Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр эпідэміялогіі і мікрабіялогіі
Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр эпідэміялогіі і мікрабіялогіі» Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь — галоўны навукова-даследчы і лячэбна-дыягнастычны цэнтр, для вырашэння задач ў галіне эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. Згодна Дадатку да Пастановы № 861 ад 23 снежня 1993, прапанавалася ўключыць навукова-практычны цэнтр у склад Акадэміі медыцынскіх навук Беларусі.
Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр эпідэміялогіі і мікрабіялогіі | |
---|---|
Краіна | |
Адрас | vulica Filimonava 23, Minsk 220114[3] |
Тып арганізацыі | орган улады, навукова-даследчы цэнтр[d], арганізацыя аховы здароўя[d] і рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр[d] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1924[1] |
Матчыная арганізацыя | International Science and Technology Center[d] |
belriem.by/en/ (англ.) belriem.by (руск.) belriem.by |
Апісанне
правіцьАрганізаваны ў 1924 годзе на базе Пастэраўскай станцыі (з 1911) у Мінску і Цэнтральнай хіміка-бактэрыялагічнай лабараторыі губернскага аддзела аховы здароўя (з 1920) як Бактэрыялагічны (Пастэраўскі) інстытут ці Беларускі Пастэраўскі інстытут Народнага камісарыята аховы здароўя БССР (загад Наркама аховы здароўя БССР ад 02.02.1924 № 522). Урачыстае адкрыццё інстытута адбылося 30 лістапада 1924 года.
З 1926 — Беларускі дзяржаўны санітарна-бактэрыялагічны інстытут Наркамата аховы здароўя БССР (рашэнне 1-га Усебеларускага з’езда санітарных урачоў).
З 1931 — Беларускі інстытут мікрабіялогіі і эпідэміялогіі Наркамата аховы здароўя БССР (загад Наркама аховы здароўя БССР ад 16.06.1931).
У 1944 годзе работа інстытута адноўлена (пастанова Савета Народных Камісараў БССР ад 24.07.1944 № 422).
З 1952 — Беларускі навукова-даследчы інстытут эпідэміялогіі, мікрабіялогіі і гігіены (пастанова Савета Міністраў СССР ад 22.03.1952 № 1427-48с і загад Міністра аховы здароўя СССР ад 05.04.1952 № 33).
З 1965 — Беларускі навукова-даследчы інстытут эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Міністэрства аховы здароўя БССР.
З 2000 — Навукова-даследчы інстытут эпідэміялогіі і мікрабіялогіі (загад Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 02.10.2000 № 235 і рашэнне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 26.10.2000 № 1207).
З 2009 — Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр эпідэміялогіі і мікрабіялогіі (загад Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 24.08.2009 № 817).
Кіраўнікі
правіць- Барыс Якаўлевіч Эльберт (1923—1931)
- Ісаак Самойлавіч Рубінштэйн (1931—1941)
- Сямён Маркавіч Фрыд (1944—1946)
- Ісаак Самойлавіч Рубінштэйн (1946—1950)
- Дзмітрый Паўлавіч Бяляцкі (1950)
- Веньямін Іосіфавіч Вацякоў (1950—1986)
- Пётр Рыгоравіч Рыцік (1986—1995)
- Леанід Пятровіч Цітоў (1995—2009)
- Георгій Міхайлавіч Ігнацьеў (2010—2011)
- Уладзімір Анатолевіч Гарбуноў (з 2011)
Зноскі
- ↑ а б http://www.belriem.by/about/history
- ↑ GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286
- ↑ http://www.belriem.by/en/contact-us
Літаратура
правіць- Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 3. — С. 555.
- Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С.141.
- Беларусь : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1995. — С. 781.
- Здравоохранение. — 2014. — № 10. — С. 4-8.
- От Пастеровской станции до ведущего центра страны : 90-летию ГУ «Республиканский научнопрактический центр эпидемиологии и микробиологии» посвящается / [составители: А. С. Петкевич и
- др. ; под общей редакцией В. А. Горбунова]. — Минск : Четыре четверти, 2014. — 94, [4] с.
- Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 673—674.