Вішнеўскае
Ві́шнеўскае[1] — возера ў Беларусі, у Вілейскім раёне Мінскай вобласці на мяжы з Мядзельскім раёнам Мінскай вобласці і Смаргонскім раёнам Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца за 32 км на паўночны захад ад Вілейкі, каля вёскі Вішнева. Належыць да групы Свірскіх азёр.
Вішнеўскае | |
---|---|
| |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 152 м |
Даўжыня | 4,38 км |
Шырыня | 3,52 км |
Плошча | 9,97 км² |
Аб’ём | 0,01979 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 13,6 км |
Сярэдняя глыбіня | 6,3 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,245 ‰ |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 56,2 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | Смолка |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Мінская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Возера знаходзіцца ў басейне ракі Страча. Плошча возера Вішнеўскае складае 9,97 км². Найбольшая глыбіня возера — 6,3 м. Даўжыня возера — 4,38 км, найбольшая шырыня — 3,52 км. Даўжыня берагавой лініі — 13,6 км. Аб’ём вады ў возеры складае 19,79 млн м³, плошча вадазбору — 56,2 км². Салёнасць вады — 0,245[1] г/л.
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 2—3 м, знаходзяцца пад хваёвым лесам. Берагі нізкія, часта забалочаныя і затарфаваныя, знаходзяцца пад хмызняком. На поўдні і захадзе берагі высокія. Пойма мае шырыню 5—50 м, забалочаная і знаходзіцца пад хмызняком. Дно вадаёма плоскае, да глыбіні 1,5 м высланае пяском і глеем, на большых глыбінях — сапрапелем.
Паласа прыбярэжнай расліннасці складае 100—800 м, расліннасць пашыраная да глыбіні 2 м. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць 5[1] ручаёў. На поўначы з возера выцякае рака Смолка, якая злучае Вішнеўскае з возерам Свір.
Вакол возера існуюць легенды і паданні. Адно з іх[2] запісаў вілейскі краязнаўца Ігар Кіцікаў.
Зноскі
- ↑ а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ «Шэсць пудоў золата на беразе Вішнеўскага возера» «Рэгіянальная газета»
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Мельнікаў А. К. Вішнеўскае // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 472.
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 3. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2. (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вішнеўскае
- Вішнеўскае возера Архівавана 17 жніўня 2013.