Афонсу II
Афонсу II Тоўсты (парт.: Afonso II O Gordo; 23 красавіка 1185, Каімбра — 25 сакавіка 1223, Каімбра) — трэці кароль Партугаліі з 1212 года, сын караля Саншу I і яго мужы, Дульсы Барселонскай, прынцэсы Арагона.
Афонсу II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Саншу I | ||||||
Пераемнік | Саншу II | ||||||
Нараджэнне |
23 красавіка 1185[1][2] |
||||||
Смерць |
25 сакавіка 1223[3][1][…] (37 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Бургундская дынастыя | ||||||
Бацька | Саншу I | ||||||
Маці | Дульса Арагонская[d] | ||||||
Жонка | Урака, каралева Партугаліі[5] | ||||||
Дзеці | Саншу II, Афонсу III[6], Элеанора Партугальская[d], Фернанда[d] і Pedro Afonso de Arganil[d] | ||||||
Веравызнанне | хрысціянства | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Афонсу нарадзіўся ў Каімбры 23 красавіка 1185 года. Уступіў на прастол у 1212 годзе.
У Афонсу II быў некалькі іншы, чым у яго папярэднікаў, падыход да кіравання дзяржавай. Саншу I, яго бацькі, і Афонсу I, яго дзеда, найбольш цікавілі ваенныя паходы як супраць суседняй Кастыліі, так і супраць маўраў на поўдні. Афонсу II не падтрымліваў гэту палітыку пашырэння тэрыторыі і здолеў дамагчыся міру з Кастыліяй у перыяд свайго кіравання. Нягледзячы на гэта, некаторыя гарады, такія як Алкасер-ду-Сал у 1217 годзе, былі адваяваны ў маўраў па ініцыятыве знаці.
Першыя гады яго кіравання былі адзначаны ўнутранымі рознагалоссямі паміж Афонсу II і яго братамі і сёстрамі. Кароль здолеў захаваць партугальскія межы, толькі выгнаўшы і абвясціўшы па-за законам сваіх сваякоў.
Паколькі ваенныя паходы не былі прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі, у Афонсу II была магчымасць заснаваць дзяржаўны апарат і цэнтралізаваць уладу ва ўласных руках. Ён распрацаваў першае пісьмовы збор партугальскіх законаў. Галоўным чынам яны дакраналіся прыватнай уласнасці, грамадзянскага правасуддзя і грашовага абароту. Афонсу II таксама накіраваў паслоў у еўрапейскія каралеўствы па-за Пірэнейскім паўвостравам і ўстанавіў з большасцю з іх гандлёвыя адносіны.
Іншыя рэформы ўключалі тонкае пытанне адносін з Папай. Яго дзед, Афонсу I, каб атрымаць прызнанне незалежнасці Партугаліі Папскім прастолам, падаў Царкве надмерныя прывілеі. Апошнія, у канчатковым выніку, прывялі да ўтварэння дзяржавы ў дзяржаве. З пазіцый Партугаліі, як трывала ўстаноўленага незалежнага каралеўства, Афонсу II прыклаў намаганні для паслаблення ўлады духавенства і перанакіравання велізарных прыбыткаў Каталіцкай царквы на патрэбы дзяржавы. Гэтыя дзеянні прывялі да сур’ёзнага дыпламатычнага канфлікту паміж Папай і Партугаліяй. Пасля адлучэння Папай Ганорыем III ад царквы за дзёрзкасць, Афонсу II паабяцаў царкве пакрыццё даўгоў, але памёр у 1223 годзе ў Каімбры, не паспеўшы распачаць ніякіх крокаў да выканання гэтага абяцання.
Нашчадкі Афонсу
правіць- Ад жонкі, прынцэсы Уракі Кастыльскай (1186—1220)
- Саншу II, кароль Партугаліі (1207—1248)
- Афонсу III, кароль Партугаліі (1210—1279)
- Леанор, прынцэса Партугаліі (1211—1231), выйшла замуж за Дацкага караля Вальдэмара III
- Фернанда, прынц Партугаліі (1217—1246), Лорд Сярпа
- Вісентэ (1219)
Зноскі
- ↑ а б Alfons II de Portugal // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ Alfonso II de Portugal. El Gordo // Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Afonso II // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Afonso II // Encyclopædia Britannica
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Альфонсъ // Энциклопедический лексикон — СПб.: 1835. — Т. 2. — С. 47–55.