Республика — деловое обозрение
«Республика — деловое обозрение» — аналітычная апазіцыйная штотыднёвая казахстанская газета, вядомая крытычнымі артыкуламі ў адрас кіраўніцтва Казахстана і пра карупцыю ў вышэйшых эшалонах улады[1]. Выходзіць пад назвай «Голос Республики»[2]. Заснавальнік і галоўны рэдактар — Ірына Патрушава.
«Республика — деловое обозрение» | |
---|---|
Арыгінальная назва |
руск.: Республика — деловое обозрение руск.: Голос Республики |
Тып | Грамадска-палітычная |
Заснавана | 1998 |
Мова | руская |
Галоўны офіс | Алма-Ата, вул. Сатпаева, 2, офіс 17 |
Тыраж | 25 тыс. |
Вэб-сайт | respublika-kaz.biz |
Агульная інфармацыя
правіцьГазета арыентавана на дзелавую і палітычную эліту, менеджараў, дзяржслужбоўцаў, прадстаўнікоў буйнага, сярэдняга і малога бізнесу[3].
Тыраж — больш 23 тысяч асобнікаў[4].
Цікавыя факты
правіцьГазета ў 2002 годзе была ганаравана Міжнароднай прэміі за свабоду прэсы Камітэта па Абароне Журналістаў[1].
10 красавіка 2002 года — Алмацінскім міжраённым эканамічным судом было вынесена рашэнне пра ліквідацыю фірмы «PR-Consulting», якая выпускала газету за адміністрацыйныя парушэнні. А дакладней за адсутнасць даты рэгістрацыі і нумара сертыфіката на яе старонках. Тады газета была змушана змяніць назву на «Асандзі-Таймс»[1].
22 мая 2002 года нехта закінуў бутэлькі з запальнай сумессю ў акно рэдакцыі газеты «Деловое обозрение Республика»[1].
14 мая 2005 Міністэрства інфармацыі ліквідавала газету «Рэспублика. Деловое обозрение»[6].
Газеты з падобнай назвай
правіцьСупрацоўнікі КНБ Караганды прыходзілі на пункты да пашыраннікаў газеты і патрабавалі ад прадаўнікоў, каб яны не шырылі газету «Голос республики»[7].
Зноскі
- ↑ а б в г СВОБОДНАЯ АЗИЯ — Нашли крайних
- ↑ Газета «Республика — деловое обозрение» Архівавана 12 чэрвеня 2016.
- ↑ МЕДИА-ПАРТНЕРЫ(недаступная спасылка)
- ↑ Арестованный тираж «Республики» в тот же день вышел под другим названием " Газета Диапазон :: новости Актобе, Казахстана и мира Архівавана 6 сакавіка 2016.
- ↑ РЕСПУБЛИКА — ДЕЛОВОЕ ОБОЗРЕНИЕ(недаступная спасылка)
- ↑ По информации Интерньюс-Казахстан
- ↑ КНБ не отличает «Голос Республики» от «Республика — деловое обозрение» / Масс-медиа / Интернет-газета. Казахстан
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт Архівавана 20 ліпеня 2020.