Беларускі корпус (Заходні фронт)

Беларускі корпус — нацыянальнае вайсковае злучэнне, планавае да фарміравання ў 1917 годзе Цэнтральнай беларускай вайсковай радай на Заходнім фронце.

Беларускі корпус
Тып воінскае фарміраванне

Гісторыя

правіць

Дэлегацыя ЦБВР атрымала ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада атрымала дазвол галоўнакамандуючага генерала Духоніна на фарміраванне нацыянальных беларускіх часцей. Паводле дазволу фарміраванне мусіла здзяйсняцца праз беларусізацыю дзейных часцей былой Рускай імператарскай арміі на Заходнім фронце. Кіраўніком аддзела вайсковых фарміраванняў ЦБВР генералам К. Кандратовічам было спланавана фарміраванне палка, а потым і корпуса, і план быў зацверджаны Стаўкай.

Аднак, фарміраванне 1-га Мінскага беларускага палка пачалося толькі 24.11.1917 года — ужо пасля кастрычніцкага перавароту бальшавікоў і адхілення імі генерала Духоніна, а 9.12.1917 года гэты полк расфарміраваны бальшавікамі. Такім чынам, да фарміравання нацыянальнага беларускага корпуса на Заходнім фроце так і не дайшло.

Літаратура

правіць