Вішнеўскае

возера ў Беларусі

Вішнеўскае — возера ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці на мяжы з Мядзельскім раёнам Мінскай вобласці і Смаргонскім раёнам Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца за 32 км на паўночны захад ад Вілейкі, каля вёскі Вішнева. Належыць да групы Свірскіх азёр.

Вішнеўскае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 148 м[1]
Плошча
  • 9,97 км²
Размяшчэнне
Краіна
Вішнеўскае (Беларусь)
Вішнеўскае
Вішнеўскае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Страча. Плошча возера Вішнеўскае складае 9,97 км². Найбольшая глыбіня возера — 6,3 м. Даўжыня возера — 4,38 км, найбольшая шырыня — 3,52 км. Даўжыня берагавой лініі — 13,6 км. Аб’ём вады ў возеры складае 19,79 млн м³, плошча вадазбору возера — 56,2 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 2—3 м, знаходзяцца пад хваёвым лесам. Берагі нізкія, часта забалочаныя і затарфаваныя, знаходзяцца пад хмызняком. На поўдні і захадзе берагі высокія.

Пойма мае шырыню 5—50 м, забалочаная і знаходзіцца пад хмызняком.

Дно вадаёма плоскае, да глыбіні 1,5 м высланае пяском і глеем, на большых глыбінях — сапрапелем.

Паласа прыбярэжнай расліннасці складае 100—800 м, расліннасць пашыраная да глыбіні 2 м.

На поўначы з возера выцякае рака Смолка, якая злучае возера Вішнеўскае з возерам Свір.

Літаратура

  • Блакiтная кнiга Беларусi. — Мн.:БелЭн, 1994.

Шаблон:MinskObl-geo-stub

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.