Ігар Васілевіч Сямека
беларускі мастак
Ігар Васілевіч Сямека (нар.20 лютага 1961, Гомель) — беларускі мастак.
Біяграфія
Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча і Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Актыўна працаваў у галіне манументальнага мастацтва і станковага жывапісу. На адным з будынкаў на вул. Камунараў зрабіў роспісу "850 гадоў Гомелю".
Мастак таксама захапляецца пейзажам, тут ён выступае і як жывапісец і як графік. Значную цікавасць уяўляе цыкл работ "Родная Гомельшчына" і графічная серыя пра сталіцу Беларусі ("Мінск святочны", "Траецкае прадмесце", "Плошча Перамогі", выкананая ў 1997 годзе.
У 1992-1995 гг. Сямека працаваў галоўным мастаком Гомеля, быў кіраўніком праўлення Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў (1995-1998).
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).