Бурханудзін Рабані

Бурханудзін Рабані (1940, Файзабад, правінцыя Бадахшан — 20 верасня 2011) — прэзідэнт Афганістана з 1992 па 2001 год. Рэальна не валодаў прэзідэнцкімі паўнамоцтвамі пасля ўзяцця Кабула талібамі ў 1996 годзе, аднак прызнаваўся міжнароднай супольнасцю як легітымны прэзідэнт Афганістана. Быў Старшынёй Вышэйшага Савета Міру Афганістана. Навучаўся ў рэлігійнай школе Абу-Ханіфія, затым на тэалагічным факультэце Кабульскага ўніверсітэта, вучыўся ісламскай філасофіі ў Егіпце ва ўніверсітэце Аль-Азхар. З 1963 года прафесар Кабульскага ўніверсітэта, дзе выкладаў ісламскае права. Вярнуўся ў Афганістан у 1968 годзе.

Бурханудзін Рабані
перс.: برهان‌ الدین رباني
прэзідэнт Афганістана
28 чэрвеня 1992 — 22 снежня 2001
Папярэднік Себгатула Маджадэдзі
Пераемнік Хамід Карзай
Нараджэнне 20 верасня 1940(1940-09-20)
Смерць 20 верасня 2011(2011-09-20)[1][2][…] (71 год)
Месца пахавання
Дзеці Salahuddin Rabbani[d]
Веравызнанне суніты
Партыя
Адукацыя
Месца працы
Бітвы
Узнагароды
Order of Ismoili Somoni
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі