Усходняе Сараева (сербск.: Источно Сарајево) — горад (фактычна прыгарад Сараева; сукупнасць мястэчак, вёсак і даваенных прадмесцяў Сараева) у Босніі і Герцагавіне, якая да сакавіка 2009 года была дэ-юрэ сталіцай Рэспублікі Сербскай у складзе канфедэрацыі Босніі і Герцагавіны. З паўночнага ўсходу прылягае да Сараева. Усходняе Сараева складаецца з некалькіх даваенных прыгарадаў Сараева, якія перайшлі пад уладу Рэспублікі Сербскай, і новазабудаваных раёнаў. Маючы плошчу каля 1450 кв. км, гэта тэрытарыяльна адзін з найбуйнейшых гарадоў на Балканах, які ўключае вёскі, некаторыя з даваенных прыгарадаў Сараева і нават пагоркі ў гэтай мясцовасці. На студзень 2009 года насельніцтва гэтай гарадской акругі складала каля 65 000 чалавек.
Горад
Усходняе Сараевасербск.: Источно Сарајево
|
|
Герб |
Сцяг |
Усходняе Сараева на карце Босніі і Герцагавіны
|
|
Зноскі