Мастацкая гімнастыка

Версія ад 21:11, 2 сакавіка 2015, аўтар M.L.Bot (размовы | уклад) (Гл. таксама: выдаленне шаблона:FA, replaced: {{Link FA| → {{subst:Void| using AWB)

Мастацкая гімнастыка - алімпійскі від спорту, якім у асноўным займаюцца жанчыны. Яго сутнасць складаецца з выканання складаных гімнастычных практыкаванняў пад музычны акампанемент.

Гімнастыкай пачынаюць займацца з самага маленькага ўзросту
Алімпійская піктаграма

Мастацкая гімнастыка ўяўляе сабой спалучэнне балета, гімнастыкі, танцаў і тэатральнага відовішча. У час выступленняў гімнасткі выкарыстоўваюць такія прадметы, як скакалка, мяч, стужка, абруч і булавы. Раней выступленні паказваліся пад фартеп'яна, зараз часцей за ўсё выкарыстоўваюць аркестравыя фанаграмы. Кожнае выступленне павінна цягнуцца менш за 1,5 хвіліны.

Першыя спаборніцтвы па мастацкай гімнастыцы былі праведзены ў СССР у 1940 годзе. Першы чэмпіянат свету быў ў 1963 годзе ў Будапешце. Рашэнне аб уключэнні спорту ў праграму Алімпійскіх гульняў было прынята ў 1980 годзе, а першыя Алімпійскія гульні, у якіх была прадстаўлена мастацкая гімнастыка, прайшлі ў Лос-Анджэлесе ў 1984 годзе. Групавыя выступленні былі ўключаны ў праграму ў 1996 годзе.

Хоць гэта пераважна жаночы спорт, у некаторых краінах яго пачалі практыкаваць мужчыны.

Гл. таксама