Афанасій Нікіцін
Афанасій Нікіцін (? — 1472) — рускі падарожнік, цвярскі купец. У 1466-72 зрабіў падарожжа з гандлёвай мэтай у Персію, потым Індыю, дзе пражыў амаль 3 гады. На зваротным шляху наведаў афрыканскі бераг (сёняшняя Самалі), Маскат у Аравіі, Турцыю, ВКЛ. У дзённіку дакладна і рознабакова апісаў мясціны, дзе пабываў. Яго падарожныя запіскі — літаратурны помнік, каштоўны дакумент па гісторыі і геаграфіі Індыі 15 стагоддзя.
Афанасій Нікіцін | |
---|---|
| |
Род дзейнасці | купец, падарожнік |
Дата нараджэння | XV стагоддзе |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1475[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).