Сурынам
Сурына́м[3] (нідэрл.: Suriname) — краіна ў паўночна-усходняй частцы Паўднёвай Амерыкі, мае выхад да Атлантычнага акіяна. Мяжуе на захадзе з Гаянай, на поўдні Бразіліяй, на ўсходзе з Французскай Гвіянай.
| |||||
Дэвіз: «Justitia — Pietas — Fides (латынь. «Справядлівасць, набожнасць, вера»)» | |||||
Гімн: «God zij met ons Suriname» | |||||
Дата незалежнасці | 25 лістапада 1975 (ад Нідэрландаў) | ||||
Афіцыйная мова | нідэрландская | ||||
Сталіца | Парамарыба | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Парамарыба | ||||
Форма кіравання | Парламенцкая рэспубліка (з шырокімі прэзідэнцкімі паўнамоцтвамі) | ||||
Прэзідэнт | Чан Сантохі | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
90-я ў свеце 163 270 км² 1,1 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2009) • Шчыльнасць |
472 000[1] чал. (167-я) 3 чал./км² | ||||
ВУП • Разам (2004) • На душу насельніцтва |
$2,7 млрд. (163-ы) $6162 | ||||
Валюта | Сурынамскі долар | ||||
Інтэрнэт-дамен | .sr | ||||
Код ISO (Alpha-2) | SR | ||||
Код ISO (Alpha-3) | SUR | ||||
Код МАК | SUR | ||||
Тэлефонны код | +597 | ||||
Часавыя паясы | -3 |
Да 25 лістапада 1975 года краіна была калоніяй Нідэрландаў пад назвай Галандская Гвіяна. Сталіца — горад Парамарыба.
Гісторыя
правіцьКаланіяльны перыяд
правіцьКарэнныя жыхары Сурынама жылі асобнымі плямёнамі ў невялікіх паселішчах, здабываючы пражытак паляваннем і прымітыўным земляробствам, аснову якога складала вырошчванне караняплодаў, галоўным чынам маніёк. Прыбярэжныя плямёны гаварылі на мовах аравакскай сям’і, індзейцы ўнутраных абласцей — на карыбскіх мовах. Узбярэжжа Сурынама адкрыў Хрыстафор Калумб ў 1498 годзе падчас трэцяй экспедыцыі ў Новы Свет. Аднак доўгі час іспанцы і партугальцы не каланізавалі гэты раён. Толькі ў канцы XVI стагоддзя англічане, французы і галандцы сталі праяўляць цікавасць да Гвіяны, паколькі распаўсюдзіліся чуткі аб тым, што там знаходзіцца казачна багатая краіна Эльдарада. Золата еўрапейцы так і не знайшлі, але заснавалі гандлёвыя факторыі ўздоўж ўзбярэжжа Атлантычнага акіяна.
Першае пастаяннае паселішча было заснавана на рацэ Сурынам галандскімі купцамі ў 1551 годзе. У канцы XVI стагоддзя Сурынам быў захоплены іспанцамі, у 1630 годзе — англічанамі, якія затым па мірнай дамове ў Брэдзе (1667 г.) саступілі Сурынам Галандыі ў абмен на Новы Амстэрдам (цяперашні Нью-Ёрк). Сярод першых каланістаў Сурынама было нямала галандскіх і італьянскіх яўрэяў, уцекачоў ад пераследаў інквізіцыі. У 1685 годзе на рацэ Сурынам за 55 км на паўднёвы ўсход ад сучаснага Парамарыба яны заснавалі калонію Ёдэнсаване (літаральна Яўрэйская Савана). Аж да 1794 года Сурынам знаходзіўся пад кіраваннем Галандскай Вест-Індскай кампаніі і з тых часоў заставаўся калоніяй Нідэрландаў (за выключэннем двух кароткіх перыядаў у 1799—1802 і 1804—1814 гадоў, калі быў захоплены англічанамі).
Аснову эканомікі калоніі складала плантацыйная гаспадарка. Для працы на плантацыях завозіліся рабы з Афрыкі. Нараўне з асноўнай культурай, цукровым трыснягом, на плантацыях вырошчвалі кававае і шакаладнае дрэвы, індыга, бавоўнік, збожжавыя культуры. Плантацыйная гаспадарка пашыралася аж да 1785 года. Да гэтага часу на тэрыторыі Сурынама існавалі 590 плантацый; з іх на 452 апрацоўвалі цукровы трыснёг і іншыя таварныя культуры, на астатніх — культуры для ўнутранага спажывання. У самым канцы XVIII стагоддзя ў калоніі пачаўся заняпад. Да 1860 года там заставалася толькі 87 плантацый цукровага трыснягу, а да 1940 года — усяго чатыры.
У Сурынаме, як і ў іншых цукровавытворчых калоніях, якія выкарыстоўвалі працу рабоў, адбывалася рэзкае расслаенне грамадства. На вышэйшай ступені сацыяльнай іерархіі знаходзіўся вельмі малалікі пласт еўрапейцаў, пераважна каланіяльных чыноўнікаў, буйных купцоў і нешматлікіх плантатараў. У складзе еўрапейскага насельніцтва пераважалі галандцы, але былі таксама немцы, французы і англічане. Ніжэй гэтай эліты размяшчаўся пласт свабодных крэол, які ўключаў нашчадкаў ад шлюбаў еўрапейцаў з нявольніц і рабоў, якія атрымалі або купілі свабоду. Самую ніжэйшую і самую шматлікую катэгорыю грамадства складалі рабы. Сярод іх адрознівалі нявольнікаў, прывезеных з Афрыкі легальна да 1804 года і нелегальна аж да 1820 года, і нявольнікаў, якія нарадзіліся ў Сурынаме.
Сістэма рабаўладання ў Сурынаме адрознівалася крайняй жорсткасцю. Рабы не мелі ніякіх правоў. Каланіяльныя законы былі накіраваны на тое, каб даць рабаўладальнікам неабмежаваную ўладу над нявольнікамі і цалкам ізаляваць апошніх ад вольнага насельніцтва. Таму рабы пры кожным зручным выпадку беглі ад сваіх гаспадароў у глыб краіны і стваралі паселішчы ў лясах («лясныя негры»).
З пачатку XIX стагоддзя ў Еўропе пашыралася кампанія за ліквідацыю рабаўладання. Пасля таго як англічане (1833), а затым французы (1848) адмянілі рабства ў сваіх калоніях, галандцы вырашылі ўзяць з іх прыклад. Аднак узнікла занепакоенасць, што вызваленыя рабы не захочуць працаваць на плантацыях. Таму ўслед за адменай рабства было прынята рашэнне, што нявольнікі павінны адпрацаваць на ранейшых плантацыях 10 гадоў за мінімальную плату. Дэкрэт аб адмене рабства быў прыняты ў 1863 годзе. Пасля гэтага вызваленыя рабы сутыкнуліся з неабходнасцю карміць сябе і свае сем’і і хлынулі ў Парамарыба, дзе праца лепш аплачвалася і можна было атрымаць адукацыю. Там яны папоўнілі сярэдні крэольскі пласт грамадства, стаўшы слугамі, рабочымі, гандлярамі, а іх нашчадкі — нават настаўнікамі пачатковых школ і дробнымі чыноўнікамі. У канцы XIX стагоддзя некаторыя крэолы падаліся ва ўнутраныя вобласці краіны, дзе заняліся здабычай золата і зборам каўчуку. У 1920-я гады крэолы знайшлі працу на баксітавых рудніках, а таксама эмігравалі на востраў Кюрасаа (дзе працавалі на нафтаперагонных заводах), у Нідэрланды і ЗША.
У пошуках працоўнай сілы для плантацый каланіяльныя ўлады сталі прыцягваць па кантракце жыхароў краін Азіі. У перыяд 1853—1873 гадоў у Сурынам было прывезена 2,5 тыс. кітайцаў, у 1873—1922 гадах — 34 тыс. індыйцаў, у 1891—1939 гадах — 33 тыс. інданезійцаў. Нашчадкі гэтых мігрантаў цяпер складаюць большасць насельніцтва Сурынама. Падчас Другой сусветнай вайны ў Сурынаме знаходзілася шмат амерыканскіх салдат, разам з імі з’явіліся і капіталы для абслугоўвання ваенных баз ЗША.
Доўгі час Сурынам кіраваўся губернатарам, прызначаным метраполіяй. Пры ім функцыянавалі 2 саветы, абраныя мясцовымі выбарцамі і зацверджаныя галандскімі ўладамі. У 1866 годзе гэтыя саветы былі заменены парламентам, але губернатар захаваў за сабой права накладаць вета на любыя рашэнні гэтага органа. Першапачаткова для ўдзелу ў выбарах дзейнічаў строгі маёмасны і адукацыйны цэнз, але па меры яго змякчэння у парламент сталі пранікаць плантатары, а пасля 1900 года большасць у ім ужо складалі прадстаўнікі вышэйшых і сярэдніх слаёў крэольскага грамадства. Зрэшты, электарат не перавышаў 2 % насельніцтва да 1949 года, калі было ўведзена ўсеагульнае выбарчае права.
У 1954 годзе Сурынам атрымаў аўтаномію ў складзе Каралеўства Нідэрландаў. Пры гэтым метраполія па-ранейшаму прызначала губернатара і кантралявала абарону і знешнюю палітыку краіны, а сурынамцы абіралі парламент і ўрад.
Насельніцтва
правіцьГл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Suriname estimate UN Population Division.
- ↑ https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/southamerica
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ ГЭС 1989.
- ↑ ВСМ 2010.
- ↑ Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
- ↑ Суринам (руск.) // Энцыклапедыя ТАСС
Літаратура
правіць- Яфнагель І. Я. (прырода, насельніцтва, гаспадарка). Сурына́м // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 284—285. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сурина́м / Сидорин Ю. Ф. // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Сурина́м // Энциклопедический географический словарь (руск.). — М.: РИПОЛ классик, 2011. — С. 646—647. — 800 с. — (Словари нового века). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-386-03063-6.
- Сурина́м // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 459. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
- Сурина́м // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские словари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 401. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).
- Сурина́м // Все страны мира от А до Я / Сост. Л. П. Бушуева. — Ростов-на-Дону: Владис, 2010. — С. 270—271. — 512 с. — (Золотая библиотека). — 2 500 экз. — ISBN 978-5-9567-0871-2. (руск.)
Спасылкі
правіцьСурынам на Вікісховішчы |
- Suriname // The World Factbook (англ.)
- Суринам (руск.) // Энцыклапедыя ТАСС