Крывічы́ — усходнеславянскае этнапалітычнае аб’яднанне (саюз плямёнаў).

Крывічы
Этнічныя мовы
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) язычніцтва
Геаграфічна-моўная група усходнія славяне
Блізкія этнасы славене[крыніца?]
Субэтнасы полацкія крывічы, пскоўскія крывічы, смаленскія крывічы, цвярскія крывічы, пелапанескія крывічы

На думку некаторых даследчыкаў, напрыклад Казіміра Бугі, А. Спіцына, Валянціна Сядова, магчыма, крывічы былі заходняга паходжання, з зямель сучаснай Польшчы або Германіі[1]. Самая вялікая па займанай тэрыторыі ўсходнеславянская супольнасць[2]. На аснове аб’яднання (правадырства) крывічоў у другой палове X ст. сфарміравалася Полацкая дзяржава.

Гісторыкі па-рознаму выводзяць назву «крывічы»: ад імя вярхоўнага правадыра (Крыў/Крыва?), ад слова «крэўныя» (блізкія па крыві, параднёныя), ад «крывізны» мясцовасці (узгорысты рэльеф) і інш.

Крывічы займалі значны абшар Усходняй Еўропы. Яны жылі ў вярхоўях Дняпра, Дзвіны і Волгі. Звесткі пра іх змешчаны ў «Аповесці мінулых гадоў» пры апісанні падзей IX—X стст. Пра крывічоў («крывіцеінаў») пісаў таксама візантыйскі імператар і гісторык X ст. Канстанцін Парфірародны. Летапіс ХІІ ст. называе полацкіх князёў «крывіцкімі» або «крыўскімі».

Падчас славянскай каланізацыі занялі землі паміж Пскоўскім возерам на поўначы і верхнім Сожам, Дзясной і Бярэзінай на поўдні; паміж вярхоўямі Волгі на паўночным усходзе і Віліі на захадзе. На поўдні крывічы межавалі з дрыгавіцкім і радзіміцкім насельніцтвам, на поўначы з наўгародскімі славенамі, на захадзе суседнічалі з балцкімі супольнасцямі. Летапіснае паведамленне знаходзіць пацвярджэнне і ў археалагічным матэрыяле. Даследчыкі не знаходзяць якога-небудзь выразнага этнаграфічнага падзелу паміж землямі, якія засялялі крывічы[3].

Летапісныя звесткі ўказваюць на прысутнасць скандынаваў на поўначы Усходняй Еўропы (862 год), згадваюць паход Аскольда і Дзіра на крывічоў (865 год) і захоп Алегам Смаленска (882 год)[4].

Паводле займаных водных сістэм, адрозніваюцца крывічы дзвінскія, дняпроўскія, пскоўскія.

На тэрыторыі рассялення крывічоў-палачан даследчыкамі вывучаліся паселішчы ў Віцебску, Полацку, Лукомлі. Але найбольш значны матэрыял па гісторыі насельніцтва выяўлены ў курганных могільніках. Дакладна ўстаноўлена, што для полацкіх і смаленскіх крывічоў характэрна археалагічная культура доўгіх курганоў, у якой прысутнічаюць элементы матэрыяльнай культуры ўсходніх балтаў. Смаленскія крывічы вельмі блізкія да полацкіх па мове і культуры, таму ў этнаграфічных адносінах яны часта разглядаюцца як полацка-смаленская група.

Крывічы — адна з асноўных частак старабеларускага этнасу і беларускай народнасці[5].

Этнонім

правіць

Паводле Макса Фасмера назва магла паходзіць ад імя родапачынальніка плямён — Крыва[6][7], Імя Крыў, як думаюць, можа быць таксама звязана з імем-тытулам балцкага вярхоўнага жраца Крывэ-Крывайтэса[8].

Пра імя крывічоў ёсць легенда, што крывічы атрымалі яго ад сярэдняй дачкі міфічнага славянскага цара Багуміра — Скрэвы[9], таму першапачаткова называліся скрывічамі. Як на доказ гэтаму спасылаюцца на дакумент, якім Папа рымскі ў 834 годзе прызначыў Ансгарыя сваім легатам да ўсіх паўночных народаў, у тым ліку да славен і скрыдэвіндаў. Апошнімі, як думаюць некаторыя аўтары, можна лічыць скрывічаў. Некаторыя аўтары выказаюць здагадку, што пачатковае «с/з» адпала з прычыны збегу трох зычных, і назва набыла форму «крэвы», «крывы», «крывічы»[10].

Гіпотэзы паходжання

правіць

Археалагічныя даныя сведчаць, што крывічы як племянны саюз сфармаваліся як вынік паступовай асіміляцыі (славянізацыі) прышлымі славянамі мясцовых балцкіх і заходнефінскіх плямёнаў.

На паходжанне славянскіх продкаў крывічоў ёсць два асноўныя пункты гледжання. Першы звязвае іх прарадзіму з Карпатамі, другі — з тэрыторыяй паўночнай Польшчы. Удакладняецца, што спачатку крывічы прыйшлі на Пскоўшчыну ў VI стагоддзі (культура пскоўскіх доўгіх курганоў), рухаліся туды праз Сярэдняе Панямонне[11]. Пазней частка з іх прасунулася на поўдзень і засяліла Смаленшчыну і ўсходнюю Беларусь[12]. Раннюю дату з’яўлення крывічоў у раёне Пскова тлумачаць меншай шчыльнасцю мясцовага насельніцтва ў параўнанні з паўднёвым арэалам іх будучага распаўсюджвання.[хто?]

Карпаты

правіць

На карысць першай гіпотэзы сведчаць летапісы, якія паказваюць паходжанне крывічоў, асабліва палачан (разам з драўлянамі і дрыгавічамі) ад аселых на тэрыторыі Беларусі плямёнаў белых харватаў, сербаў і харутан, якія мігравалі ў вярхоўі Дняпра ў VI—VII стагоддзях[13][14][15].

Поўнач Польшчы

правіць

Другая гіпотэза грунтуецца на працах сучасных лінгвістаў. У прыватнасці, параўнальны аналіз У. М. Тапарова, зроблены па выніках даследаванняў А. А. Залізняком мовы ноўгарадскіх берасцяных грамат і старажытнакрывіцкага дыялекту, праведзенага С. Л. Мікалаевым, паказвае зыходную прыналежнасць дыялекту крывічоў да паўночна-заходняй славянскай дыялектнай групы[16].

Люцічы і неўры

правіць

Чэшскі гісторык Шафарык лічыў продкамі крывічоў люцічаў і неўраў[17].

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Ермаловіч, С. 29.
  2. Ермаловіч, С. 28.
  3. Мяцельскі, А. Землі Беларусі і Смаленскае княства (IX—XIII стст.) / Андрэй Мяцельскі // Беларускі гістарычны часопіс. — 1997. — № 2. — С. 17.
  4. і Смаленскае княства… — С. 18.
  5. Грынблат, С.134.
  6. Первальф О. О., AfslPh 7, 594.
  7. Этимологический словарь Фасмера : Результат запроса. starlingdb.org. Праверана 3 студзеня 2025.
  8. Крив (руск.). Онлайн энциклопедия Мифы народов мира. Праверана 3 студзеня 2025.
  9. Кривичи — кто они?(нявызн.). slavtradition.com (4 лютага 2022). Праверана 3 студзеня 2025.
  10. Хронология древнейших летописных событий Северного Кавказа. Времена Богумира. Приход из семиречья родов Ория. | Алатырь. alatyr.via-midgard.com. Праверана 3 студзеня 2025.
  11. Валентин Седов. Древнерусская народность. Историко-археологическое исследование. web.archive.org (27 мая 2012). Праверана 25 снежня 2024.
  12. Валентин Седов. Древнерусская народность. Историко-археологическое исследование. web.archive.org (27 мая 2012). Праверана 25 снежня 2024.
  13. ЛѢТОПИСЬ ПО ЛАВРЕНТЬЕВСКОМУ СПИСКУ. web.archive.org (28 жніўня 2010). Праверана 25 снежня 2024.
  14. С.М. Соловьев. История России с древнейших времен.. web.archive.org (21 снежня 2009). Праверана 25 снежня 2024.
  15. Белорусы // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907
  16. Археология России || Библиотека. web.archive.org (19 кастрычніка 2013). Праверана 25 снежня 2024.
  17. П. Й. Шафарик. «Славянские древности».

Літаратура

правіць
  • Гринблат М. Я. Белорусы. Очерки происхождения и этнической истории (руск.). — Мн.: Наука и техника, 1968. — 288 с.
  • Штыхаў Г. В. Крывічы: Па матэрыялах раскопак курганоў у Паўночнай Беларусі. — Мінск: Навука і тэхніка, 1992. — 191 с.
  • Ермаловіч М. І. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1990. — 366 с. ISBN 5-340-00614-X

Спасылкі

правіць