Уільям Роўэн Гамільтан
Уільям Роўэн Гамільтан (англ. William Rowan Hamilton; 4 жніўня 1805 — 2 верасня 1865) — выдатны ірландскі матэматык і фізік XIX стагоддзя.
Уільям Роўэн Гамільтан | |
---|---|
William Rowan Hamilton | |
| |
Дата нараджэння | 4 жніўня 1805[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 верасня 1865[1][2][…] (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Archibald Rowan-Hamilton[d][5] |
Жонка | Helen Maria Bayly[d][6] |
Дзеці | William Edwin Hamilton[d][7] |
Род дзейнасці | матэматык, фізік, астраном, навуковы работнік, выкладчык універсітэта, фізік-тэарэтык |
Навуковая сфера | матэматыка, фізіка, механіка |
Навуковая ступень | бакалаўр мастацтваў[d][7] (1827) і магістр мастацтваў[d][7] (1837) |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьГамільтан нарадзіўся ў Дубліне, у сям’і юрыста. З-за фінансавых цяжкасцей з трох гадоў яго выхоўваў дзядзька па бацьку, Джэймс Гамільтан, вікарый і настаўнік у горадзе Трым.
Ужо ў дзяцінстве хлопчык выявіў незвычайныя здольнасці. У 7 гадоў ён ведаў старажытнаяўрэйскую мову, у 12 — пад кіраўніцтвам дзядзькі Джэймса, добрага лінгвіста, ведаў ужо 12 моў і сярод іх фарсі, арабская і санскрыт. У 13 гадоў ён напісаў кіраўніцтва па сірыйскай граматыцы.
Пасля моў надышла пара захаплення матэматыкай. Двума гадамі раней Гамільтану трапіўся лацінскі пераклад «Пачаткаў» Еўкліда, і ён дэталёва вывучыў гэта сачыненне; ў 13 гадоў ён прачытаў «Універсальную арыфметыку» Ньютана, у 16 гадоў — большую частку «Матэматычных пачаткаў натуральнай філасофіі» Ньютана, у 17 гадоў — пачаў вывучэнне «Нябеснай механікі» Лапласа.
1823: паступіў у Трыніці-каледж у Дубліне. Ён паказаў бліскучыя здольнасці, і ў 1827 годзе, яшчэ студэнтам, быў прызначаны прафесарам астраноміі ў Дублінскім універсітэце і каралеўскім астраномам Ірландыі, пост Каралеўскага астранома Ірландыі займаў на працягу 38 гадоў — даўжэй, за астатніх, каго прызначалі на гэту пасаду. Публікуе шэраг работ па геаметрычнай оптыцы.
1833: жэніцца з Хелен Бэйлі. Шлюб аказаўся не вельмі ўдалым, і Гамільтан пачаў злоўжываць алкаголем.
1834—1835: класічныя працы па гамільтанавай механіцы.
1835: віцэ-кароль Ірландыі ўзвёў Гамільтана ў баранеты.
1837: абраны прэзідэнтам Каралеўскай ірландскай акадэміі і членам-карэспандэнтам Пецярбургскай акадэміі навук.
1843: адкрывае кватэрніёны і паглыбляецца ў іх даследаванне.
У канцы жыцця Гамільтан пакутваў ад душэўнага разладу.
Зноскі
- ↑ а б William Rowan Hamilton // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ а б William Rowan Hamilton // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ а б в www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 31 сакавіка 2023.
- ↑ Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б в English Wikipedia community Wikipedia — 2001. Праверана 4 жніўня 2019.
- ↑ а б Нямецкая Вікіпедыя — 2001. Праверана 4 жніўня 2019.
Літаратура
правіць- А. А. Гусак, Г. М. Гусак, А. А. Брычыкава «Даведнік па вышэйшай матэматыцы», Мн., «ТетраСистемс», 2007, С.544
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уільям Роўэн Гамільтан
- Мемарыяльны сайт У. Гамільтана (англ.)
- Sir William Rowan Hamilton Архівавана 13 красавіка 2003. (англ.)
- Профіль Уільяма Роўэна Гамільтана на афіцыйным сайце РАН