Курт Вютрых
Курт Вютрых (ням.: Kurt Wüthrich; нар. 4 кастрычніка 1938[1][2][…], Aarberg[d]) — швейцарскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 2002 года.
Курт Вютрых | |
---|---|
ням.: Kurt Wüthrich | |
| |
Дата нараджэння | 4 кастрычніка 1938[1][2][…] (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік, біяфізік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | хімія, фізіка, матэматыка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
|
Узнагароды | Нобелеўская прэмія па хіміі (2002) |
Сайт | mol.biol.ethz.ch/groups/… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Базавую адукацыю атрымаў у Бернскім універсітэце па спецыяльнасцях хімія, фізіка і матэматыка. Доктарскую ступень атрымаў у 1964 годзе ва ўніверсітэце г. Базеля. З 1965 па 1967 працаваў у Роберта Е. Коніка ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. Далейшая праца (1967-1969) праходзіла ў супрацоўніцтве з біяфізікам Робертам Г. Шульманам у Bell Laboratories (Мюрэй Хіл, Нью-Джэрсі, ЗША).
Вютрых вярнуўся ў Цюрых (Швейцарыя) у 1969 годзе, дзе працягнуў сваю кар'еру ў Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школе Цюрыха. У 1970 годзе ён атрымаў пасаду прыват-дацэнта, у 1972 прафесара-асістэнта, у 1976 годзе штатнага прафесара і ў 1980 годзе пасаду прафесара біяфізікі. Цяпер ён узначальвае лабараторыю ў Цюрыху, адначасова з'яўляецца прафесарам структурнай біялогіі ў інстытуце Скрыпса (TSRI), Ла-Хоя, Сан-Дыега (Каліфорнія).
Зноскі
- ↑ а б Kurt Wüthrich Biographical — Nobel Foundation. Праверана 5 лютага 2021.
- ↑ а б Kurt Wuthrich // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
- ↑ www.ae-info.org
- ↑ NNDB — 2002.