Во́лхаўскі фронт (існаваў 17 снежня 1941 — 23 красавіка 1942 года і 8 чэрвеня — 15 лютага 1944 года) — фарміраванне (аб’яднанне) РСЧА, адзін з франтоў Вялікай Айчыннай вайны.

Волхаўскі фронт
руск.: Волховский фронт
Эмблема УС СССР
Гады існавання 1941—1942; 1942—1944
Краіна Сцяг СССР СССР
Падпарадкаванне камандуючаму войскамі фронту
Уваходзіць у Узброеных Сіл СССР
Тып фронт
Складаецца з упраўленне, аб’яднанні, злучэнні, вайсковыя часці і ўстановы
Функцыя абарона
Колькасць аб’яднанне
Удзел у Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Камандуючы К. А. Мерацкоў

Фарміраванні і расфарміраванні

правіць

Створаны па дырэктыве Стаўкі ВГК ад 17 снежня 1941 года з ліку сіл левага крыла Ленінградскага фронту і рэзерваў Стаўкі ВГК у ходзе абароны гарадоў Ленінградскай вобласці Волхава і Ціхвіна.

23 красавіка 1942 года фронт расфарміраваны і пераўтвораны ў «Волхаўскую групу войскаў» («Група войск Волхаўскага напрамку») Ленінградскага фронту.

8 чэрвеня 1942 года Волхаўскі фронт утвораны зноў[1].

Канчаткова скасаваны 15 лютага 1944 года.

1941—1944

правіць

Войскі Волхаўскага фронту на працягу бітвы за Ленінград у 1941—1944 гадах разам з войскамі Ленінградскага фронту супрацьстаялі 16-й (снежань 1941 — студзень 1942 г.), 18-й нямецкай арміі (студзень 1942 г. — люты 1944 г.) і 11-й (верасень — кастрычнік 1942 г.) нямецкім арміям Групы армій «Поўнач». У красавіку 1942 года штаб Волхаўскага фронту размяшчаўся ў Малой Вішеры[2]. У студзені 1943 года войскі фронту адыгралі найважнейшую ролю ў прарыве блакады Ленінграда, а ў 1944 годзе — у поўным вызваленні горада ад варожай блакады.

Волхаўскі фронт першага фарміравання (17.12.1941 — 23.4.1942)

правіць

Волхаўская група войскаў Ленінградскага фронту (23.4 — 8.6.1942)

правіць
  • Кіруючы склад
    • Камандуючы войскамі: генерал-лейтэнант М. С. Хозін[3]
    • Член Ваеннага савета: армейскі камісар 1-га рангу А. І. Запарожац
    • Начальнік штаба: генерал-маёр Р. Д. Стэльмах
    • Начальнік палітычнага ўпраўлення: дывізіённы камісар П. І. Гарохаў (23.4—12.5.1942 г.); дывізіённы камісар І. В. Шыкін (12—19.5.1942 г.) [Адначасова з’яўляўся начальнікам палітупраўлення Ленінградскага фронту]

Волхаўскі фронт другога фарміравання (8.6.1942 — 15.2.1944)

правіць
  • Кіруючы склад
    • Камандуючы войскамі: генерал арміі К. А. Мерацкоў
    • Член Ваеннага савета: армейскі камісар 1-га рангу, 8.10.1942 г. карпусны камісар А. І. Запарожац (9.6—8.10.1942 г.); карпусны камісар, з 6.12.1942 г. генерал-лейтэнант Л. 3. Мехліс (8.10.1942 г. — 17.4.1943 г.); генерал-маёр, з 24.8.1943 г. генерал-лейтэнант Ц. Ф. Штыкоў (17.4.1943 г. — 15.2.1944 г.)
    • Начальнік штаба: генерал-маёр Р. Д. Стэльмах (9.6—5.10.1942 г.); генерал-лейтэнант М. М. Шарохін (5.10.1942 г. — 25.6.1943 г.); генерал-маёр, з 26.9.1943 г. генерал-лейтэнант Ф. П. Озераў (25.6.1943 г. — 15.2.1944 г.)
    • Начальнік палітычнага ўпраўлення: брыгадны камісар, з 6.12.1942 г. генерал-маёр К. Ф. Калашнікаў (20.6.1942 г. — 15.2.1944 г.)[4]
  • Склад фронту, па стану на 1 студзеня 1944 года
    • 8-я армія
    • 54-я армія
    • 59-я армія
    • 14-я паветраная армія
    • Часці непасрэднага падпарадкавання фронту

Асноўныя аперацыі Волхаўскага фронта

правіць

Фотагалерэя

правіць

Дакументы

правіць
  • Дырэктыва Стаўкі ВГК № 005581 ад 11.12.1941 г. аб стварэнні Волхаўскага фронту
  • Дырэктыва Стаўкі ВГК № 170696 ад 2.12.1942 г. аб зацвярджэнні плана аперацыі «Іскра»
  • Дырэктыва Стаўкі ВГК № 220023 ад 13.02.1944 г. аб скасаванні Волхаўскага фронту

Зноскі

  1. Камандуючы Ленінградскім фронтам М. С. Хозін 1942/06/08 быў зняты з пасады камандуючага фронту з фармулёўкай «За невыкананне загаду Стаўкі аб своечасовым і хуткім адводзе войскаў 2-й ударнай арміі, за папярова-бюракратычныя метады кіравання войскамі, за адрыў ад войскаў, у выніку чаго праціўнік перарэзаў камунікацыі 2-й ударнай арміі і апошняя была пастаўлена ў выключна цяжкае становішча» Исаев А. ВОЕННАЯ ЛИТЕРАТУРА -[ Военная история ]- Краткий курс истории ВОВ. Наступление маршала Шапошникова
  2. Катышкин И. С. ВОЕННАЯ ЛИТЕРАТУРА -[ Мемуары ]- Служили мы в штабе армейском
  3. Адначасова з’яўляўся камандуючым войскамі Ленінградскага фронту, зняты з пасады за правал Любанскай наступальнай аперацыі і гібель 2-й ударнай арміі
  4. Руководящий состав Волховского фронта

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць