Мітальшпі́ль (ад ням.: Mittelspiel — сярэдзіна гульні) — адна са стадый шахматнай партыі, якая пачынаецца пасля дэбюту. На гэтай стадыі, як правіла, развіваюцца асноўныя падзеі шахматнай гульні — атака і абарона, пазіцыйнае манеўраванне фігураў, камбінацыі і ахвяры. Характарызуецца вялікай колькасцю фігураў і разнастайнасцю планаў гульні.

Літаратура

правіць
  • Шахматы: Энциклопедический словарь / Гл. ред. А. Е. Карпов. — М.: Сов. энциклопедия, 1990. — 621 с.