Вішнеўскае
Вішнеўскае — возера ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці на мяжы з Мядзельскім раёнам Мінскай вобласці і Смаргонскім раёнам Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца за 32 км на паўночны захад ад Вілейкі, каля вёскі Вішнева. Належыць да групы Свірскіх азёр.
Вішнеўскае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 152 м |
Даўжыня | 4,38 км |
Шырыня | 3,52 км |
Плошча | 9,97 км² |
Аб’ём | 0,01979 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 13,6 км |
Сярэдняя глыбіня | 6,3 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 56,2 км² |
Выцякаюць | Смолка |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Мінская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Возера знаходзіцца ў басейне ракі Страча. Плошча возера Вішнеўскае складае 9,97 км². Найбольшая глыбіня возера — 6,3 м. Даўжыня возера — 4,38 км, найбольшая шырыня — 3,52 км. Даўжыня берагавой лініі — 13,6 км. Аб'ём вады ў возеры складае 19,79 млн. м³, плошча вадазбору возера — 56,2 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 2—3 м, знаходзяцца пад хваёвым лесам. Берагі нізкія, часта забалочаныя і затарфаваныя, знаходзяцца пад хмызняком. На поўдні і захадзе берагі высокія.
Пойма мае шырыню 5—50 м, забалочаная і знаходзіцца пад хмызняком.
Дно вадаёма плоскае, да глыбіні 1,5 м высланае пяском і глеем, на большых глыбінях — сапрапелем.
Паласа прыбярэжнай расліннасці складае 100—800 м, расліннасць пашыраная да глыбіні 2 м.
На поўначы з возера выцякае рака Смолка, якая злучае возера Вішнеўскае з возерам Свір.
Вакол возера існуюць легенды і паданні. Адно з іх[1] запісаў вілейскі краязнаўца Ігар Кіцікаў.
Літаратура
- Блакiтная кнiга Беларусi. — Мн.:БелЭн, 1994.
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 3. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2. (руск.)