Беларуская фанетыка
Фанетычная сістэма беларускай мовы, «беларуская фанетыка»: гукавы лад беларускай літаратурнай мовы.
Гукавы склад
правіцьУлучае 6 галосных і 39 зычных гукаў. Часам да іх далічваюцца 9 падоўжаных адмен зычных гукаў, якія могуць выконваць фаналагічную функцыю. Некаторыя аўтары залічваюць у асноўны гукавы склад толькі 32 зычныя гукі, а 7 зычных азначаюць як рэдкія.
Галосныя: [а], [о], [у], [ы], [е][заўв 1], [і].
Зычныя: [б], [б’], [в], [в’], [г][заўв 2] [г’][заўв 2], [г´][заўв 3], [г´’][заўв 3], [з], [з’], [д], [дз], [дз’], [ж], [дж], [й], [к], [к’], [л], [л’], [м], [м’], [н], [н’], [п], [п’], [р], [с], [с’], [т], [ў], [ф], [ф’], [х], [х’], [ц], [ц’], [ч], [ш].
Падоўжаныя адмены зычных: [ж̅] [з̅’̅] [д̅з̅’̅] [л̅’̅] [н̅’̅] [с̅’̅] [ц̅’̅] [ч̅] [ш̅]
У цэлым галосныя гукі беларускай мовы падобныя да аналагічных гукаў іншых усходнеславянскіх моў. Але, напрыклад, адсутнічаюць аналагі рускіх [ъ] і [ь]. У складзе зычных гукаў:
- існуюць спецыфічныя [дз’], [дж], [ў], [ц’];
- няма мяккіх падоўжаных [ж̅’̅] і [ш̅’̅];
- заўсёды цвёрдыя [ч] і [р];
- гук [г] толькі фрыкатыўны. Выбухны гук [г´] у беларускіх словах сустракаецца даволі рэдка, апроч іншаземных слоў і пры азванчэнні глухога [к] перад звонкімі [з], [д], [г] (як у словах «вакзал» [ваг´за́л], «анекдот» [ан’эг´до́т], пакгаўз [паг´гаўс])[1]. У альтэрнатыўным правапісе адасоблены гук абазначаецца на пісьме літарай «ґ»;
- шырока ўжываюцца падоўжаныя зычныя на месцы гістарычнага спалучэння "мяккая зычная+j".
Гл.далей: Табліца артыкуляцыі беларускіх галосных, Табліца артыкуляцыі беларускіх зычных.
Артыкуляцыйная база
правіцьАгульныя рысы артыкуляцыйнай базы беларускай мовы — агульная ненапружанасць пры гукаўтварэнні, моцнае памякчэнне (палаталізацыя) адных зычных і цвёрдасць (велярызацыя) іншых.
З агульнай ненапружанасці вынікаюць: замена губна-губнога [в] у пэўных месцах на губна-губны [ў] і цвёрдае вымаўленне губных у канцы слоў і перад зычнымі (сем, дроб, сям'я [с'амйа]). Ненапружанасць кончыка языка пры памякчэнні зубных [д], [т] ператварае іх у мяккія змычна-шчылінныя [дз'] і [ц'] адпаведна.
Пераважная колькасць гукаў утвараюцца ў цэнтры ротавай поласці пры высокім агульным пад'ёме языка, самая актыўная частка яго — сярэдняя. У задняй частцы ротавай поласці ўтвараецца нязначная колькасць гукаў[заўв 4].
Ад многіх моў беларуская адрозніваецца вялікай колькасцю мяккіх зычных. Пры ўтварэнні большасці мяккіх зычных кончык языка падымаецца да паднябення, што стварае ўражанне іх асаблівай мяккасці (палатальныя [з'] і інш.).
Характэрная і досыць яркая рыса — схільнасць да моцнага памякчэння зычных ("мяккасць") і велярызацыя ўсіх цвёрдых зычных.
«Спеўнасць» мовы праяўляецца ў адсутнасці рэдукцыі галосных[3].
Мяккія і цвёрдыя зычныя
правіцьЧастка беларускіх зычных можа быць цвёрдымі і мяккімі, утвараючы пары.
Заўсёды цвёрдыя, без мяккіх адпаведнікаў: [ж], [ш], [дз][заўв 5], [дж], [ч], [ц][заўв 6], [р].
Заўсёды мяккія: [й].
Санорныя
правіцьКалі гэтыя гукі ўтвараюцца, паветра праходзіць праз поласць рота і поласць носа: [м], [н], [в], [л], [р], [м’], [н’], [в’], [л’], [ў], [й].
Свісцячыя і шыпячыя зычныя
правіцьПаводле акустычнага ўражання вылучаюцца свісцячыя зычныя: [с], [з], [ц], [дз], [с’], [з’], [ц’], [дз’] — і шыпячыя зычныя: [ш], [ж], [ч], [дж].
Падоўжаныя зычныя
правіцьУ беларускай мове зычныя могуць адрознівацца даўжынёй гучання, якая ўказвае на стык марфем: [ад̅а́ц’] аддаць, [ат̅ул’] адтуль.
Таксама даўжыня гучання зычных можа служыць дзеля адрознення слоў, набываючы, т. ч., фаналагічнае значэнне: насенне—на сене, мяккі ж— мякіш. Да такіх належаць: [з’], [с’], [дз’], [ц’], [ж], [ч], [л’], [н’].
Асаблівасці ў спалучэнні і вымаўленні гукаў
правіць"Аканне" і "яканне"
правіцьВымаўленне [о], [а], [э] як [а] (графічна — "а", "я") у ненаціскных складах.
"Дзеканне" і "цеканне"
правіцьПераход гукаў [д] і [т] адпаведна ў [дз’] і [ц’] пры змякчэнні.
Прыстаўныя і ўстаўныя гукі
правіцьНаяўнасць прыстаўных і ўстаўных галосных перад збегам зычных і зычных перад націскнымі галоснымі. А таксама наяўнасць устаўнога гука [й] у некаторых[заўв 7] іншамоўных словах.
Пераход галосных у зычныя
правіцьПераход гуку [у] ў гук [ў] пасля галосных[заўв 8].
Чаргаванне складоў
правіцьУ выніку фанетычных працэсаў — чаргаванне складоў "ро", "ло", "ле" адпаведна са складамі "ры", "лы", "лі".
Асаблівасці артыкуляцыі
правіцьУ параўнанні, напр., з рускай мовай, цалкам падобныя губныя і зубныя, але значна адрозніваюцца паднябенныя, іншае месца артыкуляцыі [с’], [з’].
Наогул пярэдне-сярэдне-паднябенныя гукі [с’], [з’], [ц’], [дз’] — гэта найбольш характэрныя гукі беларускай мовы.
Асаблівасці памякчэння зычных
правіцьУ параўнанні, напр., з рускай мовай, іншы характар памякчэння некаторых гукаў.
Пры памякчэнні наступных гукаў мяняюцца і спосаб, і месца ўтварэння: [д]—[дз’], [т]—[ц’].
Пры памякчэнні наступных гукаў мяняецца месца ўтварэння: [с], [з], [г], [к], [х].
Таксама у асобную групу зацвярдзелых вылучаюцца: [ш], [ж], [ч], [дж], [р], [ц][заўв 6].
Артыкуляцыя зычных
правіцьАртыкуляцыйна-фізіялагічная класіфікацыя зычных:
Месца ўтварэння | Губна-губныя | Губна-зубныя | Зубныя | Пярэднеязычныя дарсальныя | Пярэднеязычныя апікальныя | Сярэднеязычныя | Заднеязычныя |
---|---|---|---|---|---|---|---|
Насавыя | m /м/ mʲ /м’/ | n̪ /н/ | nʲ /н’/ | ||||
Змычныя | p /п/ pʲ /п’/ b /б/ bʲ /б’/ | t̪ /т/ d̪ /д/ | k /к/ kʲ /к’/ ɡ /г/† ɡʲ /г’/† | ||||
Змычна-шчылінныя (афрыкаты) | t͡s̞ /т͡с (ц)/ d͡z̞ /д͡з (ѕ)/ | t͡s̞ʲ /т͡с’ (ц’)/ d͡z̞ʲ /д͡з’ (ѕ’)/ | t͡ʂ /т͡ш (ч)/ d͡ʐ /д͡ж (џ)/ | ||||
Шчылінныя (фрыкатыўныя) | f /ф/ fʲ /ф’/ v /в/ vʲ /в’/ | s̞ /с/ z̞ /з/ | s̞ʲ /с’/ z̞ʲ /з’/ | ʂ /ш/ ʐ /ж/ | x /х/ xʲ /х’/ ɣ /ғ/ ɣʲ /ғ’/ | ||
Дрыжачы | r /р/ | ||||||
Ротавыя | l̪ /л/ | l̪ʲ /л’/ | j /й/ | w /ў/ |
Артыкуляцыя галосных
правіцьАртыкуляцыйна-фізіялагічная класіфікацыя галосных:
Арфаграфія | МФА | Апісанне | Прыклады |
---|---|---|---|
i | [i] | верхні, неагублены, пярэдняга рада | лiст |
э | [ɛ] | сярэдне-ніжні, неагублены, пярэдняга рада | гэты |
ы | [ɨ] | верхні, неагублены, сярэдняга рада | мыш |
a | [a] | ніжні, неагублены, пярэдняга рада | кат |
у | [u] | верхні, агублены, задняга рада | шум |
о | [ɔ] | сярэдне-ніжні, агублены, задняга рада | кот |
У залежнасці ад пазіцыі галосныя ў беларускай мове могуць мяняць свой характар без змянення асноўных акустычных якасцяў, напр. пасля мяккіх зычных галосныя бываюць больш пярэднімі, чым пасля цвёрдых.
Заўвагі
правіць- ↑ Азначаецца таксама знакам [э].
- ↑ а б Фрыкатыўны гук.
- ↑ а б Выбухны гук. У асноўным сустракаецца ў запазычаных словах.
- ↑ Дзеля параўнання: у каўказскіх мовах больш характэрная заднеязычная, гартанная артыкуляцыя; ва ўкраінскай мове больш зычных утвараецца ў пярэдняй частцы ротавай поласці, артыкулююць кончык языка і яго пярэдняя частка, таму ўкраінскія зычныя — больш напружаныя[2].
- ↑ Пару паводле цвёрдасці-мяккасці ўтвараюць [д] і [дз’]. Гл. таксама: [#"Дзеканне" і "цеканне"].
- ↑ а б Пару паводле цвёрдасці-мяккасці ўтвараюць [т] і [ц’]. Гл. таксама: [#"Дзеканне" і "цеканне"].
- ↑ Паводле некаторых аўтараў (Сцяцко), заўсёды.
- ↑ Але не кожнае спалучэнне "галосная+ў" з'яўляецца вынікам такога пераходу.
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Фанетыка беларускай літатурнай мовы / І. Р. Бурлыка, Л. Ц. Выгонная, Г. В. Лосік, А. І. Падлужны; Рэд. А. І. Падлужны. — Мн.:Навука і тэхніка, 1989. — 335 с ISBN 5-343-00292-7
- Беларуская мова: Вучэб. дапам. / Э. Д. Блінава, Н. В. Гаўрош, М. Ц. Кавалёва і інш.; Пад рэд. М. С. Яўневіча. — Мн. : Выш. школа, 1991. ISBN 5-339-00539-9
- Падлужны А. І. Артыкуляцыя гукаў // Беларуская мова: Энцыклапедыя / Беларус. Энцыкл.; пад. рэд. А. Я. Міхневіча; рэдкал Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 654 с. ISBN 5-85700-126-9
- Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Выш. школа, 1995. — 334 с. ISBN 985-06-0075-6.