Свята-Леанідаўская царква (Орша)
Орша
Свята-Леанідаўская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Орша Віцебскай вобласці. Размешчаны па вуліцы Уладзіміра Леніна, 45, каля былога будынка рэальнага вучылішча. Пабудавана ў канцы XX ст. з цэглы.
Славутасць | |
Свята-Леанідаўская царква | |
---|---|
54°30′53″ пн. ш. 30°25′57″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Орша |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Віцебская і Аршанская епархія |
Архітэктурны стыль | псеўдарускі стыль |
Дата пабудовы | XX стагоддзе |
Архітэктура
правіцьВырашана ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. У аснове аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі цэнтральная вертыкальна выцягнутая квадратная ў плане малітоўная зала, да якой далучана паўкруглая апсіда і 2-ярусны прытвор-званіца. Архітэктурнай дамінантай з’яўляецца цыбулепадобны купал на цыліндрычным светлавым барабане, узведзены ў сяродкрыжжы двухсхільных дахаў. Фасады прарэзаны высока ўзнятымі арачнымі аконнымі праёмамі[1].
Крыніцы
правіць- ↑ Леанідаўская царква Архівавана 31 снежня 2022.
Літаратура
правіць- Войтеховская, С. Знамение времени / С. Войтеховская // Аршанская газета. — 2006. — 20 мая. — С. 6.
- Маркевич, Е. Храм спасения / Е. Маркевич // Аршанская газета. — 2006. — 15 крас. — С. 3.
- Храм преподобного Леонида // Витебская епархия. Монастыри, храмы и приходы : справочник / сост. А. Матвеев. — Минск : Белорусская Православная Церковь, 2009. — С. 61.
- Царква ў імя святога прападобнага Леаніда // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- Свята-Леанідаўская царква (Орша) на сайце Глобус Беларусі (руск.)