Алег Анатольевіч Пешкаў
Алег Анатольевіч Пе́шкаў (руск.: Олег Анатольевич Пешков; 3 жніўня 1970, Касіха, Алтайскі край, РСФСР, СССР — 24 лістапада 2015, Горы Туркмен, Сірыя) — расійскі ваенны лётчык, падпалкоўнік. Меў кваліфікацыю лётчыка-снайпера. Узначальваў службу бяспекі палётаў у Ліпецкім авіацэнтры. З верасня 2015 года браў удзел у ваеннай аперацыі Расіі ў Сірыі. 24 лістапада 2015 года яго самалёт быў збіты турэцкім знішчальнікам над гарамі Туркмен. Пешкаў і яго штурман Канстанцін Мурахцін катапультаваліся, але па іх быў адкрыты агонь з зямлі. У выніку лётчык загінуў. Указам прэзідэнта Расіі ад 25 лістапада таго ж года ён удастоены звання Героя Расійскай Федэрацыі.
Алег Анатольевіч Пешкаў | |
---|---|
руск.: Олег Анатольевич Пешков | |
Дата нараджэння | 3 жніўня 1970 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 лістапада 2015 (45 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Расія |
Род войскаў | Паветрана-касмічныя сілы Расійскай Федэрацыі |
Званне | падпалкоўнік |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьВонкавыя выявы | |
---|---|
Суворавец Алег Пешкаў | |
Выпускнік ХВВАВ |
Нарадзіўся 3 жніўня 1970 года[1] ў вёсцы Касіха Алтайскага краю[2]. Праз некаторы час сям’я пераехала ва Усць-Каменагорск[1], дзе Алег у 1985 годзе скончыў васьмігадовую школу[3]. У 1987 годзе скончыў з сярэбраным медалём Свярдлоўскае сувораўскае ваеннае вучылішча, у 1991 годзе скончыў з залатым медалём Харкаўскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў імя С. І. Грыцаўца[1].
Пасля вучэльні пачаў службу лётчыкам-інструктарам на МіГ-21 на авіябазе Кант (Кіргізская ССР), затым з 1992 па 1998 год праходзіў службу ў авіяцыйным гарнізоне н. п. Вазжаеўка (Амурская вобласць) у разведвальным авіяцыйным палку, служыў камандзірам эскадрыллі ў Прыморскім краі[1][4].
З 2009 года ўзначальваў службу бяспекі палётаў у 4-м Дзяржаўным цэнтры падрыхтоўкі авіяцыйнага персаналу і ваенных выпрабаванняў Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі[5]. З адзнакай скончыў Ваенна-паветраную акадэмію імя Гагарына[1]. За час службы асвоіў пяць тыпаў самалётаў. Агульны налёт склаў 1750 гадзін[6]. Вайсковая кваліфікацыя — ваенны лётчык-снайпер.
Гібель
правіць24 лістапада 2015 года ў якасці камандзіра экіпажа бамбардзіроўшчыка Су-24М ПКС Расіі з бартавым нумарам 83[7] здзяйсняў баявы вылет у Сірыі ў складзе пары з задачай нанясення бомбавага ўдару[8]. Самалёт Су-24М быў збіты ракетай «паветра-паветра» з знішчальніка F-16C ВПС Турцыі ў раёне сірыйска-турэцкай мяжы ў правінцыі Латакія і ўпаў на сірыйскай тэрыторыі. Экіпаж машыны здолеў катапультавацца.
Пешкаў загінуў падчас прызямлення на парашуце ў выніку абстрэлу з зямлі[1][9] баевікамі, якія прылічвалі сябе да турэцкай ультраправай арганізацыі «Шэрыя ваўкі»[10]. Адказнасць за забойства на сябе ўзяў кіраўнік арганізацыі Алпарслан Чэлік[11][12][13]. Адразу пасля гібелі лётчыка ў інтэрнэце былі размешчаны відэазапісы баевікоў з целам загінулага[1]. 31 сакавіка 2016 года Чэлік з 14 саўдзельнікамі быў затрыманы турэцкай паліцыяй у Ізміры[14].
Агонь, які вёўся па прызямлючымся на парашутах лётчыках, з’яўляецца прамым парушэннем пункта 1 42-га артыкулу Пратакола I Жэнеўскіх канвенцый 1949 года, які абвяшчае: «Ні адна асоба, якая пакідае на парашуце лятальны апарат, церпіць бедства, не падвяргаецца нападу на працягу свайго спуску на зямлю»[15][16]. Штурман экіпажа капітан Канстанцін Мурахцін прызямліўся па-за зонай абстрэлу і быў эвакуіраваны спецпадраздзяленнямі расійскіх і сірыйскіх узброеных сіл на авіябазу Хмеймім[9].
29 лістапада цела Алега Пешкава было дастаўлена ў морг ў турэцкай правінцыі Хатай, пасля чаго адпраўлена самалётам у Анкару[17][18]. Па выніках ускрыцця, расійскімі медэкспертаў устаноўлена, што смерць авіятара наступіла 24 лістапада 2015 года ў перыяд паміж 10:00 і 11:30 раніцы па маскоўскім часе, на целе было знойдзена восем кулявых раненняў і множныя гематомы[19].
Пахаванне
правіць30 лістапада 2015 года цела Алега Пешкава было прынята прадстаўнікамі Міністэрства абароны РФ і расійскімі дыпламатамі ў ваенным шпіталі Анкары і дастаўлены ў Расію спецрэйсам ваенна-транспартнай авіяцыі Міністэрства абароны Расіі на аэрадром «Чкалаўскі». У паветранай прасторы Расійскай Федэрацыі самалёт з целам Алега Пешкава суправаджаў эскорт знішчальнікаў[1][20].
Пахаваны пілот быў 2 снежня на Цэнтральнай алеі гарадскіх могілак г. Ліпецк з вайсковымі ўшанаваннямі[21].
Узнагароды
правіцьУзнагароды Расіі
правіцьУказам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі № 574[6] ад 25 лістапада 2015 года за гераізм, мужнасць і адвагу, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку, Алегу Анатольевічу Пешкаву прысвоена званне Героя Расійскай Федэрацыі (пасмяротна)[1][22][23]. Зорку Героя Расійскай Федэрацыі, прысвоеную Алегу Пешкаву, галоўнакамандуючы ПКС Расіі генерал-палкоўнік Віктар Бондараў перадаў 1 снежня 2015 года ў Ліпецку яго ўдаве[24].
- Медаль «За вайсковую доблесць» II ступені
- Медаль «За адзнаку ў вайсковай службе» I, II і III ступені
- Медаль «200 гадоў Міністэрству абароны»
- Медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Медаль «100 гадоў ваенна-паветраным сілам»
Узнагароды Сірыі
правіцьСям’я
правіцьБацька — Анатоль Рыгоравіч Пешкаў, маці — Вольга Ільінічна[27].
Малодшы брат Павел — падпалкоўнік войск нацыянальнай гвардыі Расіі[1].
У Алега Пешкава засталіся жонка Гелена Юр’еўна[28], дачка (1999 года нараджэння) і сын (2007 года нараджэння)[1][29].
Памяць
правіцьУ Расіі
правіцьНа яго радзіме ў сяле Касіха[30], на мемарыяле Воінскай славы Вазжаеўкі, дзе служыў Алег Пешкаў, і ў Барнауле на будынку краязнаўчага музея ўстаноўлены мемарыяльныя пліты[26]. Помнік, выраблены на сродкі вайскоўцаў і жыхароў Прыамур’я, усталяваны ў авіяцыйным гарнізоне Вазжаеўкі[26]. Мемарыяльныя дошкі ўстаноўлены на федэральнай трасе «Амур» у сяле Вазжаеўка[4] і на будынку Екацярынбургскага сувораўскага ваеннага вучылішча[31]. З 24 лістапада 2016 года навечна залічаны ў спіс асабістага складу пятай роты Екацярынбургскага сувораўскага ваеннага вучылішча[32].
У горадзе Арсеньеў Прыморскага краю ўсталяваны мемарыял Алега Пешкава. Імем загінулага планавалася назваць вуліцы ў Чалябінску[33], Сімферопалі[34] і Тамбове[35]. Імем Пешкава ў 2018 годзе названа вуліца ў новым мікрараёне пасёлка Стройкераміка, Самарскай вобласці[36].
Таксама грамадскія арганізацыі прапаноўвалі назваць імем авіятара адну з вуліц у Ліпецку[1][37][38] і 7-ы Растоўскі завулак у Маскве, дзе знаходзіцца пасольства Турцыі[39].
Улады Ліпецкай вобласці планавалі аказаць усебаковую дапамогу сям’і Пешкава[40]. Школа №30 у Ліпецку атрымала імя Пешкава; у лістападзе 2017 года на тэрыторыі ўстановы адукацыі ўсталяваны бюст[41].
Калегі па авіяцыйнай групе ВПС Расіі ў Сірыі звярнуліся да камандавання ВПС РФ з ініцыятывай прысваення аднаму з бамбардзіроўшчыкаў Су-24М авіябазы Хмеймім яго імя. У выніку было прынята рашэнне назваць імем загінулага лётчыка Су-34 з бартавым нумарам 10[26][42]. Таксама імем Пешкава названы рэйсавы аўтобус у Іркуцку[43].
Губернатар Алтайскага краю А. Б. Карлін заснаваў тры імянныя стыпендыі імя А. Пешкава, прызначаныя для вучняў Алтайскай школы-інтэрната з першапачатковай лётнай падрыхтоўкай. Губернатар таксама ўнёс прапанову аб прысваенні імя Героя адной з вуліц вёскі Касіха[44].
Навучэнцы Екацярынбургскага сувораўскага ваеннага вучылішча здзяйсняюць скачкі з парашутам памяці яго гераічнага подзвігу[45]. Кожны ўдзельнік ўзнагароджваецца памятным медалём «Скачок памяці Героя РФ Пешкова А.А.»[46]
У маі 2023 года імя лётчыка прысвоена артылерыйскаму гарнізону ў Ліпецкай вобласці[47].
У іншых краінах
правіцьІмя Алега Пешкава носіць вуліца на расійскай авіябазе Хмеймім у Сірыі[48].
На адным з дамоў у горадзе Нові-Сад (Сербія) у снежні 2015 года нанесена графіці з партрэтам Алега Пешкава[49].
У сакавіку 2016 года турэцкі паэт Хюсейн Хайдар напісаў верш «Выбачэнні вялікаму рускаму народу», у якім выказаў спачуванні маці Алега Пешкава[50].
У снежні 2016 году кіраўніцтвам Сербіі ў дар сям’і Пешкава перададзена афіцэрская шабля[51].
Зноскі
правіць- ↑ а б в г д е ё ж з і к л 2015-12-01 Гаврилов Ю., Прощальный эскорт, Российская газета — Столичный выпуск, 6842 (271), 2015.11.30
- ↑ "В сбитом бомбардировщике Су-24 погиб лётчик из Алтайского края". Вести-Алтай. 26 ноября 2015. Архівавана з арыгінала 2015-11-26. Праверана 2015-11-26.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2015. Праверана 30 лістапада 2019.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2015. Праверана 30 лістапада 2019. - ↑ Погибший пилот сбитого Турцией Су-24 — уроженец ВКО, Новости Усть-Каменногорска, Кудинов Р., Верба А, 2015-11-26
- ↑ а б "Памятник Олегу Пешкову, погибшему в Сирии, открыли в Приамурье". Звезда. 2016-06-12. Праверана 2016-06-13.
- ↑ "Коллеги из Липецкого авиацентра: Пешкову и Мурахтину можно было доверить любое задание". 2015-11-26. Архівавана з арыгінала 2015-11-28. Праверана 2016-02-21.
- ↑ а б Вечная память героям, Российское военное обозрение, 2015, ноябрь
- ↑ Гаврилов Ю (2015-11-27). "Главком ВКС раскрыл подробности атаки Турции на российский самолет". Российская газета. Архівавана з арыгінала 2015-11-27. Праверана 2016-02-21.
- ↑ "ВКС: Турки устроили засаду на Су-24". Взгляд.ру. 2015-11-27. Архівавана з арыгінала 2015-11-27. Праверана 2015-11-27.
- ↑ а б "«Обязан вернуть должок за командира»". Известия. 2015-11-25. Архівавана з арыгінала 2015-11-25. Праверана 2016-02-20.
- ↑ "Русского пилота убили "турецкие бандеровцы"". 2015-11-26. Архівавана з арыгінала 2015-11-27. Праверана 2016-02-21. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2015. Праверана 30 лістапада 2019.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2015. Праверана 30 лістапада 2019.
- ↑ В СМИ попало фото и признание турка, стрелявшего в командира Су-24 . Вести.Ru (25 лістапада 2015). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2016. Праверана 21 лютага 2016.
- ↑ "Türkmen Komutan Yardımcısı Alpaslan Çelik: Pilotların ikisini de vurduk!"(тур.). 2015-11-24. Архівавана з арыгінала 2016-02-21. Праверана 2016-02-21.
- ↑ Адвокат специального назначения. Боевика, убившего Героя России в Сирии, очень активно защищали в Мосгорсуде // Газета «Коммерсантъ» № 215 от 22.11.2018
- ↑ Жаров К (2016-03-31). "СМИ: в Турции задержан взявший на себя ответственность за убийство пилота Су-24". ТАСС. Новости@Mail.ru. Архівавана з арыгінала 2016-03-31. Праверана 2016-03-31. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2016. Праверана 30 лістапада 2019.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2016. Праверана 30 лістапада 2019.
- ↑ Turkey downs Russian plane for 'violating airspace' (англ.). Middle East Eye (24 лістапада 2015). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2015. Праверана 21 лютага 2016.
- ↑ Статья 42. Лица на борту летательных аппаратов . Дополнительный протокол к Женевским конвенциям от 12 августа 1949 года, касающийся защиты жертв международных вооружённых конфликтов (Протокол I). Женева, 8 июня 1977 года. Международный комитет Красного Креста. Праверана 26 лістапада 2015.
- ↑ Güncelleme S (2015-11-29). "Türk selamıyla"(тур.). Шаблон:An.: Hürriyet. Архівавана з арыгінала 2016-04-04. Праверана 2016-06-05.
- ↑ "Тело пилота сбитого в Сирии Су-24 доставлено в Турцию". Лента.ру. 2015-11-29. Архівавана з арыгінала 2015-11-29. Праверана 2016-02-21.
- ↑ "Обстоятельства гибели". Аргументы и факты. 2015-11-25. Архівавана з арыгінала 2015-11-25. Праверана 2016-02-21.
- ↑ Самолёт с телом командира сбитого в Сирии Су-24 приземлился в Подмосковье . Newsru (30 лістапада 2015). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2015. Праверана 21 лютага 2016.
- ↑ В Липецке похоронили пилота Су-24 Олега Пешкова . Лента.ру (2 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2015. Праверана 21 лютага 2016.
- ↑ Указ Президента Российской Федерации «О награждении государственными наградами Российской Федерации военнослужащих Вооружённых Сил Российской Федерации» . Сайт Администрации Президента России (25 лістапада 2015). Праверана 21 лютага 2016.
- ↑ "Путин присвоил погибшему пилоту Су-24 звание Героя России". Lenta.ru. 25 ноября 2015. Архівавана з арыгінала 2015-11-25. Праверана 2016-02-21.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ "Звезду Героя России передали супруге Олега Пешкова". 1 канал. 2015-12-01. Архівавана з арыгінала 2015-12-01. Праверана 2016-02-21.
- ↑ а б "На Алтае главком ВКС России вручил почётные ордена родственникам героя РФ Олега Пешкова". Алтапресс.ру. 2016-02-13. Архівавана з арыгінала 2016-02-21. Праверана 2016-02-21.
- ↑ а б в г "На малой родине Олега Пешкова, погибшего в Сирии в ноябре 2015 года, установлена мемориальная плита". 1 канал. 2016-02-13. Архівавана з арыгінала 2016-02-22. Праверана 2016-02-22.
- ↑ "Имя летчика, погибшего в Сирии, увековечат на Алтае: обзор СМИ". Барнаул: Regnum. 2015-11-07. Архівавана з арыгінала 2015-11-28. Праверана 2016-02-21.
- ↑ "Вдова Олега Пешкова присутствует на оглашении послания президента РФ Владимира Путина". ЛипецкМедиа. 2015-12-03. Архівавана з арыгінала 2016-02-04. Праверана 2016-02-21. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2016. Праверана 30 лістапада 2019.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2016. Праверана 30 лістапада 2019.
- ↑ Полякова М (2015-11-25). "Липчане вышли на митинг в память о погибшем пилоте". Комсомольская правда. Архівавана з арыгінала 2015-11-25. Праверана 2016-02-21.
- ↑ "Память Героя России Олега Пешкова увековечили мемориальной плитой на его малой родине в Алтайском крае". Министерство обороны Российской Федерации. 2016-02-13. Архівавана з арыгінала 2016-02-16. Праверана 2016-02-20.
- ↑ "В Екатеринбурге появился памятный барельеф погибшему в Сирии пилоту". НТВ. 2016-06-25. Праверана 2016-06-26.
- ↑ Лётчик Пешков навечно включён в список суворовского училища Екатеринбурга . РИА Новости (2 снежня 2015). Праверана 23 лістапада 2016.
- ↑ Брагин Е., Отрыванов В (2015-12-07). "В Челябинске появится улица имени лётчика Олега Пешкова". ГТРК Южный Урал. Архівавана з арыгінала 2015-12-08. Праверана 2016-02-20. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2015. Праверана 30 лістапада 2019.
- ↑ "Переименование симферопольской Турецкой улицы в улицу Пешкова состоится без учёта мнения общественности и историков – глава администрации города". Крыминформ. 2015-12-08. Архівавана з арыгінала 2015-12-08. Праверана 2016-02-20.
- ↑ "Именем Олега Пешкова назовут улицу и в Тамбове". Город48. 2015-11-30. Архівавана з арыгінала 2015-12-03. Праверана 2016-02-20. Архіўная копія . Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2015. Праверана 30 лістапада 2019.
- ↑ Жители Самары предложили назвать улицу в честь погибшего в САР летчика (руск.). РИА Новости (3 снежня 2015). Праверана 9 кастрычніка 2019.
- ↑ Валагин А (25 ноября 2015). "Улицу в Липецке предложили назвать именем погибшего лётчика". Российская газета. Архівавана з арыгінала 2015-11-25. Праверана 2016-02-20.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ "В Липецке решили назвать улицу в честь погибшего пилота Су-24". Lenta.ru. 25 ноября 2015. Архівавана з арыгінала 2015-11-25. Праверана 2016-02-20.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ "В Москве могут увековечить память Героя России лётчика Олега Пешкова, погибшего в Сирии". Защищать Россию. 2015-12-04. Архівавана з арыгінала 2015-12-05. Праверана 2016-02-20.
- ↑ Гаврилов Ю (25 ноября 2015). "Атаковали внезапно". Российская газета. Архівавана з арыгінала 2015-11-25. Праверана 2016-02-20.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ В Липецке прошли памятные мероприятия, посвящённые Герою России Олегу Пешкову
- ↑ "Имя Героя России Олега Пешкава будет носить фронтовой бомбардировщик Су-34". Липецкий городской Совет депутатов. 2016-02-02. Архівавана з арыгінала 2016-02-02. Праверана 2016-02-20.
- ↑ "Именами погибших в Сирии российских военных названы автобусы в Иркутске". Вести-Иркутск. 2015-07-12. Архівавана з арыгінала 2016-02-20. Праверана 2016-02-20. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2016. Праверана 30 лістапада 2019.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2016. Праверана 30 лістапада 2019.
- ↑ В Алтайском крае в соответствии с Указом Губернатора установят мемориальную плиту и назовут улицу в честь погибшего в Сирии лётчика Олега Пешкова . Официальный сайт Алтайского края (2 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2015. Праверана 2 снежня 2015.
- ↑ Воспитанники Екатеринбургского СВУ совершили прыжок с парашютом в честь Героя России О.А. Пешкова(недаступная спасылка). eksvu.mil.ru. Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2019. Праверана 7 студзеня 2019.
- ↑ В ЕкСВУ состоялась торжественная церемония вручения памятных медалей «Прыжок памяти Героя РФ Олега Пешкова»(недаступная спасылка). eksvu.mil.ru. Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2019. Праверана 7 студзеня 2019.
- ↑ Новому липецкому артиллерийскому дивизиону присвоили имя Героя России Олега Пешкова Архівавана 13 мая 2023.. tass.ru. 10 мая 2023
- ↑ Фотографии из поездки в Сирию / Сергей Михеев, 11 октября 2019
- ↑ "Липецкого пилота Олега Пешкова увековечили в граффити в Сербии". МК Черноземье. 2015-12-20. Архівавана з арыгінала 2015-12-20. Праверана 2016-02-20.
- ↑ Олишевский Д (2016-03-10). "Сенатор Андрей Соболев ответил турецкому поэту Хюсейну Хайдару". Парламентская газета. Архівавана з арыгінала 2016-03-12. Праверана 2016-03-12.
- ↑ Республика Сербия // Официальный сайт Министерства иностранных дел Российской Федерации. — 12.12.2016.
Спасылкі
правіць- Алег Анатольевіч Пешкаў на сайце «Героі краіны»