Патрыс Лумумба
Патрыс Эмеры Лумумба (фр.: Patrice Émery Lumumba, 2 ліпеня 1925, Аналуа-17 студзеня 1961) — кангалезскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, першы прэм'ер-міністр Дэмакратычнай Рэспублікі Конга пасля абвяшчэння яе незалежнасці ў чэрвені 1960, нацыянальны герой Заіра, паэт і адзін з сімвалаў барацьбы народаў Афрыкі за незалежнасць. Заснавальнік (1958) і кіраўнік партыі Нацыянальны рух Конга.
Патрыс Эмеры Лумумба | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Patrice Émery Lumumba | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Жазеф Ілео | ||||||
Нараджэнне |
2 ліпеня 1925 Аналуа, Катакакамбэ, Бельгійскае Конга. |
||||||
Смерць |
17 студзеня 1961 (35 гадоў) Элізабетвіль (цяпер Лубумбашы), правінцыя Катанга |
||||||
Жонка | Pauline Opango[d] | ||||||
Дзеці | François Lumumba[d], Guy-Patrice Lumumba[d], Juliane Amato Lumumba[d] і Roland Lumumba[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Партыя | Нацыянальны рух Конга | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Працаваў пісарам, паштовым служачым у бельгійскай кампаніі. З канца 1940-х гадоў удзельнік прафсаюзнага руху Бельгійскага Конга. Кіраваў выданнем газет «Uhuru» («Свабода»), «Independance» («Незалежнасць»). У 1958 годзе заснаваў партыю Народны Рух Конга. За сваю дзейнасць неаднаразова арыштоўваўся бельгійскімі каланіяльнымі ўладамі. У 1958-59 гадах дэлегат канферэнцыі народаў Афрыкі ў г. Акра (Гана), у 1960 годзе ўдзельнік бельгійска-кангалезскай канферэнцыі ў Бруселі. З чэрвеня 1960 года прэм'ер-міністр Конга. 14 верасня 1960 года скінуты генералам С. С. Мабуту, арыштаваны і забіты.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т.9)