1,5% да ВУП. Пра гэта паведаміў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Сяргей Румас[16].
- 3 красавіка. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што прычынай недахопу валюты стаў «ажыятаж з аўтамабілямі»[17].
- 6 красавіка. ЕЎРАЗЭС пачаў разгляд заяўкі Беларусі пра даванне буйнага крэдыту.
- 8 красавіка:
- Нацбанк абавязаў абменныя пункты прадаваць усю наяўную ў іх валюту, якая паступае ў выніку продажу грошай насельніцтвам[18].
- 12 красавіка. У I квартале 2011 года ВУП Беларусі вырас на 10,9% у гадавым вылічэнні[19].
- 13 красавіка. Стала вядома пра тое, што Пятру Пракаповічу была зроблена аперацыя на сэрцы[20].
- 15 красавіка:
- 16 красавіка:
- 20 красавіка. Стаўка рэфінансавання была падвышана да 13 %[25].
- 21 красавіка. Аляксандр Лукашэнка звярнуўся са штогадовым пасланнем да беларускага народа і парламенту.
- 28 красавіка:
- Май:
- Ажыятажны попыт насельніцтва на спажывецкія тавары ў чаканні росту коштаў.
- Хуткі рост коштаў. Дэфіцыт асобных відаў тавараў.
- Інфляцыя ў маі склала 13,1%.
- 6 мая. Нацбанк пашырыў калідор ваганняў курсу беларускага рубля да кошыка валют з 8 % да 12 %[28].
- 10 мая:
- 11 мая:
- Аляксей Кудрын заявіў, што крэдыт Беларусі будзе прадстаўлены не з расійскага бюджэту, а з фондаў ЕЎРАЗЭС[31].
- Нацбанк увёў свабоднае курсаўтварэнне на міжбанкавым рынку валюты, аднак сакрэтна рэкамендаваў банкам абмежаваць максімальны курс 4000 рублёў за долар[32].
- 12 мая. Аляксандр Лукашэнка паабяцаў нармалізаваць сітуацыю на валютным рынку на працягу двух месяцаў.
- 13 мая. З-за актыўнай грашовай эмісіі Нацбанка колькасць наяўных рублёў у абароце(грашовы агрэгат M0) вырасла прыкладна на 1 трыльён за красавік ці на 21,3% за месяц[33].
- 16 мая. У адпаведнасці з сакрэтнай рэкамендацыяй Нацбанка курс долара ў абменных пунктах быў павялічаны да 4500 рублёў[34].
- 17 мая. Аляксандр Лукашэнка абвясціў пра гатоўнасць Расіі падаць Беларусі крэдыт на $6 млрд. Пацверджання з Крамля не было[35].
- 18 мая. Стаўка рэфінансавання падвышана да 14 %[36].
- 19 мая. Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прэм'ер-міністрам Расіі У. Пуціным. Якіх-небудзь падрабязнасцяў пра тое, што яны абмяркоўвалі не паведамляецца[37].
- 20 мая. Міхаіл Мясніковіч абвясціў пра пачатак двухэтапнай стабілізацыі курсу рубля і пра хуткае прыняцце антыкрызіснага пакета мер[38].
- 23 мая. Нацбанк абвясціў пра дэвальвацыю беларускага рубля з 24 мая і вярнуў курс у абменных пунктах і на пазабіржавым рынку ў рамкі двухпрацэнтнага калідора (гл. ніжэй).
- 24 мая. Кошты на бензін выраслі ў сярэднім на 20 %[39].
- 27 мая:
- 30 мая. З 1 чэрвеня стаўка рэфінансавання павялічана да 16 %[43].
- Чэрвень:
- Курс на чорным рынку стабілізаваўся на ўзроўні 6100—6300 рублёў за долар (прыкладна на 25% вышэй афіцыйнага курсу Нацбанка).
- Інфляцыя за месяц — 8,6%[44].
- 1 чэрвеня. Беларусь накіравала афіцыйны запыт у МВФ пра падаванне крэдыту на суму ад 3,5 да 8 млрд долараў[45].
- 4 чэрвеня. Антыкрызісны фонд ЕЎРАЗЭС прыняў рашэнне пра вылучэнне Беларусі крэдыту сумай у $3 млрд пад 4,1 % у год пры ўмове прыватызацыі актываў на суму $7,5 млрд[46].
- 7 чэрвеня:
- Кошты на бензін на АЗС выраслі ў сярэднім на 30 %[47].
Меркаванні
правіцьЯк адзначыў беларускі аналітык Юры Хашчавацкі, нягледзячы на дэманстратыўную жорсткасць, уладам не атрымоўваецца здушыць акцыі пратэсту. Ён таксама нагадаў, што, па апытаннях беларускага Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў, каля 70% апытаных грамадзян Беларусі вінаваціць у крызісе ў краіне «цёплую палітыку перспектывы» прэзідэнта А.Р. Лукашэнка[48].
Зноскі
- ↑ Инфляция в Беларуси в январе составила 1,4 процента — Новости OPEN.BY Архівавана 19 лютага 2011.
- ↑ Lenta.ru: Экономика: В международных резервах Белоруссии осталось пять миллиардов долларов
- ↑ Lenta.ru: Финансы: Белоруссия повысила сбор на покупку валюты в 210 раз
- ↑ МВФ начал корректировку макроэкономического прогноза для Беларуси, telegraf.by (25.01.2011)
- ↑ Telegraf.by | Беларусь получила 800 млн. долларов от размещения евробондов(недаступная спасылка)
- ↑ Telegraf.by |Госдолг Беларуси за год вырос до 12,7 млрд. долларов(недаступная спасылка)
- ↑ Инфляция в Беларуси за февраль составила 2,7%, за 2 месяца 4,2% - Белстат(недаступная спасылка), interfax.by (11.03.2011)
- ↑ TUT.BY | НОВОСТИ — МВФ склоняет власти Беларуси к девальвации — Новость дня — 10.03.2011, 03:43 Архівавана 13 красавіка 2011.
- ↑ Lenta.ru: Экономика: Standard & Poor’s снизило долговые рейтинги Белоруссии
- ↑ Народная Воля - Кудрин: Дефолта Беларусь еще может избежать Архівавана 2 лістапада 2015.
- ↑ Lenta.ru: Экономика: ЦБ Белоруссии отказался продавать банкам валюту для населения
- ↑ Белорусский Банк Малого Бизнес :: Об изменении условий покупки иностранной валюты на ОАО «Белорусская валютно-фондовая биржа» Архівавана 15 снежня 2014.
- ↑ Lenta.ru: Финансы: Белоруссия расширила валютный коридор для банков
- ↑ БелаПАН. Нацбанк Беларуси вводит мораторий на меры по регулированию валютного рынка Архівавана 20 мая 2011.
- ↑ Telegraf.by |Инфляция в Беларуси с начала года составила 10,9% (обновлено)(недаступная спасылка)
- ↑ Беларусь планирует сократить дефицит бюджета до 1,5процента к ВВП Архівавана 3 красавіка 2015., ekonomika.by (01.04.2011)
- ↑ Лукашенко: «Нас сильно подкосил ажиотаж с автомобилями» // KP.RU — Беларусь(недаступная спасылка)
- ↑ Нацбанк обязал обменники продавать валюту населению | Новостной портал ALE.BY | Картина дня Архівавана 10 красавіка 2011.
- ↑ regnum.ru |Белстат: В I квартале 2011 года ВВП Белоруссии вырос на 10,9% Архівавана 11 студзеня 2012.
- ↑ Петр Прокопович перенес операцию на сердце — Euroradio
- ↑ Нацбанк прекратил продажу драгметаллов в слитках за белорусские рубли — Хартия’97 :: Новости из Беларуси — Белорусские новости — Республика Беларусь — Минск
- ↑ Afn.by |Широкая денежная масса Беларуси увеличилась в январе-марте на 1,5%
- ↑ Валютный рынок Беларуси замер на 4500 в ожидании множественности курсов(недаступная спасылка)
- ↑ Лукашенко обещает наладить ситуацию на валютном рынке за несколько дней — Газета. Ru | Новости дня
- ↑ Ставка рефинансирования с сегодняшнего дня — 13 % — Белорусы и рынок. Еженедельная аналитическая газета для деловых людей Архівавана 9 сакавіка 2016.
- ↑ Из-за проблем на валютном рынке 600 тыс. работников приостановили свою деятельность - Белстат Архівавана 26 жніўня 2011., interfax.by (28.04.2011)
- ↑ Lenta.ru: Экономика: Белорусские компании и банки возобновили торги валютой
- ↑ Расширение коридора колебаний белорусского рубля не решит проблем валютного рынка — представитель МВФ | Новости на interfax.by Архівавана 9 мая 2011.
- ↑ НББ включил презервативы и витамины в перечень импортных медикаментов для покупки валюты на бирже(недаступная спасылка)
- ↑ Telegraf.by |Отрицательное торговое сальдо Беларуси достигло 2,35 млрд долларов
- ↑ Кудрин: кредита из бюджета России не будет, только из фонда ЕврАзЭС — Белорусы и рынок. Еженедельная аналитическая газета для деловых людей Архівавана 10 сакавіка 2016.
- ↑ Даже свободный курс доллара умудрились ограничить | БЕЛОРУССКИЕ НОВОСТИ
- ↑ В Беларуси объем наличных денег в обращении увеличился за апрель на 21,3%, afn.by (13.05.2011)
- ↑ Курс доллара в обменниках уже 4500 рублей, евро — 6400 — Euroradio
- ↑ Лукашенко заявляет, что Россия готова предоставить кредит в 6 млрд долларов — Euroradio
- ↑ Нацбанк установил ставку рефинансирования 14 процентов — Новости OPEN.BY Архівавана 19 мая 2011.
- ↑ Telegraf.by | Подробности беседы Лукашенко и Путина не сообщаются(недаступная спасылка)
- ↑ Мясникович: В понедельник-вторник начнем стабилизировать ситуацию на валютном рынке
- ↑ В повышении цен на бензин в Беларуси виноваты соседи | Новости на DATE.BS Архівавана 27 мая 2011.
- ↑ Лукашенко приказал остановить рост цен | Reuters Архівавана 4 лістапада 2011.
- ↑ Белорусский Партизан: Лукашенко: Во всем виноваты зарубежные СМИ Архівавана 22 красавіка 2014.
- ↑ Ситуация на потребительском рынке беларуси, рост цен на сахар | Kризис на interfax.by Архівавана 30 мая 2011.
- ↑ БелаПАН. Нацбанк повышает ставку рефинансирования до 16 % годовых Архівавана 22 красавіка 2014.
- ↑ В Беларуси инфляция за первое полугодие составила 36,2% - Белстат(недаступная спасылка), interfax.by (08.07.2011)
- ↑ Telegraf.by | МВФ обсуждает с правительством меры по стабилизации экономики Архівавана 10 чэрвеня 2011.
- ↑ TUT.BY | НОВОСТИ — ЕврАзЭС выделит Беларуси кредит на $3 млрд в обмен на приватизацию госактивов — Новость дня — 4.06.2011, 19:02(недаступная спасылка)
- ↑ Белорусов ждет новое повышение цен на автомобильное топливо | БЕЛОРУССКИЕ НОВОСТИ
- ↑ В. Каган. Белорусская милиция заработала по будильнику . ЗАО «Коммерсантъ. Издательский дом». (15 ліпеня 2011). Праверана 16 ліпеня 2011.
Спасылкі
правіць- Маніторынг крызісных падзеяў у Беларусі Архівавана 21 красавіка 2012.
- Валютны крызіс у Беларусі Архівавана 8 жніўня 2011.
- Дэвальвацыя. Хроніка пікіруючага рубля Архівавана 27 мая 2011.
- Мікалай Радаў: Канец беларускага «рыначнага сацыялізму»