Камерун

краіна ў Афрыцы

Камерун, Рэспубліка Камерун (фр.: République du Cameroun) — краіна ў Афрыцы, на ўсходнім узбярэжжы Гвінейскага заліва. Мяжуе з Нігерыяй, Чадам, Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікай, Габонам, Экватарыяльнай Гвінеяй і Рэспублікай Конга.

Рэспубліка Камерун
фр.: République du Cameroun
англ.: Republic of Cameroon
Герб Камеруна
Сцяг Камеруна Герб Камеруна
Дэвіз: «Paix, Travail, Patrie
(фр.: : Мір, Праца, Айчына)»
Гімн: «Chant de Ralliement»
Дата незалежнасці 1 студзеня 1960 (ад Францыі)
Афіцыйныя мовы французская і англійская (дэ-факта)
Сталіца Яўндэ
Найбуйнейшы горад Дуала
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Поль Бія
Філемон Янг
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
52-я ў свеце
475 442 км²
1,3
Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
Шчыльнасць

19 100 000 чал.
34 чал./км²
ВУП
  • Разам (2005)
  • На душу насельніцтва

$32 350 млн.  (91-ы)
$2 176
ІРЧП (2007) 0.523 (153-ы)
Валюта франк КФА (XAF)
Інтэрнэт-дамен .cm
Код ISO (Alpha-2) CM
Код ISO (Alpha-3) CMR
Код МАК CMR
Тэлефонны код +237
Часавыя паясы +1

Уваходзіць у склад Афрыканскага саюза.

Сталіца — Яўндэ.

Гісторыя

правіць

Першымі жыхарамі Камеруна, верагодна, былі бака — паляўнічыя-збіральнікі, таксама вядомыя як качэўнікі пігмеі. З 1-га тысячагоддзя да нашай эры мясцовыя насельнікі вядуць аселы лад жыцця. На поўначы Камеруна развівалася гарадская цывілізацыя Су.

Партугальскія маракі дасягнулі ўзбярэжжа ў 1472 г. Яны адзначылі багацце крэветак у рацэ Вуры і назвалі яе Rio dos Camarões (рака крэветак), адкуль і паходзіць назва краіны.

У канцы XVI ст. партугальцаў выціснулі галандцы, а з пачаткам XVIII ст. узбярэжжа Камеруна сталі актыўна каланізаваць англічане, французы і немцы, якія будавалі там гандлёвыя факторыі. Разам з еўрапейцамі ў Камерун трапілі і хрысціянскія місіянеры, якія актыўна распаўсюджвалі хрысціянства.

Перыяд незалежнасці

правіць

Пад націскам міжнароднай супольнасці Францыя надала незалежнасць усходняй частцы краіны, і 1 студзеня 1960 г. была абвешчана Рэспубліка Камерун. Пасля стварэння незалежнай дзяржавы Нігерыя (кастрычнік 1960 г.) у абедзвюх частках Камеруна па рашэнні ААН праведзены плебісцыт, у выніку якога паўднёвыя вобласці краіны, якія знаходзіліся пад кіраваннем Вялікабрытаніі, уз’ядналіся з Рэспублікай Камерун. 1 кастрычніка 1961 г. утворана Федэратыўная Рэспубліка Камерун. Прэзідэнтам краіны абраны старшыня партыі «Камерунскі саюз» Амаду Ахіджа. Яго ўрад абвясціў палітыку «планаванага лібералізму». У выніку зліцця Камерунскага саюза з некалькімі партыямі (чэрвень 1966 г.) створаны «Камерунскі нацыянальны саюз» (КНС). Паступовае засяроджванне ўлады ў руках цэнтральнага ўрада прывяло да адмены федэрацыі — 20 мая 1972 г. абвешчаная Аб’яднаная Рэспубліка Камерун. У краіне ўсталяваўся аўтарытарны рэжым А. Ахіджа. Правал эканамічнай палітыкі, у выніку чаго краіна апынулася ў глыбокім крызісе і стагнацыі, а таксама актывізацыя апазіцыі вымусілі яго ў 1982 г. падаць у адстаўку. Яго пераемнікам стаў Поль Бія. У сакавіку 1985 г. КНС рэарганізаваны ў ДАНК — «Дэмакратычнае аб'яднанне народа Камеруна». 25 студзеня 1984 г. краіна атрымала назву «Рэспубліка Камерун».

Пад націскам апазіцыі 19 снежня 1990 г. прыняты закон аб шматпартыйнасці. На прэзідэнцкіх выбарах 1992 г. перамог П. Бія (40 % галасоў), лідар Сацыял-дэмакратычнага фронту (СДФ) Джон Фру Ндзі набраў 36 %. Апазіцыя апратэставала вынікі выбараў у Вярхоўным судзе, але атрымала адмову. Маніфестацыі і пратэсты, арганізаваныя апазіцыяй на поўначы краіны, прывялі да арышту Дж. Фру Ндзі і яго прыхільнікаў і ўвядзення надзвычайнага становішча на 3-месячны тэрмін. З сямі кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах 1997 г. зноў абраны П. Бія, які атрымаў 92,57 % галасоў выбаршчыкаў.

На парламенцкіх выбарах 2002 г. ДАНК атрымаў 149 (са 180 мандатаў), СДФ — 22, а Камерунскі дэмакратычны саюз — 5. У маі 2004 г. у сталіцы прайшоў 10-тысячны мітынг, арганізаваны Кааліцыяй апазіцыйных сіл. У г. Гаруа ў жніўні 2004 г. на фоне заклікаў прыхільнікаў ісламу да гвалту ў дачыненні да «няверных» адбыліся сутыкненні паміж мусульманамі і хрысціянамі. На прэзідэнцкіх выбарах 2004 г. з 16 кандыдатаў перамогу атрымаў П. Бія (70,92 % галасоў).

Дзяржаўны лад

правіць

Камерун з’яўляецца рэспублікай. Канстытуцыя краіны дзейнічае з 1972 года. Камерун уваходзіць у склад Брытанскай Садружнасці, які ўзначальвае Вялікабрытанія.

 
Поль Бія

Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які з’яўляецца таксама вярхоўным галоўнакамандуючым. Прэзідэнт выбіраецца ўсеагульным галасаваннем тэрмінам на 7 гадоў (не больш за два тэрміны). Цяперашні прэзідэнт Поль Бія займае пасаду прэзідэнта Камеруна бесперапынна з 6 лістапада 1982 года (чарговыя выбары прэзідэнта прайшлі ў кастрычніку 2011 года, на іх зноў перамог Бія).

Выканаўчая ўлада ажыццяўляецца прэзідэнтам і ўрадам на чале з прэм’ер-міністрам.

Заканадаўчая ўлада ажыццяўляецца аднапалатным парламентам — Нацыянальным сходам, у якім 180 дэпутатаў. Паводле канстытуцыйных паправак ад 1996 года, прадугледжана стварэнне верхняй палаты — Сената ў складзе 100 дэпутатаў (па 10 чалавек ад кожнай з 10 правінцый), з якіх 70 сенатараў павінны выбірацца калегіяй выбаршчыкаў, а 30 — прызначацца прэзідэнтам. Аднак Сенат пакуль яшчэ не сфарміраваны.

Кіруючай партыяй з 1961 года з’яўляецца «Дэмакратычны рух камерунскага народа» — цяпер мае 140 месцаў у парламенце.

Камерун у цяперашні час падзелены на 10 рэгіёнаў (фр.: régions). Рэгіёны падзелены на 58 дэпартаментаў (фр.: départements). Дэпартаменты падзелены на 327 камун (фр.: communes).

Адносіны з Беларуссю

правіць

Дыпламатычныя адносіны ўрады ўстанавілі 14 лістапада 2006 года[2].

Вядомыя асобы

правіць

Гл. таксама

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць