ФК Арсенал Дзяржынск

беларускі футбольны клуб
Версія ад 10:31, 27 лютага 2023, аўтар Artsiom91 (размовы | уклад) (абнаўленне звестак)

«Арсенал»беларускі футбольны клуб з горада Дзяржынск, заснаваны ў 2019 годзе. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Арсенал Дзяржынск
ФК Арсенал Дзяржынск.gif
Заснаваны 2019
Горад Дзяржынск, Беларусь
Стадыён «Гарадзея», Гарадзея
Умяшчальнасць: 1500
Галоўны трэнер Сяргей Паўлюковіч
Чэмпіянат Першая ліга
2022 14 месца ў Вышэйшай лізе, паражэнне ў стыкавых матчах
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

Гісторыя

Аб стварэнні новага клуба пад назвай «Арсенал» стала вядома ў студзені 2019 года[1]. Фундатарамі новага клуба сталі беларускі прадпрымальнік Аляксей Меляшкевіч і шведскі бізнесмен Алекс Русхольм, прэзідэнт шведскага футбольнага клуба «АФК Эскільстуна»[2]. Каманда, складзеная ў асноўным з нядаўніх дублёраў клубаў Вышэйшай лігі, а таксама з некалькіх вопытных ветэранаў і мясцовых ігракоў, адразу заявілася ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі. Каманда паспяхова прайшла дыстанцыю, выйграла барацьбу з «Ашмянамі-БДУФК» за першы радок і стала чэмпіёнам Другой лігі.

У 2020 годзе каманда працягвала камплектавацца маладымі ігракамі, а таксама некалькімі вопытнымі выканаўцамі. З-за неадпаведнасці стадыёна ў Дзяржынску патрабаванням хатнія матчы «Арсенал» праводзіў на стадыёне РЦАР-БДУ ў Мінску. Каманда добра пачала выступленне ў Першай лізе, доўгі час вёў барацьбу за высокія месцы і магчымы выхад у Вышэйшую лігу, але пазней стаў саступаць канкурэнтам і ў выніку стаў чацвёртым. У верасні пасаду галоўнага трэнера пакінуў Сяргей Ясковіч, замест яго кіраваць камандай стаў абаронца Павел Кірыльчык.

У сезоне 2021 камандай працягваў кіраваць Павел Кірыльчык. Хатнія матчы «Арсенал» стаў праводзіць на стадыёне «Гарадзея». Каманда хутка захапіла лідарства ў табліцы і, нягледзячы на шэраг няўдалых адрэзкаў, захавала першы радок да канца турніру і выйшла ў Вышэйшую лігу.

У сезоне 2022 клуб захаваў асноўных ігракоў. У Вышэйшай лізе клуб стаў адным з аўтсайдараў і доўгі час ішоў у зоне вылету, аднак паспяховы фініш дазволіў скончыць чэмпіянат на 14-м месцы з 16. У стыкавых матчах за месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон «Арсенал» саступіў рагачоўскаму «Макслайну» (3:2, 1:3) і выбыў у Першую лігу.

Цяперашні склад

Станам на люты 2023 года[3].

Паз. Імя Нар.
99   Бр Арцём Сарока 1992
  Бр Іван Санько 1999
19   Аб Антон Абрамовіч 1999
Паз. Імя Нар.
91   ПА Арцём Міраеўскі 1999
7   Нап Руслан Мялкоўскі 2006
25   Нап Дзмітрый Мацяш 2000

Па-за складам

Паз. Імя Нар.
11   ПА Фабрыс Будэга 1998
51   ПА Аляксандр Скшынецкі 1990
Паз. Імя Нар.
79   ПА Станіслаў Сазановіч 1992
8   Нап Глеб Рассадкін 1995

Рэзервовы склад

Паз. Імя Нар.
  Бр Яраслаў Ключнік 1999
  Аб Антон Анцыпяровіч 2003
  Аб Сяргей Волкаў 2001
  Аб Вадзім Гарошка 2005
17   ПА Фёдар Лебедзеў 2003
  ПА Мікіта Гузач 2005
  ПА Даніла Дзьячэнка 2003
  ПА Яўген Ляўданскі 2003
Паз. Імя Нар.
  ПА Асадбек Мірзажонаў 2003
  ПА Павел Міхайлаў 2004
  ПА Даніла Скачко 2002
  ПА Андрэй Сямашка 2004
29   Нап Даніла Стаін 2002
  Нап Ілья Краўцоў 2005
  Нап Андрэй Новік 2004
  Нап Дзмітрый Шунейка 2004

Трэнерскі штаб

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2019 Другая (Д3) 1 28 25 1 2 119–14 76 1/16 фіналу   Выхад у Першую лігу
2020 Першая (Д2) 4 26 13 7 6 41–28 46 Чвэрцьфінал
2021 Першая (Д2) 1 33 20 8 5 59–22 68 1/8 фіналу   Выхад у Вышэйшую лігу
2022 Вышэйшая (Д1) 14 30 5 8 17 18–42 23 1/8 фіналу
Пераходныя матчы[A] 2 1 0 1 4–5   Вылет у Першую лігу
  1. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць рагачоўскага «Макслайна», чацвёртай каманды Першай лігі 2022 (3:2, 1:3).

Галоўныя трэнеры

Зноскі

Спасылкі