Марк Навумавіч Бернес
(Пасля перасылкі з Марк Бернес)
Марк Навумавіч Бернес (сапраўднае прозвішча — Нейман; 25 верасня (8 кастрычніка) 1911, Нежын, Чарнігаўскай губерня — 16 жніўня 1969, Масква) — савецкі акцёр кіно і выканаўца песень. Народны артыст РСФСР (1965).
Марк Навумавіч Бернес | |
---|---|
руск.: Марк Берне́с | |
Дата нараджэння | 25 верасня (8 кастрычніка) 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 жніўня 1969[1] (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прафесія | акцёр, спявак |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0076713 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыў тэатральныя курсы ў Харкаве.
Гранічная шчырасць і абаяльнасць Бернеса-акцёра найбольш выявіліся ў ролі Аркадзя Дзюбы ў фільме «Два байцы» (1943). Сярод іншых роляў: шафёр Мінутка («Вялікі пералом», 1946), матрос Чмыга («Трэці ўдар», 1948), злодзей Аганёк («Начны патруль», 1957).
З 1950 выступаў на эстрадзе з выкананнем песень, многія з якіх ствараліся паэтамі і кампазітарамі ў супрацоўніцтве са спеваком («Я люблю цябе, жыццё» Э. Калманоўскага, «Жураўлі» Я. Фрэнкеля і інш.).
Прэміі і ўзнагароды
правіцьЛаўрэат Сталінскай прэміі першай ступені (1951).
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 жніўня 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #128959282 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 29 чэрвеня 2024.
Літаратура
правіць- Бернес // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 120. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).