Трыснёг звычайны
Трыснёг звычайны[1][2], трыснёг паўднёвы[2] (Phragmites australis) — кветкавая расліна, самы вядомы і распаўсюджаны від роду Трыснёг (Phragmites) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Трыснёг звычайны | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||
|
Назва
правіцьТрыснёг звычайны, трыснёг паўднёвы[2], трыснік[1], кругляк, траснік[1], чарот[3], балотны разак[4][5], мячэўнік[3].
Апісанне
правіцьВысокая (вышэй за 2 м, да 5[2] м) шматгадовая травяністая расліна. Сцябло прамастойнае, пустое, са шматлікімі вузламі. Акрамя прамастаячых шыза-зялёных сцяблоў, развітыя яшчэ і паўзучыя парасткі.
Лісце чаргаванае, шчыльнае цёмна-зялёнае, жорсткае, па краі шурпатае; язычка няма, замест яго шэраг валасінак.
Сцябло заканчваецца буйной (да 30 см), развесістай, густой мяцёлкай, з цёмна-бураватымі або фіялетавымі каласкамі. Лінейна-ланцэтныя, сплюснутыя каласкі ўтрымліваюць па 3—7 кветак, з якіх ніжнія мужчынскія, а верхнія абодваполыя. Цвіце з ліпеня па верасень. Плод — зярняўка эліпсоіднай формы.
Арэал
правіцьРасце па балотах, па берагах рэк, азёр ва ўсёй Беларусі, Украіне, Расіі, у Еўропе, Азіі, Афрыцы, у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы.
Значэнне і выкарыстанне
правіцьВыкарыстоўваецца на подсціл жывёле, у вытворчасці спірту, паперы, будаўнічых матэрыялаў, у хімічнай прамысловасці і ў якасці паліва. Расліна здольная збіраць некаторыя забруджвальныя рэчывы, памяншаць колькасць змытых у вадаёмы ўгнаенняў. Маладыя часткі раслін — корм, а зараснікі — сховішча для птушак і месца іх гнездавання.
Лекавая і пустазельная расліна.
Зноскі
- ↑ а б в Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 96. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ а б Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
Літаратура
правіць- Парфёнаў П. В. Трыснёг // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 107.
Спасылкі
правіць- Тростник южный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)