Георгій Паўлавіч Гольц
Георгій Паўлавіч Гольц (руск.: Георгий Павлович Гольц; 22 лютага [6 сакавіка] 1893, Масква — 27 мая 1946, Масква) — рускі і беларускі архітэктар і тэатральны мастак. Правадзейны член Акадэміі архітэктуры СССР (1939). Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1941)[4].
Георгій Паўлавіч Гольц | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 лютага (6 сакавіка) 1893 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 мая 1946[2][3] (53 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Месца працы | |
Архітэктурны стыль | |
Прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьГ. П. Гольц нарадзіўся 22 лютага (6 сакавіка) 1893 года ў Маскве ў сям'і механіка Болшаўскай мануфактуры. Скончыў 9-ю маскоўскую гімназію імя Мядзведнікавых, браў урокі жывапісу ў П. І. Келіна. У 1913 годзе паступіў на жывапіснае аддзяленне Маскоўскага вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства, але ў 1914 годзе перайшоў на архітэктурнае аддзяленне. У 1919—1922 гадах, з перапынкам у 1920—1921 гадах, калі служыў у Чырвонай Арміі, вучыўся ў маскоўскіх Вышэйшых дзяржаўных мастацка-тэхнічных майстэрнях[5]. Пасля заканчэння вучобы абараніў дыплом: «Сад-горад у Астанкіна».
Неўзабаве ў 1924 годзе здзейсніў паездку ў Італію. З 1926 года Член Маскоўскага архітэктурнага таварыства (МАТ).
З 1934 года выкладчык і кіраўнік кафедры праектавання Інстытута аспірантуры Акадэміі архітэктуры СССР. З 1935 года кіраўнік майстэрні Массавета. З 1939 года правадзейны член Акадэміі архітэктуры СССР.
Як тэатральны мастак афармляў спектаклі ў Маскоўскім тэатры для дзяцей, тэатрах Беларусі.
Георгій Паўлавіч Гольц памёр 27 мая 1946 года. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках (участак № 2).[6]
Сям'я
правіць- Сястра — Кацярына Паўлаўна Гольц (1892—1944) урач-фізіёлаг. Арыштавана за «контррэвалюцыйную агітацыю і антысавецкія сувязі» 23 красавіка 1939. Прысуджана да васьмі гадоў лагераў. Сканала па дарозе з лагера. Рэабілітавана 6 лютага 1990 года.
- Жонка — Галіна Мікалаеўна Гольц (Шчаглова). Да нараджэння дачкі была танцоўшчыцай у школе-студыі І. С. Чарнецкай.
- Дачка — Ніка Георгіеўна Гольц (1925—2012) мастачка, афарміцель дзіцячых кніг.
Тэатральныя працы
правіцьУ БДТ-2 у Віцебску аформіў спектаклі[4]:
- 1928 — «Разлом» Б. Лаўранёва
- 1930 — «Горад вятроў» У. Кіршона
- 1930 — «Авангард» В. Катаева
- 1931 — «Качагары» І. Гурскага
- 1933 — «Жаніцьба Фігаро» П. Бамаршэ
і інш.
У Маскоўскім тэатры для дзяцей:
- 1924 — «Знаходка» Л. Я. Тарахоўкай
- 1925 — «Робін Гуд» С. С. Заяіцкі
- 1927 — «Негрыцяня і малпа» Н. І. Сац і С. Р. Розанава
- 1929 — «Аул Гіджэ» М. Я. Шастакова
Узнагароды і прэміі
правіць- Сталінская прэмія другой ступені (1941) — за архітэктурныя праекты жылога дома па Вялікай Калужскай вуліцы ў Маскве (1940 г.).
Праекты і пабудовы
правіцьБеларусь
правіць- Дзяржаўны Беларускі ўніверсітэт у Мінску (1926; суаўтары: А. К. Бураў, М. П. Паруснікаў)
- Дзяржаўны банк у Мінску (1927; суаўтар М. П. Паруснікаў; не захаваўся)[4]
Масква
правіць- Гараж Саўнаркама ў Карэтным Радзе (1920)
- Фабрыка прадзільная ў Іванцееўцы (1929, суаўтары: М. П. Паруснікаў, І. М. Собалеў)
- Палац культуры Пралетарскага раёна (1930, суаўтары: М. П. Паруснікаў, І. М. Собалеў, конкурс)
- Дыярама ў ЦПКіА імя Горкага (1932, суаўтары: М. П. Паруснікаў, І. М. Собалеў)
- Палац Саветаў (1932, суаўтары: М. П. Паруснікаў, І. М. Собалеў, усесаюзны конкурс)
- Гарадок «Всекохудожника» (1932—1937)
- Тэатр УЦСПС (1933)
- Тэатр Меерхольда (1933, суаўтары: М. П. Паруснікаў, І. М. Собалеў)
- Станцыя метрапалітэна «Мясніцкія вароты» (1934; конкурс)
- Оперны тэатр імя Станіслаўскага (1934, рэканструкцыя)
- Дом жылы на Раўшскай наб. (1936);
- Вялікі Усцьінскі мост (1936—1938, інж. Уладзімір Міхайлавіч Вахуркін У. М.)
- Дом жылы на Мажайскай шашы (1937)
- Шлюз на Яўзе (1937—1939)
- Павільён Масквы і Маскоўскай вобласці на УСГВ (1937; конкурс)
- Другі дом СНК у Зараддзі (1940, конкурс)
- Дом жылы на Вялікай Калужскай вул., д. 22 (1939—1940)
- Помнік абаронцам Масквы ў Аляксандраўскім садзе (1942—1943)
- Станцыя метрапалітэна «Калужская» 4-й чаргі (1945; конкурс)
- Адміралцейства — Наркамваенмар — Міністэрства Ваенна-марскога флоту СССР (1945, конкурс)
- Тэатр імя Массавета і планіроўка Пушкінскай пл. (1945)
Іншыя гарады. Праекты і пабудовы
правіць- Дзяржбанк у Новасібірску (1925; суаўтар А. В. Швідкоўскі)
- Дзяржбанк у Іванаве (1927; суаўтары: М. П. Паруснікаў, І. М. Собалеў)
- Папяровая фабрыка ў Балахне (1927, суаўтар А. В. Швідкоўскі)
- Банк у Яраслаўлі (1928; суаўтар Князеў)
- Кіеў ДРЭС (1929; суаўтар М. П. Паруснікаў)
- Машынабудаўнічы завод у Яраслаўлі (1929)
- Сацгарадок Аўтабуда ў Горкім (1929—1930; суаўтары: М. П. Паруснікаў, І. М. Собалеў)
- Дом адпачынку пад Нальчыкам (1933)
- Дом культуры ў Нальчыку (1933)
- Гасцініца ў Яраслаўлі (1934)
- Клуб у Кранштаце (1934)
- Мэблевы тэхнікум у г. Сямёнаве Горкаўскай вобласці (1936, суаўтар А. Ф. Сцяпанава)
- Цэнтральная гасцініца ў Кіеве (1938, конкурс)
- Панарама «Штурм Перакопа» (1940)
- Помнік абаронцам Паўночнага Каўказа (1942—1943)
- Помнік абаронцам Сталінграда (1942—1943)
- Помнік абаронцам Ленінграда (1942—1943)
- Тэатр у Чымкенце (1943, рэканструкцыя)
- Сталінград — планіроўка цэнтра горада (1943; конкурс)
- Крэшчацік у Кіеве (1944; конкурс);
- Смаленск — праект аднаўлення і рэканструкцыі цэнтра горада (1944—1946)
- Будынкі аблсавета і гарсавета ва Уладзіміры (1945—1946)
- Дом Саветаў у Сталінградзе (1946, конкурс)
Зноскі
- ↑ а б Гольц Георгий Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Гольц Георгий Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Georgy Golts // Structurae — Ratingen: 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- ↑ Немцы России. Гольц Г. П.(недаступная спасылка)
- ↑ Гольц Георгий Павлович. 1893—1946 Архитектор В. Репин. Гранит. Архівавана 21 жніўня 2018.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Архитектурная газета. Приложение к № 24. 28 апреля 1937 г. «Павильон Москвы и Московской области на Всесоюзной сельскохозяйственной выставке». Хигер Р. Я.
- Архитектура СССР. 1940 г. № 11. Стр. 4-19. «Конкурс на проект второго дома СНК СССР». Изаксон А.
- Быков В. Е. Георгий Гольц. — М., Стройиздат, 1978. 160 с. (Серия: Мастера архитектуры).
- Архитектура советского театра. Москва: «Стройздат». 1986 г. Стр. 160—165.
- Зодчие Москвы. XX век. Москва: «Московский рабочий». 1988 г. Стр. 223—230.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Георгій Паўлавіч Гольц