Канстанцін Аляксеевіч Каровін
Канстанцін Аляксеевіч Каровін (23 лістапада (5 снежня) 1861, Масква — 11 верасня 1939, Парыж) — рускі жывапісец, тэатральны мастак, педагог і пісьменнік. Акадэмік жывапісу (з 1905 г.). Галоўны дэкаратар і мастак маскоўскіх тэатраў (з 1910 г.).
Канстанцін Аляксеевіч Каровін | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 снежня 1861[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 верасня 1939[3][4][…] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, тэатральны дызайнер, сцэнограф |
Жанр | пейзаж і нацюрморт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | імпрэсіянізм |
Уплыў | Аляксей Саўрасаў[d] |
Уплыў на | Léopold Survage[d], Victor Kolenda[d], Rūdolfs Kronbergs[d], Q85995140?, Ілья Іванавіч Машкоў[5] і Petro Konovskyi[d] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Маскве ў Дурным зав. каля Таганскай плошчы. Паходзіў з заможнай купецкай сям’і. Дзед — купец першай гільдыі Міхаіл Емяльянавіч Каровін. Пасля банкруцтва бацькі ў малалецтве пераехаў у Вялікія Мыцішчы, дзе адбылося яго першае знаёмства з маляваннем. У трынаццаць гадоў Канстанцін паступіў на архітэктурнае аддзяленне Маскоўскага вучылішча жывапісу, разьбярства і дойлідства, праз год перайшоў на аддзяленне жывапісу. Вучыўся ў Аляксея Саўрасава, Васіля Паленава і Васіля Пярова.
Для завяршэння адукацыі Каровін паехаў у Санкт-Пецярбург і паступіў у Акадэмію мастацтваў, але праз тры месяцы сышоў адтуль, расчараваўшыся ў метадах выкладання.
Наведаў Парыж у 1887, 1892 і 1893 гадах, дзе пазнаёміўся з імпрэсіянізмам.
У 1896 годзе Канстанцін Каровін аформіў павільён «Крайняя Поўнач», пабудаваны па яго праекце на кірмашы ў Ніжнім Ноўгарадзе.
Удзельнічаў у афармленні расійскай экспазіцыі на Сусветнай выставе ў Парыжы (1900), дзе выступіў як архітэктар (спраектаваў будынак саматужнага аддзела) і як аўтар экспазіцыі выканаў 31 дэкаратыўнае пано (захоўваюцца ў ДРМ, Санкт-Пецярбург). Удастоены двух залатых і сямі сярэбраных медалёў выставы і ордэна Ганаровага легіёна.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б Коровин Константин Алексеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Коровин Константин Алексеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Konstantin Alexeevich Korovin
- ↑ Машков // Ломбард — Мезитол — 1974. — Т. 15. — С. 540.