Ганна Васільеўна Чапман
Ганна Васільеўна Чапман (у дзявоцтве Кушчанка; нар. 23 лютага 1982, Харкаў) — грамадскі дзеяч, выкрыты агент расійскіх спецслужбаў, дзейнічала ў ЗША пад легендай прадпрымальніка рускага паходжання. Арыштаваная ў чэрвені 2010 года па абвінавачванні ў тым, што не паставіла амерыканскія ўлады ў вядомасць аб сваім супрацоўніцтве з замежным урадам. 8 ліпеня Чапман прызнала сябе вінаватай у нелегальным супрацоўніцтве з Расіяй і была высланая на радзіму разам з яшчэ дзевяццю фігурантамі гэтай справы ў абмен на чатырох расійскіх грамадзян, абвінавачаных раней у шпіянажы на карысць ЗША і Вялікабрытаніі.
Ганна Васільеўна Чапман | |
---|---|
Род дзейнасці | мадэль, тэлевядучая, разведчык, прадпрымальнік, вядучая, мадэльер |
Дата нараджэння | 23 лютага 1982[1] (42 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Сайт | annachapman.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 ліпеня 2016.