Квенцін Таранціна
Квенцін Джэром Таранціна (англ.: Quentin Jerome Tarantino, нарадзіўся 27 сакавіка 1963, Ноксвіл, штат Тэнесі, ЗША) — амерыканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, кінапрадзюсар і кінааператар. Сусветную вядомасць набыў пасля карціны «Крымінальнае чытво» (1994), якая прынесла яму «Залатую пальмавую галіну» Канскага кінафестывалю, а таксама прэміі «Оскар» і «Залаты глобус» за найлепшы сцэнарый.
Квенцін Таранціна | |
---|---|
Quentin Tarantino | |
Імя пры нараджэнні | Квенцін Джэром Таранціна |
Дата нараджэння | 27 сакавіка 1963[1][2][…] (61 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | ЗША |
Бацька | Tony Tarantino[d] |
Жонка | Daniella Pick[d][3][4][…] |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, сцэнарыст, кінарэжысёр, кінапрадзюсар, кінаакцёр, пісьменнік, мантажор, тэлеакцёр, рэжысёр, прадзюсар, аўтар |
Кар’ера | з 1988 года |
Кірунак | Незалежнае амерыканскае кіно |
Прэміі |
Time Machine Award[d] (1996) |
Узнагароды |
«Оскар» (1994, 2013) |
IMDb | 0000233 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 27 сакавіка 1963 у Ноксвіле, штат Тэнесі. Маці назвала яго Квінтам у гонар каўбоя з папулярнага серыяла таго часу з Клінтам Іствудам, але пазней Таранціна змяніў імя на Квенцін, бо, відаць, не пераняў ад маці любові да гэтага фільма. Выхадзец са звычайнай беднай сям’і амерыканскага Поўдня, Квенцін Таранціна не меў ніякіх прэтэнзій на акцёрскую прафесію, аднак моцна любіў кіно.
Пасля заканчэння школы, Квенцін Таранціна працаваў у пункце відэапракату, які і паслужыў яму школаю для вывучэння кіно. У адрозненне ад «архіўных пацукоў» папярэдняга пакалення, якія вывучалі кіно ў фільматэках, з кіно Таранціна знаёміўся дзякуючы тэлевізару. Гэта і вызначыла яго пераважную цікавасць да сюжэту і падзейных элементаў жанра, у той час як эстэты вялікага экрана былі зачараваны перадусім мантажом, атмасферай кадра і дэталямі.
Таранціна пачаў з напісання сцэнарыяў, затым у 1992 годзе зняў уласны фільм, «Шалёныя сабакі». Фільм, які па-новаму падыходзіў да суадносінаў дыялогу і дзеяння, прыцягнуў да рэжысёра-пачаткоўца ўсеагульную ўвагу. Пасля гэтага спачатку ў ход пайшлі Таранцінавы сцэнарыі, а потым яго самога пачалі запрашаць здымацца ў эпізадычных ролях. Гэты злосны з выгляду чалавек з носам, як у качкі, глыбока пасаджанымі вачамі і крыху высунутым падбародкам, натуральна, не выклікаў у гледача тых самых пачуццяў, што акцёры накшталт Тома Круза. Квенцін Таранціна ва ўласных фільмах і ў фільмах сваіх сяброў зазвычай іграе непрыемных персанажаў, псіхапатаў і раздражнёных неўрастэнікаў накшталт меншага з братоў Гэка ў фантасмагарычным фільме жахаў Роберта Радрыгеза «Ад захаду да світання». Тым не менш, на экране Квенцін Таранціна выглядае досыць натуральна, хоць, зразумела, фільмы з яго ўдзелам — гэта перадусім практыкаванні ў жанравым кіно.
Бібліяграфія
правіць- Greene, Richard and K. Silem Mohammad, editors. Quentin Tarantino and Philosophy. Chicago: Open Court Books, 2007. ISBN 0-8126-9634-4
- Jeff Dawson. Quentin Tarantino: The Cinema of Cool. November 1995, Applause Theatre Book Pub, ISBN 1-55783-227-7
- Wensley Clarkson. Quentin Tarantino: Shooting From the Hip. 1996.
- Jerome Charyn. Raised by Wolves: The Turbulent Art and Times of Quentin Tarantino. New York: Thunder’s Mouth Press, 2006. ISBN 1-56025-858-6
- Jim Smith. Tarantino. London: Virgin Books Ltd, 2005. ISBN 0-7535-1071-5
- Wensley Clarkson. Quentin Tarantino: The Man, The Myths and His Movies. London: John Blake, 2007. ISBN 1-84454-366-8
- Jami Bernard. Quentin Tarantino: The Man and His Movies. New York: Harper Perennial / HarperCollins, 1995. ISBN 0-06-095161-3
- Gerald Peary. Quentin Tarantino: Interviews. Jackson, MS: University Press of Mississippi, 1998.
- Paul A. Woods. King Pulp: The Wild World of Quentin Tarantino. London: Plexus Publishing Limited, 1996. ISBN 0-85965-235-1
Зноскі
правіць- ↑ Quentin Tarantino // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Quentin Tarantino // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://pplus.ynet.co.il/articles/0,7340,L-5415775,00.html — Pnai Plus, 2018. Праверана 20 мая 2019.
- ↑ https://www.news.com.au/entertainment/celebrity-life/hook-ups-break-ups/quentin-tarantinos-starstudded-wedding-to-singer-daniella-pick/news-story/080c10af423338d6a246ff4ec2b96d3e — 2018. Праверана 3 снежня 2018.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Квенцін Таранціна
- The Quentin Tarantino Archives (англ.)
- Навіны пра Квенціна Таранціна Архівавана 15 лютага 2008. (руск.)
- Квенцін Таранціна на allmovie (англ.)
- The Quentin Tarantino Archives (англ.)
- Everything Tarantino (англ.)
- Прэса