Дзмітрый Данілавіч Брэжнеў
Дзмітрый Данілавіч Брэжнеў (руск.: Дмитрий Данилович Брежнев; 25 кастрычніка (7 лістапада) 1905 — 4 красавіка 1982) — савецкі вучоны ў галіне раслінаводства, генетыкі і селекцыі раслін, акадэмік УАСГНІЛ (1956), доктар сельскагаспадарчых навук (1953), прафесар (1954). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР. Герой Сацыялістычнай Працы (1975).
Дзмітрый Данілавіч Брэжнеў | |
---|---|
Дмитрий Данилович Брежнев | |
Дата нараджэння | 25 кастрычніка (7 лістапада) 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 красавіка 1982[1] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік |
Навуковая сфера | раслінаводства, генетыка, селекцыя раслін |
Месца працы | Усесаюзны інстытут раслінаводства |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук |
Навуковае званне | акадэмік УАСГНІЛ |
Альма-матар | Варонежскі сельскагаспадарчы інстытут |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сяле Пісклава Курскай губерні (зараз у Курскай вобласці Расіі). У 1933 годзе скончыў Варонежскі сельскагаспадарчы інстытут. Працаваў на Ахтубінскай занальнай доследнай станцыі, у 1934—1936 гг. дырэктарам Грыбаўскай селекцыйна-доследнай станцыі. У 1936 годзе, па запрашэнню М. І. Вавілава, паступіў у аспірантуру Усесаюзнага інстытута раслінаводства УАСГНІЛ (УІР) у Ленінградзе, якую скончыў у 1939 годзе. У 1939—1940 гг. праходзіў службу ў РСЧА. Адначасова ў 1937—1941 гг. займаў пасаду загадчыка Аддзела гароднінных культур УІР. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года. У 1944—1945 гг. лектар палітааддзела 7-й арміі. Пазней маёр Брэжнеў на пасадзе намесніка начальніка курсаў малодшых лейтэнантаў. У 1946—1950 гг. Д. Д. Брэжнеў зноў на пасадзе загадчыка Аддзела гароднінных культур УІР. З 1950 г. на дзяржаўнай і партыйнай рабоце — намеснік старшыні Ленінградскага аблвыканкама, сакратар Ленінградскага абкама ВКП(б). У 1952—1954 гг. зноў загадчык Аддзела гароднінных культур УІР, у 1954—1956 гг. другі сакратар Ленінградскага абкама КПСС. У 1956—1961 і 1968—1973 гг. Д. Д. Брэжнеў першы віцэ-прэзідэнт УАСГНІЛ, у 1956—1961 гг. і з 1970 г. галоўны рэактар часопіса «Вестник сельскохозяйственной науки». З 1966 года на пасадзе дырэктара Усесаюзнага інстытута раслінаводства імя М. І. Вавілава. Дэпутат Вярхоўнага Савета РСФСР 4-га склікання.
Памёр Д. Д. Брэжнеў 4 красавіка 1982 г. Пахаваны ў Маскве на Кунцаўскіх могілках.
Навуковая дзейнасць
правіцьД. Д. Брэжневу належаць працы па даследаванню агароднінных культур, у т.л. таматаў. Пад яго кіраўніцтвам распрацавана сістэма насенняводства цяплічных сартоў агароднінных культур. Пад кіраўніцтвам Д. Д. Брэжнева створаны новыя лабараторыі ў Інстытуце раслінаводства, Нацыянальнае сховішча насення. Аўтар больш за 450 навуковых прац, у т.л. каля 20 кніг і брашур. Д. Д. Брэжневу належаць 12 патэнтаў на сарты і гібрыды таматаў.
Узнагароды
правіць- Медаль «Серп і Молат» Героя Сацыялістычнай Працы
- 2 ордэны Леніна
- ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- 3 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга
- ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені
- ордэн Чырвонай Зоркі
- ордэн «Знак Пашаны»
- медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Сталінская прэмія (1952)
- медалі
Званні і ўдзел у міжнародных навуковых арганізацыях
правіць- Акадэмік Акадэміі сельскагаспадарчых навук Германіі (1960)
- Член Міжнароднага савета па генетычным рэсурсам раслін Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (1970)
- Ганаровы член Усеамерыканскай асацыяцыі раслінаводаў (1968)
- Член праўлення Еўрапейскай навуковай асацыяцыі па селекцыі раслін EUCARPIA (1968)
- Ганаровы член Французскай сельскагаспадарчай акадэміі (1971)
- Член Венгерскай акадэміі навук (1972)
- Ганаровы доктар Будапешцкага ўніверсітэта (1969)
Зноскі
- ↑ International Plant Names Index — 1999.
- ↑ Вишнякова М. А., Котелкина И. В. Секция «Исследователи генофонда мировой коллекции ВИР: предшественники, соратники и последователи Н.И. Вавилова» на международной конференции «125 лет прикладной ботаники в России», The Section “Researchers of the Gene Pool of the VIR World Collection: N.I. Vavilov’s predecessors, associates and followers” at the International Conference “125 years of Applied Botany in Russia” // Историко-биологические исследования — 2020. — Т. 12, вып. 3. — С. 126–133. — ISSN 2076-8176; 2500-1221 — doi:10.24411/2076-8176-2020-13012
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
правіць- Дзмітрый Данілавіч Брэжнеў на сайце «Героі краіны»
- Біяграфія на сайце Усерасійскага інстытута раслінаводства імя М. І. Вавілава Архівавана 27 жніўня 2016. (руск.)