Кіеўскае паўстанне (1113)
(Пасля перасылкі з Кіеўскае паўстанне 1113 года)
Кі́еўскае паўста́нне 1113 года — выступленне жыхароў Кіева супраць злоўжыванняў княжацкай адміністрацыі на чале з баярынам Пуцятам Вышацічам (спекуляцыя хлебам і соллю, закабаленне вольных людзей ліхвярамі і знаццю і іншае).
Пачалося пасля смерці вялікага кіеўскага князя Святаполка Ізяславіча. Паўстанцы разграмілі двор Пуцяты і ўладанні ліхвяроў.
Запрошаны кіеўскімі баярамі на велікакняжацкі прастол князь Уладзімір Манамах спыніў паўстанне шляхам выдання Статута Уладзіміра Манамаха 1113 года, які змяшчаў уступкі паўстанцам.
Літаратура
правіць- Кіеўскае паўстанне 1113 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. С. 251.