Венгерская дзяржава
Венгерская Дзяржава (венг.: Magyar Királyság) ці «Урад Нацыянальнага Адзінства» (венг.: Nemzeti Összefogás Kormánya) — дзяржава-сатэліт Трэцяга Рэйха, якая існавала ў перыяд з кастрычніка 1944 па май 1945 на тэрыторыі Каралеўства Венгрыя.
Марыянетачная дзяржава Германіі | |||||
Венгерская Дзяржава | |||||
---|---|---|---|---|---|
Magyar Állam | |||||
|
|||||
Гімн: Himnusz | |||||
|
|||||
Сталіца | Будапешт | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Будапешт, Дэбрэцэн, Мішкальц і г.д. | ||||
Мова(ы) | Венгерская | ||||
Рэлігія | каталіцызм, лютэранства, кальвінізм | ||||
Грашовая адзінка | Венгерская крона, Венгерскі пенгэ | ||||
Кіраўнікі дзяржавы | |||||
Нацыянальны лідар | |||||
• 1944—1945 | Ферэнц Салашы | ||||
Прэм'ер-міністр[1] | |||||
• 1944—1945 | Ферэнц Салашы | ||||
Гісторыя | |||||
• 15 кастрычніка 1944 | Аперацыя «Панцэрфаўст» | ||||
• 17 кастрычніка 1944 | Фарміраванне ўрада | ||||
• 13 лютага 1945 | Захоп Будапешта савецкімі войскамі | ||||
• 12 красавіка 1945 | Канец нямецкай акупацыі | ||||
• 7 мая 1945 | Спыненне існавання |
Прычынай зрушэння ўлады і стварэння марыянетачнага рэжыму паслужыла жаданне венгерскага ўрада рэгента Міклаша Хорці выйсці з вайны і падпісаць перамір’е з СССР. Германія на той момант страціла ўжо амаль усіх саюзнікаў, якія або самастойна выйшлі з вайны (як Румынія і Балгарыя), або былі акупаваны войскамі Антыгітлераўскай кааліцыі. З прычына таго, што Венгрыя мела стратэгічна важнае значэнне з-за наяўнасці на яе тэрыторыі радовішчаў нафты. Венгерская нацыянал-сацыялістычная партыя Скрыжаваных стрэл, легалізаваная яшчэ ў сакавіку 1944, мела моцную германскую падтрымку і на той момант ужо стала значнай палітычнай сілай у краіне.
15 кастрычніка 1944 у Будапешце нямецкія штурмавікі Ота Скарцэні здзейснілі дзяржаўны пераварот (аперацыя «Панцэрфаўст»). Быў выкрадзены сын Міклаша Хорці, у выніку чаго той быў вымушаны адмовіцца ад улады на карысць лідара Скрыжаваных стрэл Ферэнца Салашы.[2] Салашы атрымаў дыктатарскую ўладу і стаў «нацыянальным лідарам» (венг.: Nemzetvezető) дзяржавы.
Нацыянальныя інтарэсы ў Венгрыі былі іншымі, аднак у выніку моцнага германскага ціску і хуткага наступу Чырвонай Арміі ўсе сілы і рэсурсы былі кінуты на працяг вайны. Адыходзячыя венгерскія і нямецкія часці знішчалі за сабой масты і астатнюю інфраструктуру, з мэтай максімальна запаволіць савецкі наступ. Для папаўнення колькасці арміі дзяржава праводзіла татальную мабілізацыю, якой падвяргалася ўсё насельніцтва ўзростам ад 12 да 70 гадоў. Гэтак жа з венгерскіх ваеннаслужачых фарміраваліся дывізіі нямецкіх войскаў СС (25-я, 26-я, 33-я). Прадстаўнікі салашысцкага ўрада ў канцы снежня 1944 г. адправіліся да Гітлеру з просьбай павялічыць колькасць нямецкіх войскаў на тэрыторыі Венгрыі. Фюрар даў абяцанне адправіць у Венгрыю яшчэ два-тры армейскіх карпусы і адтуль пачаць «асноўны наступ супраць рускіх». У снежні 1944 пачалася Будапешцкая аперацыя, 1-я венгерская армія сумесна з нямецкімі войскамі спрабавала ўсімі сіламі ўтрымаць горад, аднак у лютым 1945 ён усё-ткі быў узяты Чырвонай Арміяй. Дагэтуль значная частка Венгрыі ўжо не кантралявалася ўрадам Салашы. 6 сакавіка нямецкія войскі і 3-я венгерская армія пачалі наступальную аперацыю «Абуджэнне вясны» (у савецкай літаратуры вядомая як Балатонская абарончая аперацыя), з мэтай адкінуць савецкія войскі і змяніць ход вайны на сваю карысць, якая апынулася апошняй буйной нямецкай аперацыяй у Другой сусветнай вайне. Наступ пачаўся адносна паспяхова, аднак неўзабаве выдыхнуўся і ініцыятыва канчаткова перайшла да Чырвонай Арміі.[3]
Пасля правалу аперацыі, у канцы сакавіка 1945 урад Салашы бег у Германію, і рэжым фактычна спыніў сваё існаванне. Афіцыйна ён быў скасаваны 7 мая, за дзень перад капітуляцыяй Германіі.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Афіцыйна пасада прэм'ер-міністра адсутнічала, аднак фактычна венгерскі ўрад узначальваў Салашы
- ↑ Кто это — Ференц Салаши? (Ференц Салаши)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2012. Праверана 6 мая 2013.
- ↑ Ход войны / 1945 / Освобождение Венгрии, Австрии, Чехословакии и Югославии / Освобождение западной части Венгрии и восточных районов Австрии © «Великая Отечественная война 1941—1954 гг.» Приложение к официальному сайту Министерства обороны России