Вішнеўскае

возера ў Беларусі
Версія ад 20:44, 16 верасня 2017, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (Artsiom91Bot перайменаваў старонку Возера Вішнеўскае у Вішнеўскае па-над перасылкай: ВП:НА)

Вішнеўскаевозера ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці на мяжы з Мядзельскім раёнам Мінскай вобласці і Смаргонскім раёнам Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца за 32 км на паўночны захад ад Вілейкі, каля вёскі Вішнева. Належыць да групы Свірскіх азёр.

Вішнеўскае
Бераг возера
Бераг возера
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 152 м
Даўжыня 4,38 км
Шырыня 3,52 км
Плошча 9,97 км²
Аб’ём 0,01979 км³
Даўжыня берагавой лініі 13,6 км
Сярэдняя глыбіня 6,3 м
Басейн
Плошча вадазбору 56,2 км²
Выцякаюць Смолка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Вішнеўскае (Беларусь)
Вішнеўскае
Вішнеўскае
Вішнеўскае (Мінская вобласць)
Вішнеўскае
Вішнеўскае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Страча. Плошча возера Вішнеўскае складае 9,97 км². Найбольшая глыбіня возера — 6,3 м. Даўжыня возера — 4,38 км, найбольшая шырыня — 3,52 км. Даўжыня берагавой лініі — 13,6 км. Аб'ём вады ў возеры складае 19,79 млн. м³, плошча вадазбору возера — 56,2 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 2—3 м, знаходзяцца пад хваёвым лесам. Берагі нізкія, часта забалочаныя і затарфаваныя, знаходзяцца пад хмызняком. На поўдні і захадзе берагі высокія.

Пойма мае шырыню 5—50 м, забалочаная і знаходзіцца пад хмызняком.

Дно вадаёма плоскае, да глыбіні 1,5 м высланае пяском і глеем, на большых глыбінях — сапрапелем.

Паласа прыбярэжнай расліннасці складае 100—800 м, расліннасць пашыраная да глыбіні 2 м.

На поўначы з возера выцякае рака Смолка, якая злучае возера Вішнеўскае з возерам Свір.

Вакол возера існуюць легенды і паданні. Адно з іх[1] запісаў вілейскі краязнаўца Ігар Кіцікаў.

Зноскі

Літаратура

  • Блакiтная кнiга Беларусi. — Мн.:БелЭн, 1994.
  • Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 3. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2. (руск.)

Спасылкі


Шаблон:MinskObl-geo-stub