Строй
Строй — назва традыцыйнага комплексу беларускага народнага адзення на тэрыторыі Беларусі і прылеглых краін: Польшчы, Украіны і Расіі. Строі былі сфарміраваныя і існавалі ў канцы XIX — сярэдзіне XX стагоддзяў.
Беларускі нацыянальны касцюм пачаў сваё фармаванне ў часы Сярэднявечча, да XIV-XVI стагоддзяў займеў свае адрозныя рысы, а да XIX стагоддзя цалкам сфармаваўся[1][2].
На тэрыторыі Беларусі вылучаюць зоны лакальных асаблівасцей традыцыйнага адзення ў тэхніцы выканання, у спосабе нашэння дэталяў вопраткі, у характары арнаменту і да т. п. Такія мясцовыя адмены касцюму і вызначаюцца тэрмінам «строй»[3]. Пры вылучэнні асобнага строю ўлічваюць супольнасць паўсядзённае і святочнае вопраткі, верхняй адзежы, абутку, галаўных убораў і ўпрыгажэнняў. Унутры строю адрозніваюць мужчынскі і жаночы касцюмы.
Даследчыкі вылучаюць больш за 30 строяў[3]. Асноўныя з іх[4]:
- Мсціслаўска-Клімавіцкі строй[2]
- Брагінскі строй[5] — тэрыторыя Усходняга Палесся, пераважна паўднёва-ўсходнія раёны Гомельскай вобласці;
- Буда-Кашалёўскі строй[6] — Падняпроўе, пераважна Буда-Кашалёўскі, Гомельскі, Рэчыцкі раёны
- Быхаўскі строй[2]
- Ваўкавыска-Камянецкі строй[7] — Панямонне: Ваўкавыскі, Пружанскі і Камянецкі раёны;
- Вілейскі строй — Цэнтральная Беларусь: паўночны захад Мінскай і паўночны ўсход Гродзенскай абласцей;
- Давыд-Гарадоцка-Тураўскі строй — усход Заходняга Палесся: Тураў, Давыд-Гарадок і Столін;
- Дамачаўскі строй[8][9] — Заходняе Палессе: Дамачава, паўднёвы захад Брэсцкага і Маларыцкага раёнаў (уздоўж ракі Буг), на тэрыторыі Польшчы (ваколіца г. Владава) і ў паўднёва-заходніх раёнах Валынскай вобласці;
- Дзісенскі строй — Падзвінне:Пастаўскі,Шаркаўшчынскі,Мёрскі ,Глыбоцкі раёны Віцебскай вобласці
- Дубровенскі строй[10] — Падняпроўе (паўднёвы сход Віцебскай вобласці, часткова Смаленшчына);
- Калінкавіцкі строй[11] — Усходняе Палессе: Калінкавіцкі, Светлагорскі, Жлобінскі раёны;
- Капыльска-Клецкі строй[12] — Цэнтральная Беларусь: Капыльскі, Клецкі, Уздзенскі, Нясвіжскі;
- Кобрынскі строй[13] — Жабінкаўскі і Кобрынскі раёны;
- Краснапольскі строй[14] — Падняпроўе: Краснапольскі, Касцюковіцкі, Клімавіцкі, Хоцімскі, Чачэрскі, Чэрыкаўскі раёны;
- Лепельскі строй — Падзвінне: Лепельскі, Ушацкі, Чашніцкі раёны;
- Лунінецкі строй[15][16]
- Ляхавіцкі строй — Цэнтральная Беларусь: Ляхавіцкі, Нясвіжскі, Клецкі раёны;
- Магілёўскі строй — Падняпроўе: Магілёўскі, Быхаўскі, Шклоўскі, Слаўгарадскі, Рагачоўскі раёны;
- Маларыцкі строй — Заходняе Палессе: Маларыцкі і поўдзень Кобрынскага раёна;
- Мастоўскі строй — Панямонне: Мастоўскі, Шчучынскі, Зэльвенскі раёны;
- Мотальскі строй[17] — Заходняе Палессе: невялікая тэрыторыя Іванаўскага раёна (в. Моталь, в. Цішкавічы, в. Асаўніца);
- Навагрудскі строй — Панямонне: Наваградскі, Карэліцкі, Слонімскі, Лідскі раёны;
- Неглюбскі строй — Падняпроўе: Веткаўскі, поўдзень Краснагорскага і паўднёвы захад Новазыбкаўскага раёнаў Бранскай вобласці Расіі;
- Пінска-Івацэвіцкі строй[18] — Заходняе Палессе: Бярозаўскі, Ганцавіцкі, Драгічынскі, Івацэвіцкі і Пінскі раёны;
- Пухавіцкі строй — Цэнтральная Беларусь між Слуцкам і Асіповічамі па берагох ракі Пціч;
- Расонскі строй[2]
- Слуцкі строй — Цэнтральная Беларусь: г. Слуцк і вакольныя вёскі.
- Смаленскі строй[2][19][20]
- Турава-Мазырскі строй[2]
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Народны традыцыйны касцюм (руск.)
- ↑ а б в г д е Беларускія народныя строі Архівавана 27 кастрычніка 2012.
- ↑ а б Беларускае традыцыйнае адзенне Архівавана 16 чэрвеня 2013. (руск.)
- ↑ Этнаграфія Беларусі: Энцыкл. (Беларус. Сав. Энцыкл.; Э91 Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с.:іл. ISBN 5-85700-014-9
- ↑ Брагінскі строй(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2012. Праверана 5 лістапада 2012.
- ↑ Буда-Кашалёўскі строй(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2011. Праверана 5 лістапада 2012.
- ↑ Белавежская пушча як гістарычна-культурны рэгіён Беларусі (руск.)
- ↑ Дамачаўскі строй(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2021. Праверана 5 лістапада 2012.
- ↑ Дамачаўскі строй // Tradycyja / Belarusian Traditional Culture 12 декабря 2020.
- ↑ Выява
- ↑ Калінкавіцкі строй(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2011. Праверана 5 лістапада 2012.
- ↑ Капыльска-Клецкі строй(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2013. Праверана 5 лістапада 2012.
- ↑ Кобрынскі строй(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2011. Праверана 5 лістапада 2012.
- ↑ Краснапольскі строй(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2012. Праверана 5 лістапада 2012.
- ↑ Лялька-грэлка на імбрык у намітцы лунінецкага строю Архівавана 20 сакавіка 2011. (руск.)
- ↑ Фрагмент фартуха (Лунінецкі раён, ХІХ ст.) (руск.)
- ↑ Мотальскі строй. Выява Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Пінска-Івацэвіцкі строй. Выява Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Смаленскі народны касцюм (руск.)
- ↑ Жаночы сялянскі касцюм Смаленскай губерні кан. XIX — пач. XX ст. Архівавана 5 мая 2009. (руск.)
Літаратура
правіць- Беларускі народны касцюм / Л. І. Маленка; [маст. Э. Э. Жакевіч]. — Мінск : Ураджай, 2001.
- Бялявіна, В. М. Жаночы касцюм на Беларусі / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2007. — 350 с.
- Бялявіна, В. М. Мужчынскі касцюм на Беларусі / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2007. — 303 с.
- Кацар, М. С. Беларускі арнамент: Ткацтва. Вышыўка. — Мінск, 1996.
- Маленко, Л. И. Белорусский костюм XIX—XX вв. / Л. И. Маленко. — Минск : Белорусская наука, 2005.
- Маслова, Г. С. Народная одежда русских, украинцев, белорусов в XIX — нач. XX вв. / Г. С. Маслова // Восточно-славянский этнографический сборник. — М., 1956. (руск.)
- Багачова В. Ю. Магілёўскі строй. Асаблівасці вясельнага адзення ХІХ — 1-й паловы ХХ ст. // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Вып. 18 / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; навук. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2015. — 376 с. ISSN 2221-9919
- Романюк М. Ф. Белорусская народная одежда. — Мн., 1981. — 473 с.
- Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 166. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.
- Строй // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 205. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- Беларускія народныя строі Архівавана 27 кастрычніка 2012.
- Мапка беларускіх строяў Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Строі Магілёўскай вобласці Архівавана 23 лістапада 2010.
- Беларускае традыцыйнае адзенне (англ.)
- Строі, ці Cвяточнае традыцыйнае адзенне беларусаў(недаступная спасылка)