Валянціна Аляксандраўна Піскунова
Валянціна Аляксандраўна Піскунова (28 сакавіка 1941[3], в. Рудня-Целяшоўская, Гомельскі раён) — дзяячка беларускай дыяспары ў Латвіі.
Валянціна Аляксандраўна Піскунова | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 сакавіка 1941 (83 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Барыс Акімавіч[1] Піскуноў[2] |
Дзеці | Алена Барысаўна Лазарава[2], сын[1] |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 28 сакавіка 1941 года ў вёсцы Рудня-Целяшоўская Гомельскага раёна, дзе скончыла школу з залатым медалём[1].
Скончыла факультэт прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту ў 1963 годзе[4], пасля чаго яе накіравалі працаваць у Латвію[1].
Дырэктар фірмы «Ілгуціемс», была[калі?] дэпутатам Ленінградскага райсавета Рыгі, узначальвала камісію народных дэпутатаў па архітэктуры і будаўніцтве[1].
Кіраўніца Саюза беларусаў Латвіі (Рыга)[5] (з 2003 года[2]), з 1999 па 2003 гады — намесніца кіраўніка, з 2003 года да 26 лютага 2011 года — кіраўнік Беларускага таварыства «Прамень»[2]. Член журы конкурсу даследчых работ «Беларусы Латвіі — мінулае і сучаснасць» у 2018 годзе[6]
8 кастрычніка 2022 года выступала з прывітальнымі словамі на Дне беларускай культуры ў Рызе[7].
Узнагароды
правіцьУзнагароджана медалём Францыска Скарыны 28 лістапада 2005 года[8].
4 верасня 2014 года была ўдастоена ганаровага звання «Гаспадыня-беларусачка»[1].
Сям’я
правіцьМае двух дзяцей і двух унучак — Яну і Ганну. Дачка — Алена Барысаўна Лазарава — дэпутат ХІ сейма Латвіі[1][2].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё https://www.sb.by/articles/buda-n-tsa-z-rudn-tselyasho-skay.html Архівавана 30 верасня 2020.
- ↑ а б в г д https://www.sb.by/articles/fenamen-valyants-ny-p-skunovay.html Архівавана 1 верасня 2020.
- ↑ Хто ёсць хто сярод беларусаў свету: Беларусы і ўраджэнцы Беларусі ў намежных краінах у Google Books
- ↑ Кантакты і дыялогі: інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь, вып. 1 – 12 Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, Навукова-вытворчы цэнтр Аднова, 1999 г. у Google Books
- ↑ https://latvia.mfa.gov.by/ru/bielarusy/supolki/belsouz
- ↑ https://nashaliepaja.lv/soyuz-belorusov-latvii-prizyvaet-k-uchastiyu-v-konkurse-issledovatelskih-rabot.html
- ↑ https://uzdim.lv/be/home/news/208-dzen-belaruskaj-kultury-ryze
- ↑ https://nagrady.by/persona/30905/