Мітрыдат VI Еўпатар
Мітрыдат VI Еўпатар Дыяніс або Мітрыдат Вялікі (132 — 63 да н.э.) — цар пантыйскі (120—63 да н.э.).
Мітрыдат VI Еўпатар | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Μιθριδάτης Στ' Ευπάτωρ | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мітрыдат V Эвергет | ||||||
Пераемнік | Фарнак II | ||||||
Нараджэнне |
134 да н.э. |
||||||
Смерць |
63 да н.э. Пантыкапей, Баспорскае царства |
||||||
Род | Мітрыдатыды[d] | ||||||
Бацька | Мітрыдат V Эвергет | ||||||
Маці | Лаадзіка (дачка Антыёха IV Епіфана) | ||||||
Жонка |
1. Лаадзіка 2. Бераніка 3. Маніма 4. Стратоніка 5. Гіпсікратыя |
||||||
Дзеці |
1. Фарнак II 2. Мітрыдат 3. Клеапатра |
||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сын Мітрыдата V і ўнук Мітрыдата IV. Быў ярым праціўнікам Рыма; з 89 да н.э. правёў супраць Рыма тры вайны. У час трэцяй вайны, калі пацярпеў канчатковае паражэнне, загадаў кельцкаму найміту забіць сябе.
Мітрыдат лічыў сябе збаўцам грэчаскага свету ад рымскага панавання, Гераклам, які вызваляе свет ад ліха (на рэльефе з Пергама ён выяўлены ў вобразе Геракла, які вызваляе Праметэя). Але гісторыкі адзначаюць, што яго метады былі варварскімі (гл.далей: Першая пантыйская вайна і інш.), і ў сваёй існасці ён быў «элінам» толькі павярхоўна.[1]
Рэшткі статуі Мітрыдата ў вобразе Геракла захоўваюцца ў Луўры, існуе таксама бронзавая статуэтка (захоўваецца ў Неапалі). Абедзве, відаць, паказваюць Мітрыдата ў перыяд яго панавання ў Пергаме (88—85 да н.э.)[1].
Бацька Арыярата IX.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ а б Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)