Ева Зыгмунтаўна Фялінская
Ева з Вендорфаў Фялінская (польск.: Ewa Wendorff; 26 снежня 1793, в. Узнога, Клецкі раён, Мінская вобласць — 20 снежня 1859) — удзельніца польскага нацыянальнага руху на Беларусі, пісьменніца, мемуарыстка.
Ева Зыгмунтаўна Фялінская | |
---|---|
польск.: Ewa Felińska | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 26 снежня 1793[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 снежня 1859[2][1] (65 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Дзеці | Паўліна з Фелінскіх[d] і Зыгмунт Фялінскі |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | празаік, падарожнік, пісьменніца |
Жанр | мемуары і раман |
Мова твораў | польская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ сярэдзіне 1830-х гадоў стварыла і ўзначаліла «Жаночае таварыства», філіял тайнай арганізацыі Ш. Канарскага «Садружнасць польскага народа». У 1838 г. зняволена з г. Бярозаў Цюменскай вобласці (1839—1841), Саратаў (1841—1844).
Творчасць
правіцьУ «Дзённіку…» часоў ссылкі (апублікаваны ў віленскім часопісе «Athenaeum», 1846) апісала свае ўражанні ад прыроды Заходняй Сібіры, паўстанне хантаў і ненцаў пад кіраўніцтвам Ваулі Піетоміна, побыт і фальклор народаў Поўначы і Паволжа. Напісала і надрукавала ў Вільні ў 1852—1853 гг. на польскай мове ўспаміны пра свае «падарожжы» ў Сібір, жыццё ў Бярозаве і Саратаве (перакладзены на англійскую, французскую і дацкую мовы і ўспрыняты сучаснікамі як дакумент эпохі). У аповесцях «Герсылія» (1849), «Пан дэпутат» (1852), «Пляменніца і цётка» (1853), ва «Успамінах аб жыцці» (1856, 1859—1860) і іншых творах паказала жыццё розных слаёў беларускага грамадства, асабліва шляхты. «Успаміны…» з’яўляюцца каштоўным творам па гісторыі нораваў на Беларусі, Валыні і ў Літве канца XVIII — пачатку XIX ст.
Творы
правіць- Pamiętniki z życia Ewy Felińskiej: autorki wspomnień z podróży do Syberyi, pobytu w Berezowie i w Saratowie: [w 3 t.] / Ewa Felińska. T. 1. — Wilno: Nakładem i drukiem Józefa Zawadziego, 1856. — 467 s.
- Pamiętniki z życia Ewy Felińskiej: autorki wspomnień z podróży do Syberyi, pobytu w Berezowie i w Saratowie: [w 3 t.] / Ewa Felińska. T. 3. — Wilno: Nakładem i drukiem Józefa Zawadziego, 1856. — 444 s.
Зноскі
- ↑ а б Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. Ламин — Новосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
- ↑ Ewa Felińska // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
правіць- Бурдзялёва, І. А. Змена эпох ва «Успамінах жыцця» Евы Фялінскай / І. А. Бурдзялёва // Куляшоўскія чытанні: материалы Международной научно-практической конференции, 27 — 28 апреля 2011 г. / [Редкол.: А. А. Папейко и др.]. — Могилев: МГУ, 2011. — 350 с. — С. 40 — 43. — ISBN 978-985-480-715-7.
- Грицкевич, В. П. От Немана к берегам Тихого океана. — Мн., 1986. — С. 188—203.
- Ярмоленка, В. А. Фялінская Ева Зыгмунтаўна / В. А. Ярмоленка // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. Т. 16: Трыпалі — хвіліна. — Мн.: «Беларуская энцыклапедыя», 2003. — 576 с.: іл. — С. 512. — ISBN 985-11-0263-6.