Малопа
рака, прыток ракі Аранжавая
Мало́па[1] (англ.: Molopo River, афр.: Moloporivier) — рака ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы і часткова на мяжы з Батсванай, правы прыток ракі Аранжавая.
Малопа | |
---|---|
англ. Molopo River, афрык. Moloporivier | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | каля 1000 км |
Басейн | 367 201 км² |
Расход вады | 1 ± 0,001 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Сярэдні Велд |
• Каардынаты | 25°53′08″ пд. ш. 26°01′27″ у. д.HGЯO |
Вусце | Аранжавая |
• Каардынаты | 28°31′02″ пд. ш. 20°12′46″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Аранжавая → Атлантычны акіян |
Краіны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі каля 1000[2][3] км. Выток ракі знаходзіцца на плато Сярэдні Велд. Працякае па паўднёвай ускраіне пустыні Калахары. Сцёк ракі зменлівы. Сталы сцёк маецца да горада Мафікенг. Да 23° у. д. сцёк мае сезонны характар, далей рэчышча перасыхае. Вусце Малопа знаходзіцца непадалёк ад паўднёва-ўсходняй мяжы Намібіі[2].
Галоўныя прытокі: Насоб (правы) і Курумар (левы).
Вада з ракі выкарыстоўваецца на арашэнне.
Зноскі
- ↑ Націск у адпаведнасці з Африка: энциклопедический справочник. Т. 2.
- ↑ а б Molopo River (англ.) // Encyclopaedia Britannica
- ↑ Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 198. — 671 с. с илл. (руск.)
Літаратура
правіць- Молопо // Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 198. — 671 с. с илл. (руск.)
- Молопо // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)