Мікалай Мікалаевіч Багародскі

Мікалай Мікалаевіч Багародскі (14 (2) чэрвеня 1877, в. Барыса-Глеб, Бежацкі павет, Цвярская губерня — 27 лістапада 1937, Віцебск, НКУС) — беларускі гісторык, краязнавец, публіцыст.

Мікалай Мікалаевіч Багародскі
Дата нараджэння 14 (26) чэрвеня 1877
Месца нараджэння
Дата смерці 27 лістапада 1937(1937-11-27) (60 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці публіцыст
Месца працы
Альма-матар

Вучыўся на гістарычным аддзяленні Маскоўскай духоўнай акадэміі (скончыў у 1904). Вучань В. В. Ключэўскага (пакінуў пра яго ўспаміны). У 1904-1917 выкладаў у Віцебскай духоўнай семінарыі лацінскую мову і царкоўную даўніну. Тады стаў актыўна займацца грамадскай дзейнасцю па захаванні і папулярызацыі віцебскіх старажытнасцей: з 1908 грамадскі загадчык царкоўна-археалагічнага сховішча старажытнасцей; у 1910 стварыў у семінарыі гурток царкоўнай даўніны; адзін з ініцыятараў і арганізатараў Віцебскай вучонай архіўнай камісіі (19091918). Рэдактар неафіцыйнай часткі «Полоцких епархиальных ведомостей» (19141916). У 19181928 працаваў настаўнікам у Віцебску, у 1928-1937 у Віцебскім культурна-гістарычным музеі, адначасова ў 19301937 у Віцебскім гістарычным архіве. Аўтар артыкулаў пра гісторыка А. Сапунова, гісторыю Віцебскай духоўнай семінарыі. 1.11.1937 арыштаваны; загінуў у засценках НКУС. Рэабілітаваны ў 1956.

Зноскі

Літаратура

правіць