Кевін Спейсі
Кевін Спейсі (англ.: Kevin Spacey; нар. 26 ліпеня 1959, Саўт-Орындж, Нью-Джэрсі, ЗША) — амерыканскі акцёр, рэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар і крунер.
Кевін Спейсі | |
---|---|
англ.: Kevin Spacey | |
Імя пры нараджэнні | Кэвін Спейсі Фоўлер |
Дата нараджэння | 26 ліпеня 1959[1][2][…] (65 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | кінаакцёр, тэатральны рэжысёр, кінарэжысёр, тэлеакцёр, кінапрадзюсар, сцэнарыст, акцёр агучвання, характарны акцёр, тэатральны акцёр, тэлепрадзюсар, акцёр, рэжысёр |
Кар’ера | 1981 — цяпер. час |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000228 |
kevinspacey.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСпейсі пачынаў сваю акцёрскую кар’еру ў тэатры. У 1995 годзе акцёр атрымаў першыя станоўчыя водгукі ад вядучых кінажурналістаў свету за ролю Джона Доу ў фільме Дэвіда Фінчэра «Сем». У наступным годзе Спейсі здабыў свой першы «Оскар» за ролю Роджэра Кінта ў дэтэктыве Браяна Сінгера «Звычайныя падазроныя»[4]. Другой статуэткай акцёра ўганаравалі ў 1999 годзе, калі той сыграў схільнага да дэпрэсіі няўдачніка Лестэра Бёрнема ў фільме Сэма Мендэса «Прыгажосць па-амерыканску»[5]. З 2003 года Спейсі з’яўляецца мастацкім кіраўніком лонданскага тэатра «Олд Вік»[6]. Найбольш характэрныя фільмы з удзелам Кэвіна Спейсі — «Сем» (1995), «Звычайныя падазроныя» (1995), «Час забіваць» (1996), «Сакрэты Лос-Анджэлеса» (1997), «Перагаворшчык» (1998), «Прыгажосць па-амерыканску» (1999), «Заплаці другому» (2000), «Планета Ка-Пэкс» (2001), «Жыццё Дэвіда Гэйла» (2003), «Вяртанне Супермена» (2006) і «Нязносныя босы» (2011).
Лаўрэат шматлікіх узнагарод, у тым ліку прэмій «Оскар» (1996, 2000), BAFTA (2000), «Тоні» (1991), намінант на прэміі «Эмі» (2008), «Грэмі» (2006), «Залаты глобус» (1996, 2000, 2002, 2005, 2009, 2011).
Крыніцы
правіць- ↑ Kevin Spacey // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Kevin Spacey Fowler // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://news.bbc.co.uk/2/hi/entertainment/2729703.stm
- ↑ The 68th Academy Awards (1996) Nominees and Winners (англ.). The Academy of Motion Picture and Sciences. Праверана 2011-11-6.
- ↑ The 72nd Academy Awards (2000) Nominees and Winners (англ.). The Academy of Motion Picture and Sciences. Праверана 2011-11-6.
- ↑ Spacey 'to run Old Vic' (англ.). BBC News (4 лютага 2003). Праверана 25 лістапада 2011.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кевін Спейсі
- Спейсі на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Кевін Спейсі ў сацыяльнай сетцы «Twitter»
- Кевін Спейсі ў сацыяльнай сетцы «Facebook»