ВЭС СП БелТрансОйл
ВЭС СП «БелТрансОйл» — ветраная электрастанцыя ў СЭЗ «Брэст» у пойме ракі Лясной. Уведзена ў эксплуатацыю ў жніўні 2007 года.
Складаецца з адной ВЭУ (ветраной энергетычнай устаноўкі — аэрагенератара) JIMP20 — трохлопастнага ротара (лопасці даўжынёй 3,6 м), вытворчасці JONICA IMPIANTI Società Cooperativa (Італія), вызначанай магутнасцю 20 кВт, усталяванага на 18-метровай сталёвай апоры. Кошт турбіны $12 тыс.[1] (2007). Плануецца ўсталяваць другую ВЭУ вызначанай магутнасцю 1,2 МВт.
Зноскі
- ↑ Набыта па сабекошце ў заснавальнікаў прадпрыемства — італьянскіх вытворцаў ВЭУ.
Літаратура
правіць- Хокимова А. Ветер перемен Архівавана 4 сакавіка 2016. // Вечерний Брест [Электронный ресурс] — Дата доступа 27.11.2014