Гіяцынт (міфалогія)
Гіякі́нф (стар.-грэч.: Ὑάκινθος, таксама Гіяцы́нт) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] сын спартанскага цара Амікла і Дыямеды[2], або сын Эбала[3]. Паводле іншай версіі, сын Піера і Кліо[4], быў каханы Апалонам і Фамірысам, фракійскім спеваком.
Гіяцынт | |
---|---|
стар.-грэч.: Ὑάκινθος | |
| |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Pieros[d] |
Маці | Кліо |
Браты і сёстры | Polyboea[d] і Cynortas[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юнак незвычайнай прыгажосці, каханы Апалона (ці Барэя[5]). Калі аднойчы Апалон і Гіякінф спаборнічалі ў кіданні дыска, Зефір з рэўнасці[6], накіраваў кінуты Апалонам дыск у галаву Гіякінфа, і той памёр. На месцы, куды праліліся кроплі крыві Гіякінфа, вырасла цудоўная кветка[7].
У гонар Апалона і Гіякінфа штогод уначы[8] спраўляліся ў Аміклах ля Еўрота, у Лаконіі, трохдзённыя святы Гіякінфіі[9] (Гіякінтыі, Ὑακίνθια), якія існавалі яшчэ ў часы Рымскай імперыі. Фігура Гіякінфа з’яўляецца на самых ранніх манетах з Тарэнта[10]. Каля Тарэнта паказвалі магілу Гіякінфа ці Апалона[11].
Зноскі
- ↑ Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.300-301, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.2. С.153
- ↑ Гесіёд. Пералік жанчын, фр.171 М.-У.
- ↑ Авідзій. Метамарфозы X 195; Ібіс 588; Гігін. Міфы 271; Лукіян. Гутаркі багоў 14, 1
- ↑ Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 3, 3; III 10, 3
- ↑ Першы Ватыканскі міфаграф II 15, 5, тое ж у Другога ватыканскага міфаграфа (181)
- ↑ Палефат. Пра неверагоднае 46; Лукіян. Гутаркі багоў 14, 2
- ↑ Філастрат. Карціны I 24 Калуф. Выкраданне Алены 240—248; Нон. Дзеянні Дыяніса X 255 і інш.
- ↑ Еўрыпід. Алена 1469—1474
- ↑ Авідзій. Метамарфозы X 162—219
- ↑ Malkin I. Myth and territory in the Spartan Mediterranean. Cambridge UP. 2003. P.113
- ↑ Палібій. Усеагульная гісторыя VIII 30, 2
Літаратура
правіць- Mellink M.J. Hyakinthos. Utrecht, 1943.
- Petersson M. Cults of Apollo at Sparta. The Hiakinthia, the Gymnopaidia and the Karneia. L., 1992.